Вечера немецкого кино
- Подробности
- Просмотров: 552
Студенты группы МЭ-21 экономического факультета вместе с доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики С.А. Вергеенко посетили вечера немецкого кино, которые проходили в кинотеатре «Мир» 24 и 25 октября. Мы посмотрели фильм «Восточный вечер». И, хотя многие из нас видели его не впервые, этот фильм каждый раз трогает до глубины души.
Также в рамках данного мероприятия нам был представлен фильм «Зачетный препод». Эта комедия очень смешная как на русском, так и на немецком языках, но, конечно, гораздо интереснее её воспринимать в оригинальной озвучке. Мы были в восторге от данного мероприятия и обязательно посетим его ещё не раз!
“Жывое рамяство”
- Подробности
- Просмотров: 693
Мы, студэнты групы ПС-11, пад кіраўніцтвам д.ф.н., прафесара В.С. Новак наведалі філіял Веткаўскага музея народнай творчасці ў горадзе Гомелі.
У філіяле Веткаўскага музея праходзяць тэматычныя выставы і працуе клуб "Параскева". Тут сабрана ўнікальная экспазіцыя, прысвечаная вытокам стараабрадніцтва і гісторыі беларускіх традыцый. Экспазіцыі фарміруюцца з фондаў Веткаўскага музея.
Мы пазнаёміліся з экспанатамі ўсіх чатырох залаў. Асабліва нам спадабалася інфармацыя экскурсавода пра тэхналогіі старадаўняга ткацтва.
Пасля наведвання музея ў нас засталіся вельмі прыемныя ўражанні. Была праведзена цікавая экскурсія, падчас якой мы пазнаёміліся з такой з'явай, як стараабрадніцтва, убачылі шматлікія карціны, абразы, кнігі. Нам вельмі спадабаўся музей, мы раім яго наведаць кожнаму.
Студэнты гр.ПС-11
Кніга вачыма студэнтаў
- Подробности
- Просмотров: 616
25 кастрычніка студэнты групы ПС-13 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.А. Кастрыцай пазнаёміліся з цікавымі праектамі студэнтаў ВНУ нашай краіны, прысвечанымі тэме кнігі і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Маладыя людзі, уражаныя крэатыўнасцю і натхненнем сваіх аднагодкаў, таксама паўдзельнічалі ў творчым конкурсе “Для меня кніга – гэта…”.
“Грані творчасці”
- Подробности
- Просмотров: 613
22 кастрычніка студэнты групы А-17 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.А. Кастрыцай наведалі выставачную залу ГДУ, дзе была наладжана экспазіцыя, прысвечаная 500-годдзю Францыска Скарыны. Замежныя студэнты атрымалі цікавую інфармацыю пра беларускага першадрукара, а таксама паглядзелі творчыя праекты студэнтаў, прысвечаныя кнізе.
Спектакль «Кар’ера доктара Рауса»
- Подробности
- Просмотров: 769
Студэнты групы МС-13 гістарычнага факультэта 31 кастрычніка 2017 года наведалі Гарадскі цэнтр культуры, у якім праглядзелі спектакль «Кар’ера доктара Рауса» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Спектакль пастаўлены мастацкім кіраўніком тэатра Аляксандрам Гарцуевым па п’есе Віктара Марціновіча. «Кар’ера доктара Рауса» расказвае пра гісторыю жыцця Францыска Скарыны. Паказвае яго як чалавека, які нарадзіўся раней свайго часу. П'еса Віктара Марціновіча прымала ўдзел у конкурсе па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць», прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, дзе атрымала дыплом першай ступені ў намінацыі «Сучасная п'еса».
У спектаклі Скарына паўстае чалавекам, які належыць свету, а не адной краіне ці этнічнай групе. Гэтая пастаноўка хутчэй не пра яго самога, а пра чалавека іншадумца, які глядзіць наперад, жыве сваімі ідэямі і імкненнямі, і таму знаходзіцца нібы па-за часу і ў пастаянным канфлікце з навакольнай рэчаіснасцю. Спектакль прымусіў задумацца аб праблемах чалавека, якога ніхто не разумее. І гэтыя праблемы датычацца зусім не нашага далёкага мінулага, але і сучаснасці сёння. Дзякуючы Валянціне Станіславаўне Новак, доктару філалагічных навук, наша група атрымала магчымасць наведаць спектакль «Кар’ера доктара Рауса».
Прымачова Ю. М.