Адкрыццё мемарыяльнай залы

28.02.2018 – у абласной бібліятэцы імя Леніна адбылося адкрыццё мемарыяльнай залы народнага пісьменніка Беларусі, драматурга Андрэя Ягоравіча Макаёнка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н., прафесар І.Ф. Штэйнер, студэнты 1 курса.


















Да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага

17.02.2018 выкладчык кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Т.А. прачытала лекцыю на 2 курсе філалагічнага факультэта  (у межах вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ стст.”) аб жыцці і творчасці празаіка, драматурга, літаратуразнаўцы, лексікографа, фалькларыста, публіцыста, перакладчыка М. Гарэцкага з выкарыстаннем прэзентацыі і відэаматэрыялаў, у прыватнасці, успамінаў пляменніка Радзіма Гарэцкага – акадэміка НАН Беларусі, доктара геолага-мініралагічных навук, прафесара – аб жыццёвых перыпетыях Максіма Гарэцкага. 

Скарынаўскія чытанні

Віншуем лаўрэата конкурса навуковых работ “Скарынаўскія чытанні” Мельнікаву Анжэлу Мікалаеўну, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай літаратуры!!









ВІНШУЕМ!!!

 

Шчыра віншуем дацэнта кафедры

беларускай літаратуры

Мельнікаву Анжэлу Мікалаеўну

з паспяховай абаронай дысертацыі

“Канцэптуалізацыя нацыянальнага ў беларускай прозе

першай трэці ХХ стагоддзя”

на суісканне навуковай ступені

доктара філалагічных навук

Юбілей Канстанцыі Буйло

14 студзеня – 125 год са дня нараджэння беларускай паэткі, аўтара знакамітага верша-песні “Люблю мой край” Канстанцыі Буйло.

Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Таццяна Адамаўна разам са студэнтамі 1 курса завочнага факультэта (БФСз-11) правяла мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце.

Студэнтам была прапанавана прэзентацыя аб жыцці і творчасці К. Буйло, відэаматэрыялы аб цікавых фактах з жыцця паэткі, запіс песні “Люблю мой край” і праслухоўванне некаторых вершаў з дэбютнага зборніка паэткі “Курганная кветка”.

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates