Навуковыя даследаванні - 2018

На працягу 2018 года навукоўцы кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны актыўна займаліся навукова-даследчай дзейнасцю. Выкладчыкі кафедры плённа працягвалі даследаванні па наступных навуковух накірунках:

"Фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў" - навуковы кіраўнік д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская;

"Народна-паэтычны дыскурс: моўныя сродкі стварэння звязнасці, вобразнасці і экспрэсіўнасці тэксту" – навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч;

Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне” - навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч ;

“Стылістыка тэксту” - навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт А.М. Ермакова.

Подробнее: Навуковыя даследаванні - 2018

Гавары са мной па-беларуску!

8 снежня выкладчыкі філалагічнага факультэта ў якасці членаў журы ўдзельнічалі ў правядзенні абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску!”, які праводзіўся на базе “Гімназіі №36 імя Івана Мележа”.

На цырымоніі адкрыцця конкурсу выступілі прадстаўнікі Інстытута развіцця адукаці і старшыня журы прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, доктар філалагічных навук Ляшчынская В.А.

У абласным туры прынялі ўдзел амаль 80 навучэнцаў  9 – 11 класаў Гомеля і Гомельскай вобласці. Конкурс праходзіў у тры этапы. Першы тур – абарона мультымедыйнага эсэ пра традыцыйную беларускую ляльку. Другі  тур – вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм. Трэці тур, у які выйшлі пераможцы двух першых, - вусны водгук на ўрывак з літаратурнага тэксту.

Для настаўнікаў, якія суправаджалі навучэнцаў, быў арганізаваны канцэрт. Акрамя таго, пераможцы першага тура выступілі з мультымедыйным эсэ перад гасцямі і настаўнікамі.

Пасля падвядзення вынікаў пераможцы абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства былі ўзнагароджаны дыпломамі.

А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта

 

 

Далучэнне да навукі

3 снежня 2018 года адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. скарыны (група БФ-11) з доктарам філалагічных навук прафесарам, прафесарам кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны Ляшчынскай Вольгай Аляксееўнай. Вольга Аляксееўна прапанавала пачынаючым філолагам погляд на фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў.

 

Подробнее: Далучэнне да навукі

Да 30-годдзя прысваення ГДУ імя Францыска Скарыны

 

29 лістапада 2018 года кафедра беларускай мовы правяла Круглы стол, прысвечаны 30-годдзю прысваення Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Францыска Скарыны.

Распачала ўрачыстае мерапрыемства загадчык кафедры к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава.

1

 

На гэтым мерапрыемстве ўшанавалі памяць доктара філалагічных навук прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі, як прыклаў многа намаганняў, каб наша навучальная ўстанова насіла імя сусветна вядомага першадрукара, асветніка, гуманіста. З прамовай “Памяці вучонага, настаўніка, калегі” выступіла Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. Яна падрабязна расказала прысутным пра жыццёвы і навуковы шлях Уладзіміра Васільевіча.

 

2

 

 

3

 

 

4

 

Подробнее: Да 30-годдзя прысваення ГДУ імя Францыска Скарыны

Паэтычны ранішнік

23 лістапада 2018 года ў аўд. 2-27 адбыўся паэтычны ранішнік, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Паэтычны ранішнік быў праведзены студэнтамі групы БФ-21 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай.

 

Подробнее: Паэтычны ранішнік

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates