Курсавы сход па педагагічнай практыцы
- Подробности
- Просмотров: 2867
29.01.2018 адбыўся курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, арганізаваны факультэцкім кіраўніком практыкі, дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. На сходзе традыцыйна адбылася сустрэча будучых педагогаў з нашымі выпускнікамі, якія ўжо маюць педагагічны стаж работы ў школе і якія толькі пачалі працаваць – Трубкінай Т.В. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №26 г. Гомеля” і Лашкевіч А.А. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Гомеля”. У студэнтаў было шмат пытанняў аб ходзе практыкі, аб стане выкладання беларускай мовы ў школе, аб паводзінах дзяцей, аб вядзенні школьнай дакументацыі і інш. У сваіх выступленнях нашы госці зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі сваю прафесію, а таксама пажадалі нашым студэнтам поспехаў, жадання працаваць з дзецьмі і выказалі ўпэўненасць, што ў іх усё атрымаецца.
Скарынаўскія чытанні 2017
- Подробности
- Просмотров: 896
Дацэнт кафедры беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Хазанава Кацярына Львоўна стала Лаўрэатам конкурсу навуковых работ “Скарынаўскія чытанні 2017” за падрыхтоўку навукова-даследчага праекта “Лінгвакультуралагічныя асаблівасці фальклору Гомельшчыны ва ўсходнеславянскім кантэксце”.
Прэзентацыя "Слоўніка мова Янкі Купалы"
- Подробности
- Просмотров: 1439
ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове
- Подробности
- Просмотров: 1360
З 09.01.2018 па 11.01.2018 г. на базе ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй” праходзіў ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове сярод навучэнцаў 9–11 класаў. У рабоце журы алімпіяды прымалі ўдзел выкладчыкі кафедры беларускай мовы: дац. А.М. Воінава, дац. А.М. Ермакова, дац. Л.М. Мінакова, дац. Л.В. Паплаўная, дац. З.У. Шведава, ст.выкл. Л.П. Дземідзенка.
Пераможцы рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ
- Подробности
- Просмотров: 705
Кафедра беларускай мовы віншуе пераможцаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2017 года і іх навуковых кіраўнікоў.
З гонарам адзначае, што сярод пераможцаў - выпускнікі, якія займаліся навуковымі даследаваннямі, прысвечаным актуальным праблемам беларускага мовазнаўства.
Дыплом ІІ катэгорыі атрымалі:
- БАРСУКОВА Н.В.
"Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў народных калыханках: лінгвапрагматычны аспект"
Навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А., д.ф.н., прафесар каф. бел. мовы
- КЛІМЯНКОВА К.М.
"Сімволіка-алегарычны кампанент у структуры беларускіх парэмій"
Навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А., д.ф.н., прафесар каф. бел. мовы
- ЦЕЛЕПНЕВА Н.В.
"Фразеалагічнае поле мовы рамана “Снежныя зімы” І. П. Шамякіна"
Навуковы кіраўнік – Ляшчынская В.А., д.ф.н., прафесар каф. беларускай мовы
- ШУКАЛОВІЧ А.П.
"Моўныя сродкі стварэння кантрасту ў беларускіх парэміях"
Навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А., д.ф.н., прафесар каф. бел. мовы