Універсітэцкія суботы-2017
- Подробности
- Просмотров: 3105
11 лістапада 2017 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Універсітэцкія суботы” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 35 вучняў са школ: ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 67 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Калінкавічы”, а такасама іх настаўнікі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, платы за навучанне, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце В.М. Мельнікава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Воінава А.М., намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым вучні наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Асабліва іх уразіў музей “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Зацікавіў вучняў і літаратурна-асветніцкі цэнтр памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка”, дзе збіраецца і захоўваецца памяць пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці, а таксама магчымасць стаць збіральнікам і аўтарам успамінаў сваіх блізкіх аб падзеях мінулай вайны.
Уразіла вучняў і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне нашых лепшых кабінетаў – Скарынаўскага, Канфуцыя, польскай мовы, іўрыта, русістыкі.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!
Выступленне навучэнцаў 9 “Б” класа ДУА “Гімназія № 10”
- Подробности
- Просмотров: 742
Універсітэцкія суботы-2017На кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны стала ўжо добрай традыцыяй арганізоўваць сустрэчы выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта з лепшымі настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, выпускнікамі філалагічнага факультэта, а апошнім часам яшчэ і з іх вучнямі, удзельнікамі навуковых канферэнцый навучэнцаў, розных конкурсаў, ініцыятарамі і арганізатарамі якіх з'яўляюцца выкладчыкі нашага ўніверсітэта.
І адной з апошніх сустрэч, якая была арганізавана ў межах міжнароднай навуковай канферэнцыі “Скарына і наш час” да святкавання 500-годдзя кнігадрукавання, што адбылася 20 кастрычніка 2017 года ў час адкрыцця Скарынаўскага кабінета на філалагічным факультэце з цікавымі і творчымі вучнямі 9 “Б” класа гімназіі № 10 горада Гомеля Аляксандрам Шпакоўскім і Аляксандрсам Янкоўскім, якія пад кіраўніцтвам свайго настаўніка беларускай мовы і літаратуры С. У. Несцяровіча, выпускініка філалагічнага факультэта, падрыхтавалі навукова-метадычную работу аб арганізацыі цікавасці вучняў да вывучэння спадчыны Скарыны, усведамлення яго асобы і выхавання гонару маладога пакалення за тытанічную працу выдатнага прадстаўніка беларусаў для развіцця кнігадрукавання, распаўсюджання ідэй гуманізму і асветніцтва, навукі і культуры. Вучні прадставілі толькі частку сваёй навуковай работы – “Вывучаем і прадстаўляем Скарыну”, якая выклікала вялікую цікавасць, высокую ацэнку ўзроўня навуковага і творчага патэнцыялу прадстаўленага праекта вучняў, іх выключнага валодання беларускай мовай, артыстызму і ўмення свабодна трымацца перад вялікай аўдыторыяй, дасведчанасці і глыбіні вывучэння пытання з уменнем новага пакалення ў выкарыстанні магчымасцей камп’тарных тэхнічных сродкаў.
Адзназначна вырашана: арганізаваць яшчэ адну сустрэчу гэтых вучняў з шырокай аўдыторыяй студэнтаў філалагічнага факультэта для ілюстрацыі і прапаганды творчасці, навуковай работы будучых настаўнікаў, ад працы якіх якіх у многім залежыць навукова-даследчая работа вучняў.
Ляшчынская В.А.
Адкрыццё кабінета Скарыны
- Подробности
- Просмотров: 744
20.10.2017 года на філалагічным факультэце адбылося адкрыццё кабінета Скарыны, на якім прысутнічаў рэктар універсітэта С.А. Хахомаў.
Сустрэча студэнтаў філалагічнага факультэта з вядучымі вучонымі-філолагамі
- Подробности
- Просмотров: 636
20.10.2017 года адбылася сустрэча студэнтаў філалагічнага факультэта з вядучымі вучонымі-філолагамі Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі ў рамках VІІ Міжнароднай канферэнцыі “Скарына і наш час” (чытальная зала галоўнага корпуса).
Сустрэча з вучнямі 8 класа школ Гомеля
- Подробности
- Просмотров: 933
26 мая 2017 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 8 класа школ Гомеля і Гомельскай вобласці, арганізаваная і праведзеная дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. Вучні 8 класа ўдзельнічалі ў алімпіядзе па беларускай мове на базе УА “ДАІРА”.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым вучні наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію вучняў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Асістэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Серыкава І.В. зацікавіла абітурыентаў магчымасцю вывучаць кітайскую мову, расказала пра перспектывы навучання на спецыяльнасці “Руская філалогія”.
Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!