Размовы пра шчасце…
- Подробности
- Просмотров: 857
25 мая 2017 на факультэце адбылася творчая сустрэча сапраўдных майстроў слова пад назвай “Размовы пра шчасце…”. Эпіграфам да рытарычных выступленняў студэнтаў гр.БФ-31 паслужылі словы К. Гельвецыя “Чалавек, які робіць другіх шчаслівымі, не можа быць няшчасным”. Студэнты-філолагі выказалі свае думкі пра шчасце і тое, з чаго яно складаецца. У выніку і студэнты, і выкладчыкі, якія прысутнічалі, атрымалі задавальненне ад выступленняў маладых аратараў. Атмасфера шчасця і станоўчых эмоцый панавала на працягу ўсёй творчай сустрэчы, арганізаванай студэнтамі пад кіраўніцтвам дацэнтаў кафедры беларускай мовы Цімашэнка Н.П. і Мінаковай Л.М.
Незвычайная сустрэча
- Подробности
- Просмотров: 1661
12 мая 2017 г. на філалагічным факультэце прафесарам кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынскай была арганізавана незвычайная сустрэча. У госці да студэнтаў-філолагаў была запрошана вучаніца 5 класа СШ № 19 горада Гомеля Казлоўская Лаліта і настаўніца беларускай мовы і літаратуры гэтай школы Г.У. Канцавая, былая студэнтка нашага факультэта.
Казлоўская Лаліта выступіла перад аўдыторыяй як ранні, а не толькі малады даследчык, як аўтар навуковага праекта “Наша спадчына – беларуская батлейка”. Дзяўчынка гучна, прыгожа, на добрай беларускай мове без заглядвання ў тэкст работы расказала, як упершыню ўбачыла спектакль у лялечным тэатры, як адшуквала звесткі пра канструкцыю-тэатр, як даведалася пра батлейку, захапілася гэтай тэмай яшчэ ў пачатковай школе, як уразіла яе гэтае відовішча, як пачала цікавіцца гісторыяй батлейкі. Але асабліва захацелася мець батлейку і быць самой акторкай. І яе падтрымалі найперш бацька, які змайстраваў аснову-канструкцыю батлеечнага тэатра, і маці, якая дапамагала шыць касцюмы для лялек і падключыла да гэтай работы амаль усіх дзяўчынак-аднакласніц Лаліты. Так нарадзілася агульная справа, якая ўсіх захапіла. А яшчэ Лаліта прадставіла адну пастаноўку з яе ўжо немалога рэпертуара тэатра батлейкі – “Цар Ірад”, дзе ўсе ролі лялек выконвала яна адна. Выступіла і настаўніца, якая дапамагала ў афармленні навуковага праекта (дарэчы, Казлоўская Лаліта па выніках Адкрытай навуковай канферэнцыі “Свабодны выбар”, якая адбылася 25 сакавіка 2017 г. на базе гімназіі № 10 г. Гомеля, стала пераможцай), курыруе навуковую работу Лаліты і расказала пра гэтую незвычайна захопленую, адораную дзяўчынку.
Для студэнтаў і ўсіх прысутных было цікава, пазнавальна і здзіўляльна. Студэнты даведаліся пра гісторыю батлейкі, яе распаўсюджанасць у мінулым і захаванні рэшткаў сёння, пачулі пра этымалогію слоў, паглядзелі спектакль аднаго акцёра ў многіх ролях.
Шведава З.У.
Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 57 г. Гомеля”
- Подробности
- Просмотров: 1553
21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы студэнтамі філалагічнага факультэта былі праведзены мерапрыемствы ў 5 і 8 класах сярэдняй школы №57. У 8 класе адказнымі за правядзенне “Сваёй гульні” былі: Сазонаў Аляксей, Афанасенка Вольга і Калешка Святлана. У 5 класе брэйн-рынг “Матчына мова” ўзначальвалі: Поляк Вольга, Савянкова Маргарыта і Маісеева Марыя. Пераможцам былі раздадзены прызы ў выглядзе цукерак і дадатковых балаў да адзнак. Вучні актыўна змагаліся за права звацца лепшымі.
Подробнее: Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 57 г. Гомеля”
21 лютага – Дзень роднай мовы!
- Подробности
- Просмотров: 1037
21 лютага студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел ва ўрачыстым святкаванні Дня роднай мовы ў ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”. Разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Жаўняк Наталляй Валер’еўнай студэнты падрыхтавалі праграму мерапрыемстваў і самі былі ўдзельнікамі.
З нагоды свята ўвесь тыдзень будуць праводзіцца мерапрыемствы. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры кожны дзень будуць праводзіць майстар-класы, гульні, віктарыны сярод вучняў 5-11 класаў.
Студэнтам таксама пашчасціла акунуцца ў гэты чароўны свет. Яны пад кіраўніцтвам Жаўняк Н. В. будуць праводзіць “Моўны турнір” сярод вучняў сёмых і восьмых класаў.
Студэнты філалагічнага факультэта ўдзячны настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Жаўняк Н. В. за тое, што і яны маюць магчымасць несці добрае і светлае вучням.
Дзень роднай мовы 21 лютага 2017 года
- Подробности
- Просмотров: 844
Дзень роднай мовы
21 лютага 2017 года
ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.
У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны
правяла рад мерапрыемстваў, у ліку якіх усеагульны дыктант
“Францыск Скарына”.
У акцыі прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, студэнты ГДТУ імя П.В. Сухога і студэнты ГДМУ.