Свабодны выбар
- Подробности
- Просмотров: 788
24 сакавіка 2018 г. на базе ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля” праходзіла чарговая, ужо 14-я, Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”, на якой свае навуковыя работы прадстаўлялі вучні школ і гімназій Гомеля і вобласці.
Дацэнт кафедры беларускай мовы З.У. Шведава ўзначальвала склад экспертнай камісіі секцыі “Спадчына”, у які ўваходзілі к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры М.У. Аммон, асістэнт кафедры беларускай літаратуры І.А. Бажок і настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля” Н.В. Жаўняк.
Аб інавацыях у выкладанні моў
- Подробности
- Просмотров: 782
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
Кафедра беларускай мовы
25 красавіка 2018 года
праводзяць
Міжнародны навукова-метадычны семінар
“Інавацыі ў выкладанні моў”
Памяці Валянціны Пятроўны Лемцюговай
- Подробности
- Просмотров: 2590
1933 – 2018
3 сакавіка 2018 года не стала Валянціны Пятроўны Лемцюговай – знакамітага беларускага мовазнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара, добразычлівай жанчыны і патрыёта сваёй Радзімы.
Усё сваё жыццё Валянціна Пятроўна прысвяціла даследаванню сучаснай беларускай мовы, анамастыкі. Мела больш за 300 навуковых прац, прысвечаных пытанням станаўлення і функцыянавання ўсходнеславянскай айканіміі. Узначальвала анамастычную школу ў Рэспубліцы Беларусь, заснаваную ў 1960-я гады М. Бірылам. Дастаткова пералічыць толькі асноўныя яе працы, каб зразумець неацэнны ўклад гэтай цудоўнай жанчыны ў беларускую навуку: “Беларуская айканімія” (1970), “Украінска-беларускі слоўнік” (1980), “Восточнославянская ойконимия апеллятивного происхождения” (1983), “Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы” (1987, 2005; у суаўтарстве), “Кіраванне ў беларускай і рускай мовах” (1991), “Кароткі слоўнік беларускай мовы” (1994), “Беларуская граматыка” (т. 1, 1985; у суаўтарстве), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” (у 5 т.; т. 1, 1995; у суаўтарстве), “Слоўнік мовы «Нашай нівы» (1906—1915)” (у 5 т.; т. 1, 2003; т. 2, 2007; у суаўтарстве), “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь” (у 6 кн., 2003—2010; рэдакцыя), “Тапонімы распавядаюць” (2008).
Светлая памяць Валянціне Пятроўне і шчырая ўдзячнасць за яе зробленыя справы і чалавечыя якасці. Памяць пра яе будзе жыць у нашых сэрцах і застанецца назаўсёды ў яе кнігах, слоўніках і артыкулах.
Кафедра беларускай мовы віншуе з Міжнародным днём роднай мовы!
- Подробности
- Просмотров: 749
Няма моў
прыгожых і непрыгожых,
добрых і дрэнных,
багатых і бедных.
Ёсць толькі родныя і няродныя!
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта правяла акцыю “Мова мая, я з табой у жыцці шчасце маю…”
Студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у татальным дыктанце. Дыктант аб’яднаў усіх, хто ўмее і хоча гаварыць па-беларуску.
У гэты дзень на філфаку быў праведзены конкурс чытальнікаў. Удзельнікі прачыталі свае любімыя вершы на роднай мове. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі.
Сіламі філфака быў праведзены флэшмоб “Гавары са мной па-беларуску”. Арганізатары флэшмоба цікавіліся, ці ведаюць людзі, якіх яны сустракалі, пра дзень роднай мовы, высвятлялі, якую мову лічаць роднай.
Дзень роднай мовы - 2018
- Подробности
- Просмотров: 891
21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.
Кафедра беларускай мовы разам з філалагічным факультэтам ГДУ імя Ф. Скарыны запрашае адзначыць гэты дзень асабліва!