Віншуем пераможцаў алімпіяды па беларускай літаратуры!!

1 курс

1 месца

 Фелькіна Анастасія

2 месца

Якаўленка Карына

3 месца

Фамічова Вольга

 

2 курс 

1 месца

Лаўрыновіч Анастасія

2 месца

          Пімінёнкава Таццяна

         Уніятава Кацярына

3 месца

         Саўкова Марыя

        Афанасенка Кацярына

 

3 курс           

1 месца

   Шчарбатая Ангеліна

2 месца

   Дзядкова Алеся

   Ніцыеўская Катрын

3 месца

  Дрывайла Аляксандра

  Напрэенка Вікторыя

 

Да вытокаў душой дакрануўшыся!

3 лютага загадчык кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер сустрэўся з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага. Месца сустрэчы абрана невыпадкова: у каледжы дзейнічае філіял кафедры беларускай літаратуры, працуюць выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны.

На ўроку  беларускай літаратуры для навучэнцаў 1 курса аддзялення “Дашкольная адукацыя”  Іван Фёдравіч Штэйнер распавёў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка-юбіляраў – Івана Шамякіна і Івана Мележа, успомніў цікавыя факты біяграфіі слынных літаратараў, расказаў пра цесныя сувязі мастакоў слова з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам і філалагічным факультэтам.

 

 

Беларусь і Украіна: культурныя сувязі ў кантэксце часу

30.10.20 для студэнтаў 4 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” была праведзена адкрытая лекцыя доктара філалагічных навук прафесара кафедры ўкраінскай літаратуры і кампаратывістыкі Інстытута ўкраінскай філалогіі і сацыяльных камунікацый Чаркаскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага Л.І Рамашчанка на тэму "Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі".

Сваю лекцыю Л.І. Рамашчанка пабудавала храналагічна, пачынаючы ад 17 стагоддзя, падала шматлікія звесткі пра ўраджэнцаў беларускіх земляў, якія пакінулі значны след ў гісторыі і культуры Украіны, акрэсліла тыпалагічныя сыходжанні ў творах беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.

Лекцыя вылучалася змястоўнасцю і насычанасцю матэрыялу. Была прадэманстравана змястоўная прэзентацыя. Па просьбе студэнтаў Людміла Іванаўна чытала лекцыю на ўкраінскай мове. Пры гэтым паказала і выключнае валоданне беларускай. Асабліва захоплена студэнты віталі дэкламацыю перакладаў вершаў украінскіх пісьменнікаў на беларускую мову. Лекцыя пакінула самыя станоўчыя ўражанні.

 Прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава

 

 

 

Пароль - хто такі Лех Валенса?

На філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя кнігі Інесы Плескачэўскай “Без жалезнай заслоны”.

Аўтар – ураджэнка Гомеля. Закончыла філасофскае аддзяленне БДУ. Сем гадоў працавала ў сістэме Міністэрства замежных спраў, у тым ліку ў беларускіх пасольствах у Латвіі і Вялікабрытаніі. Больш за 12 гадоў была карэспандэнтам газеты “СБ. Беларусь сегодня” і АНТ у Кітаі. Зараз – карэспандэнт СБ у Еўрасаюзе.

Аўтар некалькіх кніг і дакументальных фільмаў. Узнагароджана прэміяй “Телевяршыня”. Лаўрэат трох міжнародных журналісцкіх конкурсаў.

У 2018 годзе Інеса Мікалаеўна прэзентавала студэнтам філалагічнага факультэта кнігу «Исторические прогулки с Франциском Скориной», а сёння знаёміць нас з новым творам  – “Без жалезнай заслоны”.

Праект “Без жалезнай заслоны” прысвечаны краінам былога сацыялістычнага лагера. Аўтар пабывала ў Германіі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі. Інеса Мікалаеўна расказала пра ідэю праекта, выбар менавіта такіх краін, свае сустрэчы  з рознымі асобамі – кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў таго часу, бізнесменамі, эканамістамі, артыстамі і мастакамі, простымі жыхарамі.

Гэта кніга расказвае пра кардынальныя змены ва Усходняй Еўропе, пра тое, як змяніліся палітыка, эканоміка, культура і жыццё простых людзей. Гэта апавяданне пра тое, як гэта – жыць у эпоху перамен, пра тое, што было пасля, пра надзеі, радасці, перамогі і расчараванні.  

 

 

2011 Навіны кафедры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates