Віншуем пераможцаў алімпіяды па беларускай літаратуры!!
- Подробности
- Просмотров: 554
1 курс
1 месца |
Фелькіна Анастасія |
2 месца |
Якаўленка Карына |
3 месца |
Фамічова Вольга |
2 курс
1 месца |
Лаўрыновіч Анастасія |
2 месца |
Пімінёнкава Таццяна Уніятава Кацярына |
3 месца |
Саўкова Марыя Афанасенка Кацярына |
3 курс
1 месца |
Шчарбатая Ангеліна |
2 месца |
Дзядкова Алеся Ніцыеўская Катрын |
3 месца |
Дрывайла Аляксандра Напрэенка Вікторыя |
Да вытокаў душой дакрануўшыся!
- Подробности
- Просмотров: 417
3 лютага загадчык кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер сустрэўся з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага. Месца сустрэчы абрана невыпадкова: у каледжы дзейнічае філіял кафедры беларускай літаратуры, працуюць выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны.
На ўроку беларускай літаратуры для навучэнцаў 1 курса аддзялення “Дашкольная адукацыя” Іван Фёдравіч Штэйнер распавёў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка-юбіляраў – Івана Шамякіна і Івана Мележа, успомніў цікавыя факты біяграфіі слынных літаратараў, расказаў пра цесныя сувязі мастакоў слова з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам і філалагічным факультэтам.
Беларусь і Украіна: культурныя сувязі ў кантэксце часу
- Подробности
- Просмотров: 670
30.10.20 для студэнтаў 4 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” была праведзена адкрытая лекцыя доктара філалагічных навук прафесара кафедры ўкраінскай літаратуры і кампаратывістыкі Інстытута ўкраінскай філалогіі і сацыяльных камунікацый Чаркаскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага Л.І Рамашчанка на тэму "Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі".
Сваю лекцыю Л.І. Рамашчанка пабудавала храналагічна, пачынаючы ад 17 стагоддзя, падала шматлікія звесткі пра ўраджэнцаў беларускіх земляў, якія пакінулі значны след ў гісторыі і культуры Украіны, акрэсліла тыпалагічныя сыходжанні ў творах беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
Лекцыя вылучалася змястоўнасцю і насычанасцю матэрыялу. Была прадэманстравана змястоўная прэзентацыя. Па просьбе студэнтаў Людміла Іванаўна чытала лекцыю на ўкраінскай мове. Пры гэтым паказала і выключнае валоданне беларускай. Асабліва захоплена студэнты віталі дэкламацыю перакладаў вершаў украінскіх пісьменнікаў на беларускую мову. Лекцыя пакінула самыя станоўчыя ўражанні.
Прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава
Пароль - хто такі Лех Валенса?
- Подробности
- Просмотров: 523
На філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя кнігі Інесы Плескачэўскай “Без жалезнай заслоны”.
Аўтар – ураджэнка Гомеля. Закончыла філасофскае аддзяленне БДУ. Сем гадоў працавала ў сістэме Міністэрства замежных спраў, у тым ліку ў беларускіх пасольствах у Латвіі і Вялікабрытаніі. Больш за 12 гадоў была карэспандэнтам газеты “СБ. Беларусь сегодня” і АНТ у Кітаі. Зараз – карэспандэнт СБ у Еўрасаюзе.
Аўтар некалькіх кніг і дакументальных фільмаў. Узнагароджана прэміяй “Телевяршыня”. Лаўрэат трох міжнародных журналісцкіх конкурсаў.
У 2018 годзе Інеса Мікалаеўна прэзентавала студэнтам філалагічнага факультэта кнігу «Исторические прогулки с Франциском Скориной», а сёння знаёміць нас з новым творам – “Без жалезнай заслоны”.
Праект “Без жалезнай заслоны” прысвечаны краінам былога сацыялістычнага лагера. Аўтар пабывала ў Германіі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі. Інеса Мікалаеўна расказала пра ідэю праекта, выбар менавіта такіх краін, свае сустрэчы з рознымі асобамі – кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў таго часу, бізнесменамі, эканамістамі, артыстамі і мастакамі, простымі жыхарамі.
Гэта кніга расказвае пра кардынальныя змены ва Усходняй Еўропе, пра тое, як змяніліся палітыка, эканоміка, культура і жыццё простых людзей. Гэта апавяданне пра тое, як гэта – жыць у эпоху перамен, пра тое, што было пасля, пра надзеі, радасці, перамогі і расчараванні.
Еще статьи...
- Сустрэча з прадстаўнікамі вядомых беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў
- Секцыі ХLIX студэнцкай навуковай канферэнцыі
- Секцыя ХLIX студэнцкай навуковай канферэнцыі “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства” “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучаснасць”
- Секцыя ХLIX студэнцкай навуковай канферэнцыі “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства” “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”