Cтудэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства»

25 красавіка 2019 г. на філалагічным факультэце адбылася ХLVІIІ cтудэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства». Секцыя №2 “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі” працавала ў аўдыторыі 2-12 першага корпуса ГДУ ім. Ф. Скарыны. Кіравала секцыйным пасяджэннем дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна, якая звярнулася да прысутных з прывітальным словам і падбадзёрыла выступоўцаў перад выступам. Сакратаром канферэнцыі стала студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Язерская Марыя Сяргееўна.

У пасяджэнні прынялі ўдзел як студэнты акадэмічных груп БФ-21 і БФ-31, так і магістранты спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, якія прачыталі даклады “Міфалагічныя вобразы ў творчасці Я. Баршчэўскага” (магістрантка Прахарэнка Марыя), “Беларуская ментальнасць у творы В. Марціновіча «Сфагнум»”  (Прахарэнка Руслан), “Ідэйна-мастацкія адметнасці зборніка «Горад у нябесах» А. Казлова” (Пархоменка Яўген), “Ідэйна-мастацкія асаблівасці містычнай аповесці «Ночы на Плябанскіх Млынах» Л. Рублеўскай” (Навуменка Крысціна), “Адметнасці ўвасаблення экзістэнцыйных страхаў у прозе Ю. Станкевіча” (Кавалёў Антон), “Хронафантастыка ў творчасці В. Гапеева” (Язерская Марыя), “Адметны голас А. Казлова” (Свірыдзенка Ганна).

Для большасці студэнтаў другога курса выступленне на гэтай навуковай канферэнцыі стала першым. Прысутныя з цікавасцю слухалі выступоўцаў і задавалі шмат пытанняў. Падобныя мерапрыемтвы дазваляюць студэнтам і магістрантам прадставіць вынікі сваіх даследаванняў шырокай аўдыторыі, атрымаць парады і заўвагі ад сваіх таварышаў, пазнаёміцца з вынікамі навукова-даследчай працы іншых студэнтаў.

 Марыя Язерская, 2 курс

Студэнцкая навукова канферэнцыя. Секцыя № 2 “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”

25 красавіка 2019 года адбылося пасяджэнне секцыі № 2 студэнцкай навуковай канфреэнцыі “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага:  аспекты тэорыі і верыфікацыі”. 

Кіраўніком пасяджэння стала дацэнт кафедры беларускай літаратуры, к.ф.н. Брадзіхіна Ала Васільеўна.

Сакратар пасяджэння - студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта спец. "Беларуская філалогія" Марыя Язерская.

 

Подробнее: Студэнцкая навукова канферэнцыя. Секцыя № 2 “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага:...

Сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з Алесем Плоткам

25 красавіка 2019 года адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта з вядомым паэтам, перакладчыкам і музыкантам Алесем Плоткам.

Алесь Плотка – выпускнік ГДУ імя Ф. Скарыны, ён распавёў пра свае студэнцкія гады і любімыя кнігі, прачытаў ўласныя вершы і пераклады з украінскай літаратуры, падкрэсліў актуальнасць культурных стасункаў паміж краінамі-суседзямі, прэзентаваў беларуска-украінскі альманах “Справа”.

Паэт падзяліўся творчымі планамі. Чытачоў чакае новая кніга А.Плоткі з сімвалічнай назвай “Лотас на асфальце”.

 

Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучнасць”

24 красавіка 2019 г. на філалагічным факультэце адбылася чарговая Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучнасць”, якая праходзіла ў аўдыторыі 2-12 ГДУ імя Ф. Скарыны. Кіравала секцыйным пасяджэннем №1  дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Таццяна Адамаўна, якая вельмі шчыра прывітала ўсіх прысутных, настроіла на бадзёры лад  выступоўцаў і пажадала ім вялікіх поспехаў. Сакратаром канферэнцыі выступіла студэнтка 2 курса філалалагічнага факультэта Арэшка Юлія Аляксандраўна.

 

Подробнее: Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай...

“Свабодны выбар–2019”

Выкладчыкі філалагічнага факультэта Мінакова Людміла Мікалаеўна, Вяргеенка Святлана Анатольеўна і Фіцнер Таццяна Адамаўна прынялі ўдзел у якасці членаў журы у канферэнцыі “Свабодны выбар–2019”, якая праводзілася на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”. Вучні школ Гомеля і Мазыра падрыхтавалі цікавыя паведамленні па тэмах сваіх навуковых даследаванняў. Лепшыя вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі.

 

 

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates