Межуниверситетская олимпиада для иностранных студентов

13-14 мая 2019 года в рамках фестиваля иностранных студентов Неделя Дружбы «Интер-ГГУ» студенты группы А-15(1) под руководством доцента кафедры белорусского языка Шведовой З.В. приняли участие  в Межуниверситетская олимпиада по русскому языку для иностранных студентов, обучающихся в вузах города Гомеля. Общая тема олимпиады – «Чтобы стать специалистом, русским надо овладеть». Олимпиада проходила в 2 этапа: 13 мая – первый этап олимпиады (письменная работа), 1 корпус, ауд. 2-27; 14 мая – второй этап олимпиады (выразительное чтение), 1 корпус, ауд. 2-23, 2-27.
По итогам олимпиады студентка Аннанурова Бахар получила диплом 1 степени, Бабаева Багул – диплом 3 степени.

Межвузовская олимпиада по русскому языку

12.04.2019 - участие студентов группы СП-14 (Бондаренко Яна, Булкина Анастасия, Горбатенко Екатерина, Михальцова Анастасия, Эйсмонт Марина) под руководством доцента кафедры белорусского языка Шведовой З.В. в Межвузовской студенческой олимпиаде по русскому языку и культуре речи для неязыковых специальностей (1 корпус, ауд. 3-2), которая была организована кафедрой русского, общего и славянского языкознания ГГУ им. Ф. Скорины.

Свабодны выбар 2019

Дацэнты кафедры беларускай мовы Мінакова Людміла Мікалаеўна і Вяргеенка Святлана Ангатольеўна прынялі ўдзел у журы ХV Адкрытай канферэнцыі вучэбна-даследчых прац вучняў "Свабодны выбар - 2019", якая праводзілася 23 сакавіка 2019 г. ў ДУА "Гімназія № 10 г. Гомеля". Вучні школ Гомеля і Мазыра падрыхтавалі цікавыя паведамленні па тэмах сваіх навуковых даследаванняў. Лепшыя работы былі ўзнагароджаны дыпломамі. 

 

Подробнее: Свабодны выбар 2019

Трэнды ў адукацыі

21 сакавіка 2019 года распачаўся Міжнародны навукова-метадычны семінар “Трэнды ў адукацыі”. Саарганізатарамі семінара выступілі:

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны,

Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Францыска Скарыны, 

Мелітопальскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага.

Асноўная тэма семінара – выкарыстанне электронных сродкаў навучальнага прызначэння ў працэсе выкладання філалагічных дысцыплін, анлайн-курсы ў падрыхтоўцы капетэнтнага спецыяліста-філолага, медыяграматнасць у сучасным грамадстве.

Міжнародны навукова-метадычны форум праводзіўся на базе філалагічнага факультэта нашай вну і стаў слушным працягам трывалага і плённага супрацоўніцтва кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны з філалагічным факультэтам Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага (Запарожская вобласць, Украіна).

 

Подробнее: Трэнды ў адукацыі

Метадычная канферэнцыя на філалагічным факультэце

15 лютага 2019 года на філалагічным факультэце (к.1, аўд. 2-27) як заключны этап ХІІ Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «Современное образование: преемственность и непрерывность образовательной системы «школа – университет – предприятие» (14-15.02.2019, ГДУ імя Ф. Скарыны) былі арганізаваны метадычныя мерапрыемствы, прысвечаныя развіццю і ўдасканаленню навучання беларускай і рускай мове і літаратуры. Гасцямі студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта сталі чатыры найбольш творчыя настаўнікі школ горада Гомеля і Гомельскай вобласці, якія прадэманстравалі свой вопыт і вынікі пошукаў новых падыходаў да навучання мове і літаратуры ў наш час. Гэта паведамленне настаўніка-метадыста рускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №14 г. Гомеля” Жадзейка Жанны Фёдараўны пра апошні ўдасканалены падручнік па рускай мове для 8 класа, адным з аўтараў якога яна з’яўляецца; гэта майстар-класы «Прыёмы і формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры» настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Мазыра” Есіса Яўгена Валер’евіча; «Теория литературы в школе: весы необходимости» настаўніка рускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля” Кісловай Вольгі Аляксандраўны; «Тэматычная скіраванасць урока» настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля” Афанасьевай Наталлі Васільеўны.

Усе выступленні настаўнікаў былі прыняты з вялікай зацікаўленасцю, высока ацэнены і, галоўнае, паказалі студэнтам-філолагам перадвыпускнога курса, якім можа і павінен быць настаўнік у школе, для якога галоўным з’яўляецца супрацоўніцтва з вучнямі, творчасць самога настаўніка і развіццё творчых здольнасцей, памяці, увагі, мыслення, актыўнасці вучняў, пошук новых прыёмаў і спосабаў навучання ў адпаведнасці з новымі ўмовамі і патрэбамі грамадства.

Сустрэчы з настаўнікамі-філолагамі, як правіла, выпускнікамі філалагічнага факультэта, з’яўляюцца традыцыйнымі на нашым факультэце, і апошняя сустрэча яшчэ раз прадэманстравала цесныя сувязі школы і ўніверсітэта, настаўнікаў са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта, пераемнасць “універсітэт – школе”, а “школа – універсітэту”. Такія мерапрыемствы асабліва патрэбныя нашым студэнтам, якія непасрэдна бачаць вынікі творчай работы, неабходнасць пастаяннага крэатыву, узоры будучай работы як накіраванне да творчых пошукаў у час падрыхтоўкі да педпрактыкі і самастойнай работы, радуюцца поспехам і здабыткам настаўнікаў-наватараў. Дзякуем настаўнікам за такую навуку!

Заключным этапам метадычнай канферэнцыі стала арганізацыя круглага стала “Праблемы падрыхтоўкі будучых настаўнікаў у сістэме “школа – універсітэт – прадпрыемства”, дзе настаўнікі школ і выкладчыкі факультэта абмяркоўвалі пытанні падрыхтоўкі будучых спецыялістаў адукацыйных устаноў рэспублікі, у тым ліку і такія праблемныя пытанні, як, з аднаго боку,абмежаваная колькасць гадзін на выкладанне спецыяльных дысцыплін (методыка выкладання беларускай /рускай мовы, методыка выкладання беларускай /рускай літаратуры), гадзін на правядзенне педагагічнай практыкі ў школе для студэнтаў-філолагаў; з другога боку, мінімальная колькасць гадзін, адведзеная на вывучэнне мовы і літаратуры ў школе як асновы падрыхтоўкі маўленчай, эстэтычна і духоўна развітай асобы, грамадзяніна Беларусі.

А.М. Палуян, З.У. Шведава

Подробнее: Метадычная канферэнцыя на філалагічным факультэце

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates