ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове

З 09.01.2018 па 11.01.2018 г. на базе ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй” праходзіў ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове сярод навучэнцаў 9–11 класаў. У рабоце журы алімпіяды прымалі ўдзел выкладчыкі кафедры беларускай мовы: дац. А.М. Воінава, дац. А.М. Ермакова, дац. Л.М. Мінакова, дац. Л.В. Паплаўная, дац. З.У. Шведава, ст.выкл. Л.П. Дземідзенка.

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ

Кафедра беларускай мовы віншуе пераможцаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2017 года і іх навуковых кіраўнікоў.

З гонарам адзначае, што сярод пераможцаў - выпускнікі, якія займаліся навуковымі даследаваннямі, прысвечаным актуальным праблемам беларускага мовазнаўства.

Дыплом ІІ катэгорыі атрымалі:                                                            

  • БАРСУКОВА Н.В.

"Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў народных калыханках: лінгвапрагматычны аспект"

Навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А., д.ф.н., прафесар каф. бел. мовы

  • КЛІМЯНКОВА К.М.

"Сімволіка-алегарычны кампанент у структуры беларускіх парэмій"

Навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А., д.ф.н., прафесар каф. бел. мовы

  • ЦЕЛЕПНЕВА Н.В.

"Фразеалагічнае поле мовы рамана “Снежныя зімы” І. П. Шамякіна"

Навуковы кіраўнік – Ляшчынская В.А., д.ф.н., прафесар каф. беларускай мовы

  • ШУКАЛОВІЧ А.П.

"Моўныя сродкі стварэння кантрасту ў беларускіх парэміях"

Навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А., д.ф.н., прафесар каф. бел. мовы

Акцыя “Чытаем Купалу разам” у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце

Акцыя “Чытаем Купалу разам”, якая была арганізавана і праведзена прафесарам кафедры беларускай мовы  ГДУ імя Ф. Скарыны Ляшчынскай В.А.  26 лістапада ў чытальнай зале галоўнага корпуса, падхоплена іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Так, 20 снежня 2017 года яна была праведзена В.А. Ляшчынскай у  Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце. Актыўны ўдзел у ёй прынялі студэнты і выкладчыкі, супрацоўнікі гэтай навучальнай установы і вучань 5 класа гімназіі № 51 Аксёнаў Уладзіслаў, сын аднаго з выкладчыкаў,  якія чыталі вершы Купалы, урыўкі з яго паэм, выконвалі песні на словы вершаў беларускага песняра. Вяла акцыю В.А. Ляшчынская, якая акцэнтавала ўвагу прысутных на асобных, але выключна значных старонках з жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры. Усе атрымалі вялікае задавальненне і асалоду ад музыкі беларускага слова, ад пявучых радкоў Купалы.

Подробнее: Акцыя “Чытаем Купалу разам” у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце

Сустрэча з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага

5 снежня 2017 года на філалагічным факультэце ў рамках прафарыентацыйнай работы адбылася сустрэча з навучэнцамі 1 курса Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага, арганізаваная і праведзеная дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай сумесна з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры каледжа, былой выпускніцай нашага факультэта, Д.І. Дуброўскай.

Навучэнцаў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Студэнтаў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер правёў цікавую і змястоўную экскурсію ў музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Лабарант кафедры рускай і сусветнай літаратуры Аляксандра Мікалаеўна Пятрэнка сустрэла гасцей у літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка”, дзе паказала і праілюстравала матэрыялы аб захаванні памяці пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці.

Мы будзем рады бачыць нашых гасцей сваімі студэнтамі!

Подробнее: Сустрэча з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага

Акцыя «ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ»

29 лістапада 2017 года кафедрай беларускай мовы была падрыхтавана и праведзена акцыя «ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Акцыя праводзілася ў чытальнай зале галоўнага корпуса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і аб’яднала выкладчыкаў і студэнтаў усяго ўніверсітэта. Ідэя акцыі, распрацаваная і рэалізаваная прафесарам кафедры беларускай мовы Ляшчынскай В.А., заключалася ў аб’яднанні студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў усіх факультэтаў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта для ўшанаванні памяці і даніны павагі нашчадкаў да вядомага ў многіх краінах свету геніяльнага паэта, таленавітага драматурга, палымянага публіцыста, літаратураведа, выдатнага мысліцеля, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, лідара беларускай нацыі – Янкі Купалы, а таксама ў прапагандзе яго паэтычнай спадчыны, культурна-асветніцкай дзейнасці, у пашырэнні ведаў пра жыццё і творчасць мастака, яго наватарства, закладзеныя традыцыі, той ролі, якую ён адыграў у вызначэнні нацыянальнай ідэі беларусаў, вызваленчага руху народаў ад жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, за права «людзьмі звацца», з мэтай рэкламы беларускай мовы, прыгожага паэтычнага беларускага слова, узнятага да вышынь Купалам. Прагучалі вершы самай рознай тэматыкі, байкі, эпіграмы, урыўкі з паэм у выкананні дэканаў амаль усіх факультэтаў, студэнтаў філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў, а верш «А хто там ідзе?» удзельнікі акцыі пачулі не толькі на роднай мове паэта, але і ў перакладах на англійскую, кітайскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, французскую, туркменскую і турэцкую мовы з ліку больш чым за сто вядомых перакладаў на розныя мовы свету. Прафесійна і з глыбокім пачуццём студэнты філалагічнага факультэта Ганна Плахатнюк і Паліна Заўтрыкава выканалі песні на словы вершаў Янкі Купалы «Спадчына» і «Малітва». Акцыя прайшла цікава, карысна, пазнавальна, у цёплай і душэўнай атмасферы. 29 лістапада 2017 года кафедрай беларускай мовы была падрыхтавана и праведзена акцыя «ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Акцыя праводзілася ў чытальнай зале галоўнага корпуса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і аб’яднала выкладчыкаў і студэнтаў усяго ўніверсітэта. Ідэя акцыі, распрацаваная і рэалізаваная прафесарам кафедры беларускай мовы Ляшчынскай В.А., заключалася ў аб’яднанні студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў усіх факультэтаў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта для ўшанаванні памяці і даніны павагі нашчадкаў да вядомага ў многіх краінах свету геніяльнага паэта, таленавітага драматурга, палымянага публіцыста, літаратураведа, выдатнага мысліцеля, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, лідара беларускай нацыі – Янкі Купалы, а таксама ў прапагандзе яго паэтычнай спадчыны, культурна-асветніцкай дзейнасці, у пашырэнні ведаў пра жыццё і творчасць мастака, яго наватарства, закладзеныя традыцыі, той ролі, якую ён адыграў у вызначэнні нацыянальнай ідэі беларусаў, вызваленчага руху народаў ад жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, за права «людзьмі звацца», з мэтай рэкламы беларускай мовы, прыгожага паэтычнага беларускага слова, узнятага да вышынь Купалам. Прагучалі вершы самай рознай тэматыкі, байкі, эпіграмы, урыўкі з паэм у выкананні дэканаў амаль усіх факультэтаў, студэнтаў філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў, а верш «А хто там ідзе?» удзельнікі акцыі пачулі не толькі на роднай мове паэта, але і ў перакладах на англійскую, кітайскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, французскую, туркменскую і турэцкую мовы з ліку больш чым за сто вядомых перакладаў на розныя мовы свету. Прафесійна і з глыбокім пачуццём студэнты філалагічнага факультэта Ганна Плахатнюк і Паліна Заўтрыкава выканалі песні на словы вершаў Янкі Купалы «Спадчына» і «Малітва». Акцыя прайшла цікава, карысна, пазнавальна, у цёплай і душэўнай атмасферы.

29 лістапада 2017 года кафедрай беларускай мовы была падрыхтавана и праведзена акцыя «ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Акцыя праводзілася ў чытальнай зале галоўнага корпуса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і аб’яднала выкладчыкаў і студэнтаў усяго ўніверсітэта.

Ідэя акцыі, распрацаваная і рэалізаваная прафесарам кафедры беларускай мовы Ляшчынскай В.А., заключалася ў аб’яднанні студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў усіх факультэтаў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта для ўшанаванні памяці і даніны павагі нашчадкаў да вядомага ў многіх краінах свету геніяльнага паэта, таленавітага драматурга, палымянага публіцыста, літаратураведа, выдатнага мысліцеля, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, лідара беларускай нацыі – Янкі Купалы, а таксама ў прапагандзе яго паэтычнай спадчыны, культурна-асветніцкай дзейнасці, у пашырэнні ведаў пра жыццё і творчасць мастака, яго наватарства, закладзеныя традыцыі, той ролі, якую ён адыграў у вызначэнні нацыянальнай ідэі беларусаў, вызваленчага руху народаў ад жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, за права «людзьмі звацца», з мэтай рэкламы беларускай мовы, прыгожага паэтычнага беларускага слова, узнятага да вышынь Купалам.

Прагучалі вершы самай рознай тэматыкі, байкі, эпіграмы, урыўкі з паэм у выкананні дэканаў амаль усіх факультэтаў, студэнтаў філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў, а верш «А хто там ідзе?» удзельнікі акцыі пачулі не толькі на роднай мове паэта, але і ў перакладах на англійскую, кітайскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, французскую, туркменскую і турэцкую мовы з ліку больш чым за сто вядомых перакладаў на розныя мовы свету.

Прафесійна і з глыбокім пачуццём студэнты філалагічнага факультэта Ганна Плахатнюк і Паліна Заўтрыкава выканалі песні на словы вершаў Янкі Купалы «Спадчына» і «Малітва».

Акцыя прайшла цікава, карысна, пазнавальна, у цёплай і душэўнай атмасферы.

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates