Кантрольныя работы для студэнтаў завочнага факультэта

 

Спец БФЗ Польская мова 

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят.) Методыка выкладання беларускай мовы, 4 курс

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят.) Сучасная беларуская мова, 3 (БЗС) і 4 (БЗ) КУРС

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят.) Рыторыка, 3 курс

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят) Сучасная беларуская мова (Марфеміка, Словаўтварэнне, Марфалогія)

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят.) ПАЛЕАГРАФІЯ, 1  курс (2 сем.)

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят.), Гісторыя беларускай літаратурнай мовы

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят.), Гістарычная граматыка

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят.), Беларуская дыялекталогія

ЗФ, Агульнае мовазнаўства

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят.) Лацінская мова, 2 курс (2 сем.)

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят.) Стараславянская мова, 1 курс

Спец. БФЗ (лит.-ред.деят.) Стылістыка, культ. бел. мовы, 4 курс

Спец. РФЗ (лит.-ред.деят.) Сучасная беларуская мова, 2 курс (2 сем.)

Спец. РФЗ (лит.-ред.деят.) Сучасная беларуская мова, 3 курс (1 сем.)

 

 

 

Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава


Адэскі ўніверсітэт імя І.І. Мечнікава, які быў адкрыты ў1865 г., – адзін з самых буйных і значных вну Украіны з высокім міжнародным аўтарытэтам. Навучальны працэс у ім забяспечваеюць 4 інстытуты і 10 факультэтаў. У ім працуюць 102 кафедры, 1671 выкладчык (у тым ліку 125 дактароў навук, 576 кандыдатаў, 57 акадэмікаў і членкораў), навучаюцца 14500 студэнтаў.

Подробнее: Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава

Вясна барбараў у Гомелі

03.12.2014 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася прэзентацыя кнігі Ёнаса Люшэра  “Вясна барбараў”. Гэту прэзентацыю наведалі студэнты групы БФ-11 разам са сваім куратарам Паплаўнай Ліліяй Віктараўнай.

       На прэзентацыі прысутнічаў сам аўтар, які расказваў пра гісторыю стварэння навэлы і зачытваў цікавыя моманты. Ёнас Люшэр нарадзіўся ў 1976 годзе ў Швейцарыі, жыве ў Мюнхене. Атрымаўшы адукацыю настаўніка пачатковай школы і некалькі гадоў папрацаваўшы ў кінаіндустрыі,вывучаў філасофію ў Мюнхене. У цяперашні час піша дысертацыю па філасофіі ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. 

      Уся сустрэча праходзіла ў сяброўскай атмасферы, а напрыканцы аўтар з радасцю адказваў на пытанні і раздаваў аўтографы.








Аб творчым супрацоўніцтве з філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве

Лінгвакультурная прастора Гомельска-Бранскага памежжа, якая захоўвае многія асаблівасці ўсходнеславянскай культуры і з’яўляецца адным з самых цікавых у этнакультурных адносінах рэгіёнаў славянскага свету, дзе найбольш поўна пряўляюцца архаічныя элементы духоўнай спадчыны блізкароднасных народаў, выклікае вялікую цікавасць даследчыкаў. Актыўна даследуецца тэрыторыя расійска-беларускага памежжа і вучонымі нашага ўніверсітэта. У выкладчыкаў нашай кафедры маюцца сталыя і працяглыя творчыя сувчзі з калектывам філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве. Гэтыя сувязі падмацоўваюцца падпісаным у2010 гдагаворам аб супрацоўніцтве паміж філіялам і нашай кафедрай.

Подробнее: Аб творчым супрацоўніцтве з філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Г. Пятроўскага ў г....

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Словаўтварэнне і іншыя ўзроўні беларускай літаратурнай мовы”

24-25 лістапада 2014 года ў дзяржаўнай навуковай установе “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, філіяле “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Словаўтварэнне і іншыя ўзроўні беларускай літаратурнай мовы”.

         Удзельнікі канферэнцыі, прадстаўнікі амаль з усіх вышэйшых навучальных і навуковых устаноў нашай краіны і замежжа, абмяняліся думкамі, падзяліліся напрацоўкамі ў галіне сучаснага словаўтварэння як беларускай мовы, так і іншых славянскіх моў, сувязей словаўтварэння з іншымі моўнымі ўзроўнямі, абмеркавалі актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства і выкладання моў.

         Ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны ў канферэнцыі прынялі ўдзел У. І. Коваль, загадчык кафежры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар, які выступіў з дакладам “Бел. акуні вудзіць, рус. окуней ловить, укр. ловити окуні ‘дремать сидя’ в аспекте фразеобразования”, і В. А. Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы, якая выступіла з дакладам “Словаўтваральныя і фанетычныя сродкі стварэння эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі фразеалагізмаў”. 

 

Падрыхтавала В.А. Ляшчынская, д.ф.н., праф. кафедры беларускай мовы

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates