Юбілей А.А. Лукашанца

23 лістапада 2014 года споўнілася 60 год беларускаму вучонаму-лінгвісту, доктару філалагічных навук, прафесару, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, першаму намесніку дырэктара па навуковай рабоце ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, дырэктару філіяла “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”, старшыні Беларускага камітэта славістаў і старшыні Міжнароднага  камітэта славістаў у 2008-2013 гг. Аляксандру Аляксандравічу Лукашанцу.

Подробнее: Юбілей А.А. Лукашанца

Конкурс чытальнікаў

19 лістапада на філалагічным факультэце (спец."Беларуская філалогія") адбыўся конкурс чытальнікаў, прысвечаны 71-ай гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Подробнее: Конкурс чытальнікаў

Педагагічная практыка

 

 

         24 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў  5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася канферэнцыя па выніках педагагічнай практыкі, на якой прысутнічалі студэнты 4 курса. Словы віншавання выказала намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян.

Практыка праходзіла ў васьмі школах горада, дзве з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на клас, шкадавалі, што практыка доўжыцца толькі адну чвэрць. У ходзе практыкі амаль усе студэнты  ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік З.У. Шведава падвяла вынікі практыкі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважаюць адзнакі ў 10 і 9 балаў. Па выніках практыкі быў аб’яўлены конкурс на лепшую прэзентацыю, якую, на жаль, не ўсе групы падрыхтавалі. Прадставілі сваё бачанне практыкі тры групы студэнтаў і адна студэнтка (Шарамет Г.), якая праходзіла практыку па месцы жыхарства. Усе прэзентацыі былі цікавымі, і кожная нечым уразіла. Бездакорнай па змесце і афармленні была прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №22 г. Гомеля. Прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў Гімназіі №36 г. Гомеля імя І. Мележа, уразіла ўласным вершам аб ходзе практыкі, прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №27 г. Гомеля – жартаўлівым характарам, а прэзентацыя Ганны Шарамет – улюблёнасцю ў сваю школу.   

Подробнее: Педагагічная практыка

Online канферэнцыя з прэзідэнтам

 21.11.2014 студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у прамой відэатрасляцыі семінарскіх заняткаў па  праблемах месца і ролі настаўніка ў сучасным грамадстве і перспектывах развіцця адукацыі ў нашай краіне, праведзеных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

Кніжная выстава

14.11.2014 студэнты філалагічнага факультэта наведалі кніжную выставу, арганізаваную  пры падтрымцы музея-лабараторыі  Ф.Скарыны (дырэктар К.С.Усовіч) у рамках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Святло Скарынавых ідэй”, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В.Анічэнкі. На выставе экспанаваліся манаграфіі, слоўнікі,  артыкулы, тэзісы выступленняў У.В.Анічэнкі ў розныя перыяды яго навуковай дзейнасці.

Подробнее: Кніжная выстава

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates