Свет дзікай прыроды

Халодным кастрычніцкім днём (01.10.2018) група БФ-11 разам з выкладчыками кафедры беларускай мовы Вяргеенка Святланай Анатольеўнай і Панковай Наталляй Міхайлаўнай у чарговы раз наведалі выставачную залу нашага ўніверсітэта, дзе свае фотаназіранні прадставіў Ю.Бірукоў. Пад агульнай назвай “Мама Афрыка” былі змешчаны мноства фотаздымкаў, што раскрываюць разнастайнасць флоры і фаўны афрыканскага кантынента.

 

Подробнее: Свет дзікай прыроды

Падарожжа па Беларусі

17 верасня студэнты групы БФ-11 разам з Вергеенка Святланай Анатольеўнай і куратарам групы Панковай Наталляй Міхайлаўнай наведалі фотаэкспазіцыю Аліны Арловай «Падарожнічаем па Беларусі».

Нашай увазе быў прадстаўлены шырокі спектр фотаработ. На многіх з іх - пабудовы, якія захоўваюць шматвяковую гісторыю нашай краіны. Дзіўна, як тонка А.Арлова перадала ўсю атмасфернасць ужо, на жаль, старых будынкаў, архітэктура якіх і па сённяшні дзень выклікае захапленне. Гэтак жа не засталіся ў баку і фотакарткі з выявамі нашых родных мясцін. Гледзячы на іх, разумееш, чаму нашу краіну называюць «сінявокай».

 

Подробнее: Падарожжа па Беларусі

Новы навучальны год

Вось і прамчаліся, как заўсёды, хутка, амаль імгненна, летнія канікулы. І студэнты філалагічнага факультэта вярнуліся да заняткаў, стаўшы студэнты наступнага курса.

Віншуем з НОВЫМ НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДАМ!!!!!

Поспехаў у вучобе!!!!!!

Новых навуковых дасягненняў!!!!!                       

Вучэбная дыялекталагічная практыка-2018

Студэнты 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” з 25.06.2018 па 07.07.2018 праходзяць вучэбную дыялекталагічную практыку. На першым тыдні практыкі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай мовы У.А. Бобрыка і Л.П. Дземідзенка былі наведаны вёскі Навасёлкі, Прысно, Старое сяло, Хальч і інш. Веткаўскага раёна. З мэтай збору фактычнага матэрыялу студэнтамі праводзілася апытванне мясцовых жыхароў аб вядомых звычаях і святах, якія праводзяцца і адзначаюцца ў вёсках, аб традыцыйных абрадах, што захоўваюцца ў наш час. Студэнты атрымалі добрыя ўражанні ад праходжання дыялекталагічнай практыкі і набылі новыя цікавыя звесткі, якія дапамогуць ім у будучай вучобе і навуковай дзейнасці. Другі тыдзень быў прысвечаны апрацоўцы сабранага матэрыялу.

 

Міжнародны навуковы інтэрнэт-семінар

25 мая 2018 года студэнты 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці "Беларуская філалогія" (група БФ-21) прынялі ўдзел у Міжнародным навуковым вэбінары “Вопыт рэалізацыі сумесных расійска-беларускіх даследчых і палявых праектаў па этналінгвістыцы, фалькларыстыцы, анамастыцы: Бранск – Гомель – Смаленск – Віцебск – Магілёў”, які адбыўся ў чытальнай зале ГДУ імя Ф. Скарыны ў рамках Міжнароднага форуму русістаў “Камунікатыўныя пазіцыі рускай мовы ў славянскім паграніччы: двухмоўе і міжмоўная інтэрферэнцыя”, які праходзіў у Філіяле ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве, у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны адбыўся вэбінар “Вопыт рэалізацыі сумесных расійска-беларускіх даследчых і палявых праектаў па этналінгвістыцы, фалькларыстыцы, анамастыцы: Бранск – Гомель – Смаленск – Віцебск – Магілёў”.       

 

Подробнее: Міжнародны навуковы інтэрнэт-семінар

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates