З Днём беларускай навукі
- Подробности
- Просмотров: 1103
Кафедра беларускай мовы
ГДУ імя Ф. Скарыны
віншуе з Днём беларускай навукі
і жадае плёну ў даследаваннях
і поспехаў у навуковай творчасці!!!
Запрашаем да ўдзелу ў навуковых мерапрыемствах,
запланаваных нашай кафедрай у 2019 годзе!
Сачыце за нашымі аб'явамі!
Віншуем з абаронай
- Подробности
- Просмотров: 540
ВІНШУЕМ
Чарнышову Анастасію Міхайлаўну,
асістэнта кафедры
беларускай мовы,
з паспяховай абаронай
дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук
па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова
З 2019!!!
- Подробности
- Просмотров: 576
Кафедра беларускай мовы шчыра віншуе з Новым 2019 годам!
Шчасця і дабра!!!
Навуковыя даследаванні - 2018
- Подробности
- Просмотров: 1248
На працягу 2018 года навукоўцы кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны актыўна займаліся навукова-даследчай дзейнасцю. Выкладчыкі кафедры плённа працягвалі даследаванні па наступных навуковух накірунках:
"Фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў" - навуковы кіраўнік д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская;
"Народна-паэтычны дыскурс: моўныя сродкі стварэння звязнасці, вобразнасці і экспрэсіўнасці тэксту" – навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч;
“Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне” - навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч ;
“Стылістыка тэксту” - навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт А.М. Ермакова.
Гавары са мной па-беларуску!
- Подробности
- Просмотров: 1318
8 снежня выкладчыкі філалагічнага факультэта ў якасці членаў журы ўдзельнічалі ў правядзенні абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску!”, які праводзіўся на базе “Гімназіі №36 імя Івана Мележа”.
На цырымоніі адкрыцця конкурсу выступілі прадстаўнікі Інстытута развіцця адукаці і старшыня журы прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, доктар філалагічных навук Ляшчынская В.А.
У абласным туры прынялі ўдзел амаль 80 навучэнцаў 9 – 11 класаў Гомеля і Гомельскай вобласці. Конкурс праходзіў у тры этапы. Першы тур – абарона мультымедыйнага эсэ пра традыцыйную беларускую ляльку. Другі тур – вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм. Трэці тур, у які выйшлі пераможцы двух першых, - вусны водгук на ўрывак з літаратурнага тэксту.
Для настаўнікаў, якія суправаджалі навучэнцаў, быў арганізаваны канцэрт. Акрамя таго, пераможцы першага тура выступілі з мультымедыйным эсэ перад гасцямі і настаўнікамі.
Пасля падвядзення вынікаў пераможцы абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства былі ўзнагароджаны дыпломамі.
А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 13
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 6
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3