сустрэча з вядомай акторкаю Святланай Яфімавай
- Подробности
- Просмотров: 644
27 сакавіка ў свеце адзначаецца свята тэатра. У гэты дзень сапраўды адчуваеш нейкую няўлоўную блізкасць Таліі, Мельпамены, Тэрпсіхоры і Палігімніі, што нябачна сыходзяць з Парнаскае гары і напаўняюць наваколле хвалямі таленту і ззяннем натхнення.
Трапіць пад неадольны ўплыў хараства тэатральнага мастацтва пашчасціла і студэнтам філалагічнага факультэта, якія надоечы наведалі абласную бібліятэку імя У. Леніна, дзе ў межах “Тыдня тэатру” адбылася сустрэча з вядомай акторкаю Святланай Яфімавай, а таксама з выкшталцона-абаяльным Юрыем Марціновічам. Прысутныя мелі ўнікальную магчымасць даведацца аб ўнутраным жыцці храма сцэны, якое звычайна шчыльна хаваецца ў мройнае покрыва недасяжнасці для простага гледача. Яшчэ адным падарункам стала ўзнаўленне часткі музыкальнага праекта “Закрывая двери в лето”, калі канва акторскіх маналогаў расквечвалася крышталём спеваў, а мелодыі плаўна пераходзілі ў чароўны рэчытатыў, у выніку чаго атмасфера залі напаўнялася нацятым спакоем і адначасна ўзрушаным хваляваннем.
Час сустрэчы, бы летняя заранка, незаўважна прамільгнуў за прыемнай размовай. Нават няўцямна, як ужо ўсе ўсталі з фатэляў, запаўняючы прастору зыкамі апладысментаў… І вось ужо толькі ў сутарэннях памяці нашае раз-пораз адновім мы гэтыя дыяменты ўспамінаў, каб зноў адчуць пекнасць пазнання і шал захаплення, да якіх пашчасціла далучыцца ў сусветны дзень тэатра.
Аляксандр Дакукін,
студэнт філалагічнага факультэта
група БФ-31
Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”-2017
- Подробности
- Просмотров: 1243
25 сакавіка 2017 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла чарговая, ужо 13-я, Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”. Але ў гэтым годзе межы канферэнцыі, якая звычайна збірала вучняў горада Гомеля, расшырыліся, выйшлі на абласны ўзровень: свае навуковыя праекты прадставілі вучні школ і гімназій Гомельскага, Дубрушскага, Жлобінскага і Рэчыцкага раёнаў. Усяго было прадстаўлена 206 даследчых работ.
Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў складзе экспертнай камісіі трох секцый канферэнцыі: секцыя “Спадчына” – д. філал. н., праф. кафедры беларускай мовы, прафесар В.А. Ляшчынская і к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай мовы, дацэнт З.У. Шведава; секцыя “Родная старонка” – к. філал. н., дацэнты кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка і А.А. Кастрыца; секцыя “Искусство слова” – к. філал. н., дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўсттва, дацэнт Т.М. Багаедава і к. філал. н., дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры, дацэнт Н.У. Суслава. Выступленні многіх вучняў, а гэта былі вучні ад 5 да 11 класаў, уразілі крэатыўнасцю мыслення, глыбінёй ведаў, неардынарнасцю падыходаў да вырашэння праблемы, а таксама арыгінальнасцю прадстаўлення сваіх работ.
Папярэдне для ўдзелу ў канферэнцыі выкладчыкамі факультэта былі прачытаны ўсе прадстаўленыя вучэбна-даследчыя работы вучняў школ і гімназій горада Гомеля і названых раёнаў Гомельскай вобласці, з якіх адабраны тыя, што адпавядаюць патрабаванням, ці лепшыя.
Інфармацыю падрыхтавалі В.А. Ляшчынская і З.У. Шведава.
Подробнее: Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”-2017
Абмеркаванне дысертацыі
- Подробности
- Просмотров: 1269
14 сакавіка2017 г. на навукова-метадычным семінары кафедры беларускай мовы адбылося абмеркаванне дысертацыі Плыгаўка Ліліі Леанідаўны “Беларуская мова ў полікультурным рэгіёне Літоўскай рэспублікі: гісторыя, сучасны стан, тэндэнцыі развіцця”, пададзенай на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук па спец. 10.02.01 – беларуская мова.
Работа выканана ў Літоўскім універсітэце эдукалогіі і УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”. У якасці апаніруючай арганізацыі выступіў “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.
Як адзначыла эксперт дысертацыі доктар філалагічных навук прафесар Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, “тэрыторыя паўднёва-ўсходняй часткі Літоўскай Рэспублікі, якая знаходзіцца на беларуска-літоўскім памежжы, уяўляе значную цікавасць для даследчыкаў як полікультурны і полілінгвальны рэгіён, у якім суіснуюць розныя нацыянальныя меншасці і адначасова функцыянуюць некалькі моў (літоўская, руская, беларуская і польская), адбываецца іх актыўнае ўзаемадзеянне. Вывучэнне асаблівасцей функцыянавання беларускай мовы за межамі яе асноўнага масіву, вызначэнне яе асноўных сацыякультурных дэтэрмінантаў як мовы беларускай этнакультурнай супольнасці, што важна для вырашэння праблемы міжэтнічных культурных сувязей, да гэтага часу не было прадметам асобнага даследавання. Актуальнасць тэмы рэцэнзуемай дысертацыйнай работы праяўляецца і ў тым, што яна садзейнічае высвятленню асаблівасцей этнакультурных узаемаадносін, у якіх арганічна спалучаецца культура талерантнасці і ў той жа час захаванне сацыякультурнай самабытнасці кожнай з этнагруп, што вельмі важна для разумення міжнацыянальных і міжмоўных кантактаў.
Актуальнасць работы узмацняецца сацыяльнай запатрабаванасцю такога даследавання ў сувязі з неабходнасцю асэнсавання месца мовы нацыянальнай меншасці ў сацыякультурным і лінгвістычным іншаэтнічным дыскурсе ў наш час актыўнай інтэграцыі і глабалізацыі.”
Віншуем пераможцаў!
- Подробности
- Просмотров: 875
Падведзены вынікі алімпіяды па беларускай мове, якая была праведзена на філалагічным факультэце ўніверсітэта з 27.02.2017 г. па 03.03.2017 г.
Віншуем пераможцаў!
1 курс
група БФ-11
1. Краўцова Юля – 36,5 б.
2. Пархоменка Даша – 36 б.
3. Чэкан Насця – 35 б.
2 курс
група БФ-21
1. Жарына Алеся – 39 б.
2. Язерская Насця – 34 б.
3. Глузд Васіліна – 33 б.
3 курс
група БФ-31
- Дакукін Аляксандр – 45,5 б.
- Плахатнюк Ганна – 43 б.
- Васіленка Яна – 39 б.
Кафедра беларускай мовы
Сустрэча з навучэнцамі каледжа мастацтваў
- Подробности
- Просмотров: 788
02.03.2017 года ў межах прафарыентацыйнай работы адбылася сустрэча-агітацыя дацэнта кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта Шведавай З.У. з навучэнцамі 3-х – 4-х курсаў УА “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага” па пытаннях паступлення на завочную скарочаную форму навучання ў ГДУ імя Ф. Скарыны па спецыяльнасцях “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія”. Інфармацыя зацікавіла выпускнікоў, паколькі з гэтага года для паступлення на скарочаную завочную форму навучання не трэба здаваць ЦТ, а толькі два профільныя ўступныя іспыты ў пісьмовай форме: 1) па беларускай ці рускай літаратуры і 2) па методыцы выкладання мовы і методыцы навучання літаратурнаму чытанню. Выпускнікоў цікавілі пытанні аплаты навучання, план прыёму, прахадныя балы мінулага года, ці будуць арганізаваны курсы па падрыхтоўцы да профільных іспытаў і іх кошт, кваліфікацыя і шмат іншых. Хочацца падзякаваць адміністрацыі каледжа ў асобе намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Дуброўскай Алены Віктараўны за арганізацыю сустрэчы і цёплы прыём.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 13
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 6
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3