Дзень славянскай пісьменнасці і культуры 2016
- Подробности
- Просмотров: 1741
24 мая адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Гэта свята штогод адзначаецца ва ўсіх славянскіх краінах. Вытокі яго непарыўна звязаны са стваральнікамі славянскай азбукі Кірылам і Мяфодзіям. Спадчына славянскіх асветнікаў аказала вялікі ўплыў на развіццё і фарміраванне культуры славянскіх народаў.
На нашых землях Дзень славянскай пісьменнасці і культуры ўпершыню адзначаўся ў1863 г. у сувязі са стагоддзем стварэння славянскай азбукі. Потым на доўгі час пра свята неапраўдана забылі, але зноў пачалі святкаваць ў 1986 годзе. На сёняшні дзень ў Беларусі свята адзначаецца як Царквой, так і шырокай грамадскасцю.
З нагоды свята на філалагічным факультэце студэнты 3 і 1 курсаў арганізавалі конкурс чытальнікаў. Вядучай мерапрыемства была студэнтка 3 курса Алена Шукаловіч. Студэнты чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, таксама гучалі вершы ўласнага сачынення.
Выкадчык кафедры беларускай мовы Л. П. Кузьміч правёў віктарыну, у якой былі прапанаваны пытанні, звязаныя са з’явамі мовы, культуры і літаратуры. Узгадалі пра першы кніжны помнік пісьменнства – Тураўскае евангелле, пра значэнне і паходжанне некаторых беларускіх слоў, пра гісторыю беларускіх гарадоў і шмат чаго іншага цікавага і пазнавальнага. Усё гэта, безумоўна, выклікала вялікі інтарэс ў студэнтаў. Кожны прыкладаў усе сілы, каб ўзгадаць важныя даты і падзееі.
Па выніках конкурса студэнтка 3 курса Алена Шукаловіч і студэнтка 1 курса Яна Кухарава былі ўзнагароджаны ў намінацыі “Верш беларускага паэта”, студэнтка 1 курса Кацярына Мінава атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Аўтарскі верш”, па выніках віктарыны быў ўзнагароджаны студэнт 3 курса Аляксей Сазонаў.
Усе прысутнічыя атрымалі асалоду ад створанай студэнтамі паэтычнай атмасферы, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, на якой праверылі свае веды на валоданне звесткамі з гісторыі краіны, мовы і культуры народа.
Студэнткі 3 курса,
Барсукова Наталля,
Шукаловіч Алена
Дзень славянскай пісьменнасці і культуры
- Подробности
- Просмотров: 2144

V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”
- Подробности
- Просмотров: 1167
20 мая 2016 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны прайшла V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”. Пленарнае пасяджэнне адкрыў член-карэспандэнт НАН Беларусі доктар хімічных навук прафесар А.У. Рагачоў. З дакладамі на ім выступілі Святлана Леанідаўна Махоўская, кандыдат гістарычных навук, загадчык Музея-архіва народнай культуры Украінскага Палесся; Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”; Аляксандр Сяргеевіч Багданенкаў, магістр багаслоўства, пастар царквы; Шарова Таццяна Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага; Аляксандр Аляксандравіч Васяновіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага навуковага цэнтра абароны культурнай спадчыны ад тэхнагенных катастроф; Вольга Аляксееўна Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”; Васіль Васільевіч Шур, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай і рускай філалогіі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”. Пасля перапынку на абед удзельнікі канферэнцыі наведалі Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый. Выступленні навукоўцаў на пленарным і секцыйных пасяджэннях былі прысвечаны даследаванню гісторыі і культуры Усходняга Палесся, народных звычаяў і абрадаў беларусаў і ўкраінцаў, актуальным праблемам літаратуразнаўства, лексікалогіі і лексікаграфіі, парэміялогіі, анамастыкі, дыялекталогіі, стылістыкі мастацкага і публіцыстычнага слова.
Студэнцкі гурток“З глыбінь стагоддзяў”
- Подробности
- Просмотров: 782
Студэнцкі гурток“З глыбінь стагоддзяў” (кіраўнік – Хазанава К. Л.) правёў завяршальнае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне 17 мая 2016. На занятках былі падведзены вынікі дзейнасці за навучальны 2015-2016 год. Студэнты прыгадалі самыя цікавыя выступленні, паглядзелі падрыхтаваныя мультымедыяпрэзентацыі, падзялілія звесткамі з гісторыі беларускай мовы і з гісторыі яе вывучэння, якія з’явіліся ў электронных мас-медыя ў апошнія часы. Студэнтка 5 курса Лёгенькая Кацярына распавядала калегам аб папаўненні аддзела старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Рэсупублікі Беларусь.
«Паэтамі нараджаюцца, аратарамі становяцца»
- Подробности
- Просмотров: 806
12 мая пад кіраўніцтвам Станкевіч А. А. прайшло чарговае пасяджэнне круглага стала, прысвечанага праблемам аратарскага майстэрства на тэму «Паэтамі нараджаюцца, аратарамі становяцца». У пасяджэнні ўдзельнічалі студэнты V курса, якія прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў і праблем фарміравання навыкаў аратарскага маўлення.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 15
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 6
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3