Не згасае святло Скарынавых iдэй

14 лістапада 2014 года кафедра беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны ладзілі Міжнародную навуковую канферэнцыю “Святло Скарынавых ідэй”. Сустрэча навукоўцаў Беларусі, Расіі і Украіны была прысвечана прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння прафесара доктара філалагічных навук Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі (1924-2001).

З 1970 г. жыццё і навуковая дзейнасць Уладзіміра Васільевіча непарыўна звязана з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам, з кафедрай беларускай мовы. Даследчык узначальваў кафедру на працягу многіх гадоў, а з1991 г. па2001 г. плённа працаваў прафесарам кафедры беларускай мовы і загадчыкам лінгвістычнай лабараторыі. 

          Творчай і навуковай энергіі У. В. Анічэнкі хапала на правядзенне рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый (“Рэгіянальныя традыцыі ва ўсходнеславянскіх мовах, літаратурах і фальклоры”; “Скарынаўскія чытанні”; “Скарына і наш час”;

“Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі”; “Навуковыя чытанні, прысвечаныя С. Некрашэвічу”;

“Перспектывы развіцця і функцыянавання нарматыўнай лексікі”), падрыхтоўку зборнікаў навуковых артыкулаў “Беларуская мова і мовазнаўства” (пазней “Беларуская мова”),



стварэнне пры кафедры беларускай мовы аспірантуры па спецыяльнасці 10.02.01 “Беларуская мова” і Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый К.02.12.03.

За 30 гадоў навукова-педагагічнай дзейнасці ў ГДУ доктар філалагічных навук прафесар У. В. Анічэнка стварыў грунтоўную школу вучоных – кваліфікаваных спецыялістаў у галіне беларускага мовазнаўства. Аспіранты У. В. Анічэнкі абаранілі 25 кандыдацкіх і 1 доктарскую дысертацыі. Прыемна адзначыць, што 14 з узгаданых даследчыкаў у цяперашні час займаюць пасады дацэнтаў нашай кафедры.

Подробнее: Не згасае святло Скарынавых iдэй

Святло Скарынавых iдэй

14 лістапада 2014 года кафедра беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю Святло Скарынавых ідэй.

Канферэнцыя прысвечаецца прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі.

 

Праблемнае поле канферэнцыі

1. Асоба прафесара У.В.Анічэнкі і яго роля ў развіцці беларускай лінгвістыкі.

2. Эпоха і справы Скарыны.

3. Традыцыі Ф.Скарыны.

4. Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.

5. Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.

6. Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.

7. Беларуская лексікаграфія.

8. Актуальныя пытанні анамастыкі.

9. Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.

10. Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.

11. Мова і сродкі масавай камунікацыі.

12. Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.

13. Стылістыка мастацкага слова.

14. Літаратуразнаўства.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія, англійская мовы.

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 14 лістапада 2014 года ў 10 гадзін у чытальнай зале галоўнага корпуса ГДУ імя Ф. Скарыны (Гомель, вул. Савецкая, 104).

Падчас адкрыцця канферэнцыі плануецца ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільных выданняў кніжнай спадчыны Францыска Скарыны ў дар Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Францыска Скарыны, у якой прыме ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Мінск), кандыдат культуралогіі Аляксандр Аляксандравіч Суша.

Сардэчна запрашаем!!!!!

 

Колькі ж казак змяшчае душа чалавека…



Ірына Георгіеўна Еўтухова… Кожны студэнт нашай групы ведае гэтага чалавека як добрага выкладчыка рускай мовы, але мы не здагадваліся, што Ірына Георгіеўна яшчэ і піша карціны, убачыўшы якія мы змаглі паглыбіцца ў самыя нетры яе душы. Толькі перайшоўшы межы малюнка і рэальнасці, разумеем: гэта іншы, непазнаны сусвет… Сусвет казачны, сусвет жанчыны, якая дазволіла нам дакрануцца да сваіх думак, сноў, да сваёй рэальнасці. Адным словам, выстава нам не проста спадабалася – мы былі на мяжы паміж двума рознымі сусветамі. Рэальнае і фантастычнае спалучыліся ў адно цэлае. Дзякуй Вам, Ірына Георгіеўна, за тое, што адчынілі нам дзверы ў сваю ўласную казку!

Група БФ-22





Якой бачаць гэтую восень нашы першакурснікі




        Як я бачу гэтую восень? Колькі я бачыла іх, фінальных акордаў года… Пара замірання непазбежна даганяе кожны год, завяршае прыродны жыццёвы цыкл. Парадокс настаўніцкай прафесіі ў тым, што  пачынаем новае ўвосень: сустракаем першы курс – моладзь у росквіце сіл і памкненняў. Так прыемна чытаць іх даверлівыя, шчырыя, часам наіўныя словы. Мы не правім тэксты, поўныя веры і надзеі. Ці такія важныя тут арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі? … а фактычныя – паправіць жыццё!

 



 Я бачу гэтую восень так…..

          Для меня пачатак восені звязаны з новым жыццем. Я маю на ўвазе тое, што вось я ужо стала амаль дарослым чалавекам. Школьныя гады скончыліся і настала дарослае, самастойнае жыцце. Ідучы па вуліцы і аглядаючы ўсе навокал, я сумую. Мне  сумна таму, што я далека ад сваёй вёскі, што вельмі рэдка буду бачыцца са сваімі роднымі, бацькамі і сябрамі. Яшчэ я сумую па тых летніх днях, якія я так хораша правяла. Вось у меня ў весцы  восенню вельмі цудоўна. Вакол шмат дрэў. Калі пачынае  ападаць лісце і пры гэтым дуе легкі ветрык, лісце  лятае ў паветры, нібы кружыцца ў нейкім таямнічым танцы. Гэта такі цуд, так прыемна за гэтым назіраць! І ў гэты момант я адчуваю такую палегку, такое адчуванне, нібыта я зараз сама ўзнімуся у нябёсы і буду разам з лісцем кружыць у гэтым легкім, вяселым, цудоўным танцы. Ідеш па старэнькіх вясковых вулачках, стаяць дрэўцы, усе такія прыгожыя, вельмі яркія. Усё нібы ў золаце. Так хорша робіцца на душы.

     А калі познім вечарам выйдзіш на вуліцу, то пачуеш толькі ціш асенняга вечара, клекат птушак, якія адлятаюць у цеплыя, далёкія мясціны.

      Мне восенню ў весцы падабаецца. Мне добра, легка, цудоўна, так хораша. Вакол прыгажосць, свежасць, прастор. Проста цуд!

      Селюкова Вольга,  студэнтка групы БФ-11





 Я бачу гэтую восень так…

        Для мяне восень-гэта пачатак новага жыцця. Асабліва ў гэты год, калі ты знаемішся з новымі людзьмі, якія так ці інакш уплываюць на твой настрой і твае паводзіны. Для мяне гэтая восень, як штуршок для чагосьці новага, нязведанага раней.

        Гэтая восень- не толькі пачатак новага жыцця, але і развітанне з мінулым. Вельмі цяжка забыць тых людзей, з якімі ты быў побач так шмат часу, з якімі, здавалася, ты правеў усё сваё жыццё, але прыйшоў час развітацца з імі.

       Восень-сумная пара, калі ўсё рыхтуецца да прыходу зімы, калі становіцца халодна і вельмі самотна. Калі хочацца падысці да сумнага чалавека і падарыць яму ўсмешку, каб  хоць як-небудзь узняць яму настрой і на адцягнуць яго ад самотных думак.

       Вось так я бачу гэтую восень.

      Вінакурава Вольга,  студэнтка групы БФ-11

 



Я бачу гэтую восень так…

Жывем мы толькі ў мроях, ва ўяўленні,

Хаця ў жыццё зрэдзь клічуць летуценні...

                                                     Я.Купала

Бы некранутую ажыну,

Я адкрыццё ўбачу…

                А.Разанаў

    Новая раніца. Світанне. Сонца марудна выцягваецца з-пад ценяў гарадскіх гмахаў, шчодра адорваючы наваколле святлом. Але няма ўжо, як гэта было зусім нядаўна, улетку, спёкі, ад якой стагнала ўсё жывое; толькі, бадай, зняможаныя каштаны сваім апаленым лісцем яшчэ нагадваюць аб ёй. Вакол пануе прахалода.

    Спяшаюцца, мітусяцца людзі. Хтосьці чакае свой аўтобус, нехта напоўнены думкамі аб працы, іншыя апанаваны асабістымі турботамі. Цікава, ці заўважае хто-небудзь з іх прыгоства восені, ці адчувае змены ў прыродзе? Ці ўзіраецца, напрыклад, у зялёнае адзенне дрэў, якое ўжо сям-там зазіхацела стракатымі плямамі? Пройдзе зусім няшмат часу – і клёны з ліпамі апрануць свае шляхотныя строі і дзівосныя шаты, аздобленыя залатымі карункамі і барвовымі махрамі. Адныя толькі елкі ў сакавіта-зялёным футры, адмовіўшыся ад чароўных восеньскіх падарункаў, будуць стаяць у адзіноце, задумёныя і разважлівыя.

    Чамусьці восеньская пара лічыцца сумнай і журботнай. Мне ж яна здаецца часам доўгачаканага перапынку пасля цяжкіх летніх дзён. Усё зараз адпачывае. Прырода – бо дала плённы ўраджай і напоўніла сэрцы прыгажосцю; людзі – бо шмат папрацавалі і атрымалі новыя скарбы.

    Відаць, у гэтым і ёсць прызначэнне дадзенай пары: стварыць магчымасць затрымаць такі няўлоўны час, каб мы маглі адчуць,  пабачыць і зразумець неспазнанае раней  хараство.

    Але мы не карыстаемся гэтым шанцам праз мітусню ці абыякавасць. Згадаем мы пра яго толькі ў час сіверных зімовых вятроў, калі не будзе вакол ані каляровай кветкі, ані пярэстага ліста, а толькі непераможная бель снегу.

    Пакуль жа надыходзіць раніца. Золак. Спяшаецца кудысьці натоўп…    

Хто і куды хавае ад нас Час,

Хавае надоўга,калі не  наўсёды?

                                       Г. Марчук

Дакукін Аляксандр, студэнт групы БФ- 11

 

Вясёлае падарожжа ў краіну Морквы


Нягледзячы на халоднае надвор’е студэнтаў філалагічнага факультэта адправілі збіраць моркву. Мы, як сапраўдныя дзяўчынкі, апрануліся ў лепшае адзенне і апынуліся на полі, засеяным вялікай колькасцю морквы. Гэта было цяжка, але ж сапраўдныя мужчыны, якіх мы, на жаль, не ведаем, дапамаглі нам і насілі вельмі цяжкія і вялікія вёдры. шчыра вам дзякуем, хлопчыкі! Усё было даволі весела і радасна, але дазволілі нам узяць толькі па тры морквы. А мы ж узялі пакеты….

Засталіся галоднымі, але шлях дадому быў цудоўны – спявалі песні і ўсміхаліся ўсяму аўтобусу.  (Пададзена ў аўтарскай рэдакцыі)

Дзяўчаты групы БФ-22

Подробнее: Вясёлае падарожжа ў краіну Морквы

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates