Прэзентацыя навуковых артыкулаў выкладчыкаў кафедры ў калектыўнай манаграфіі “Жыцця палескага бяздонныя глыбіні”

“Спадчына – песня матчына” (М. Скобла)

Духоўная культура нашага народа, – як слушна адзначыў Н. Гілевіч, – дзіўны свет дабра, праўды і справядлівасці, спагады і міласэрнасці, гасціннасці і зычлівасці.

Вучоныя нашага факультэта не адно дзесяцігоддзе ўдзельнічаюць у вывучэнні народнай культуры Гомельскага Палесся. Імі апублікаваны многія манаграфіі, слоўнікі, зборнікі, прысвечаныя рэгіянальнай тэматыцы. Прымаюць ўдзел нашы выкладчыкі і ў падрыхтоўцы калектыўных манаграфій па даследаванні духоўнай спадчыны нашага рэгіёна, работу над якой ўзначальвае прафесар В.С. Новак. У2014 г. апублікаваны чарговы фальклорна-этнаграфічны зборнік “Жыцця палескага бяздонныя глыбіні. Народная духоўная культура Петрыкаўскага раёна”, у якім змешчаны навуковыя артыкулы выкладчыкаў кафедры Багамольнікавай Н.А., Бобрыка У.А., Воінавай А.М., Станкевіч А.А.

У час сустрэчы са студэнтамі Ш курса філалагічнага факультэта адбылася прэзентацыя навуковых артыкулаў членаў кафедры, якія распавядалі пра важнасць вывучэння традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры для патрыятычнага выхавання моладзі, для павышэння цікавасці да гісторыі роднага краю, фарміравання павагі і пашаны да нашай духоўнай спадчыны, павышэння ўзроўню нацыянальнай свядомасці. Акрамя таго, падкрэслівалася аксіялагічна значная роля ў фарміраванні лексічнай сістэмы народна-дыялектнай мовы абрадавых і анамастычных назваў, якія і даследаваліся аўтарамі прэзентацыі. Студэнты з цікавасцю ўспрымалі інфармацыю.

 

Подробнее: Прэзентацыя навуковых артыкулаў выкладчыкаў кафедры ў калектыўнай манаграфіі “Жыцця палескага...

Ад хоку да беларускай прозы…

      Замежныя студэнты ўжо даўно сталі неад’емнай часткай культурнага жыцця нашага ўніверсітэта. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх музычных і танцавальных конкурсах і выстаўках. Не прамінулі яны паспрабаваць сябе ў ролі пісьменнікаў. Разам з выкладчыкам кафедры беларускай мовы, Дземідзенка Людмілай Пятроўнай, кітайскія студэнты разважалі на тэму – “Зима – прекрасная пора года!?”. Вось што атрымалася:

Зима – прекрасная пора года!?

       Самое холодное время года – Зима пора метелей и жгучих морозов. Одновременно Зима для большинства является любимой порой года, ведь зима – это время веселья, праздников люди встречают долгожданный Новый год, Рождество, Старый Новый год, День защитника Отечества и День Святого Валентина. Зима несет радость в наши дома.

      Зима – чудесная пора года обвораживает своей красотой и пейзажами. Снежный пакров слепит отражая солнечный свет играя и переливаясь словно миллионы бриллиантов. А вечером когда солнце погружается за горизонт все вокруг переливается множеством красок.

Тао Ян

Подробнее: Ад хоку да беларускай прозы…

Работа навуковага семінара

   Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” выступіў апаніруючай арганізацыяй на дысертацыю  Капцюг Ірыны Уладзіміраўны  “Зваротак у сучаснай беларускай літаратурнай мове: структурна-семантычны і функцыянальны аспекты”, пададзеную на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова

Подробнее: Работа навуковага семінара

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Словаўтварэнне і іншыя ўзроўні беларускай літаратурнай мовы”

24-25 лістапада 2014 года ў дзяржаўнай навуковай установе “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, філіяле “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Словаўтварэнне і іншыя ўзроўні беларускай літаратурнай мовы”.

         Удзельнікі канферэнцыі, прадстаўнікі амаль з усіх вышэйшых навучальных і навуковых устаноў нашай краіны і замежжа, абмяняліся думкамі, падзяліліся напрацоўкамі ў галіне сучаснага словаўтварэння як беларускай мовы, так і іншых славянскіх моў, сувязей словаўтварэння з іншымі моўнымі ўзроўнямі, абмеркавалі актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства і выкладання моў.

         Ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны ў канферэнцыі прынялі ўдзел У. І. Коваль, загадчык кафежры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар, які выступіў з дакладам “Бел. акуні вудзіць, рус. окуней ловить, укр. ловити окуні ‘дремать сидя’ в аспекте фразеобразования”, і В. А. Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы, якая выступіла з дакладам “Словаўтваральныя і фанетычныя сродкі стварэння эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі фразеалагізмаў”. 

 

Падрыхтавала В.А. Ляшчынская, д.ф.н., праф. кафедры беларускай мовы

Сустрэча з супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва

20 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з Лявонцьевай Святланай Іванаўнай, супрацоўнікам установы культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава”. Гутарка была прысвечана кніжнай культуры, яе зараджэнню на тэрыторыі Беларусі, асобам, якія стаялі ля вытокаў захавання кніжных традыцый. Студэнтам першага курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” было асабліва цікава праслухаць незабыўны аповед Святланы Іванаўны пра старажытныя кнігі і рукапісы, дакрануцца да ўнікальных помнікаў пісьменства. Філолагі-першакурснікі вывучаюць дысцыпліну “Беларуская палеаграфія”, таму арганізаваная на факультэце сустрэча была вельмі карыснай для іх і пакінула самыя добрыя ўражанні. 

Подробнее: Сустрэча з супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates