Свята паэзіі
- Подробности
- Просмотров: 1141
Выкладчыкі філалагічнага факультэта ўжо неаднаразова з’яўляліся членамі журы гарадскіх і абласных конкурсаў чытальнікаў, прысвечаных юбілеям беларускіх паэтаў.
11. кастрычніка 2014 года члены кафедры беларускай мовы Кузьміч Л.П. (старшыня журы), Багамольнікава Н.А., Мінакова Л.М., Паплаўная Л.В. працавалі ў саставе журы абласнога паэтычнага конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Свята паэзіі праходзіла ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №36 імя Івана Мележа г.Гомеля”. Конкурс пакінуў добрае ўражанне, выкладчыкі былі ў захапленні ад артыстычных магчымасцей і аратарскага майстэрства ўдзельнікаў конкурсу. Хацелася б, каб такія мерапрыемствы абласнога ўзроўню праводзіліся часцей.
Міжнародныя навуковыя чытаннi
- Подробности
- Просмотров: 1551
15 жніўня 2008 года была прынята Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь №1171 “Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па ўвекавечанню памяці народнага пісьменніка Беларусі Навуменкі І.Я.”. Пастановай прадугледжана ажыццяўленне шэрагу важных мерапрыемстваў, сярод якіх выпуск паштовай маркі, заснаванне стыпендыі імя Івана Навуменкі для студэнтаў-філолагаў, прысваенне ягонага імя бібліятэкам, правядзенне навуковых канферэнцый. Выконваючы гэтую Пастанову, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны сумесна з гомельскім філіялам НАН Беларусі 25-26 верасня 2014 года праводзяць чарговыя Міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвечаныя памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка І.Я. Навуменкі. У канферэнцыіі прымаюць удзел дзеці народнага пісьменніка: В.І. Навуменка, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, Т.І. Навуменка, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры тэорыі музыкі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, П.І. Навуменка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; аўтарытэтныя вучоныя з Расіі, Украіны, Польшчы, Чарнагорыі, Германіі (прафесар Ольдэнбургскага ўніверсітэта Гун-Брыт Колер дасканала валодае беларускай мовай і будзе рабіць даклад на пленарным паседжанні па-беларуску). На пленарных паседжаннях і ў трох секцыях будуць разгледжаны актуальныя праблемы спадчыны Івана Навуменкі, яе месца ў сучасным літаратурным працэсе, а таксама ўзаемадзеянне рэгіянальных і агульначалавечых пачаткаў у славянскіх літаратурах і перспектывы літаратуры класічнага тыпу ў эпоху глабалізацыі. У рамках канферэнцыі будзе праведзена чарговая прэзентацыя трэцяга і чацвёртага тамоў з запланаванага паводле згаданай Пастановы дзесяцітомнага збору твораў, якія будуць уручаны прадстаўнікам бібліятэк горада і вобласці.
Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі вялікімі літарамі ўпісана ў гісторыю нацыянальнай літаратуры і культуры. Памяць пра ўдзельніка партызанскага руху і франтавіка, заслужанага дзеяча навукі, старшыні Вярхоўнага савета БССР (1985-1990), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кавалера пяці ордэнаў свята захоўваецца і на яго роднай зямлі (ён нарадзіўся ў мястэчку Васілевічы, любоў да якога, як і да ўсёй Гомельшчыны, пранёс праз усё жыццё). Правядзенне Міжнародных навуковых чытанняў “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах” будзе садзейнічаць актывізацыі духоўнага жыцця нашага рэгіёну і спрыяць росквіту нацыянальнай культуры.
Канферэнцыя “Святло Скарынавых ідэй"
- Подробности
- Просмотров: 1178
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў, пры ГДУ імя Ф. Скарыны 14 лістапада 2014 года праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю “Святло Скарынавых ідэй”, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі.
Дыялекталагічная практыка – 2014
- Подробности
- Просмотров: 1925
У адпаведнасці з вучэбным планам з 7 па 19 ліпеня 2014 года, на самай макушцы лета, у студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” ўстановы адукацыі “ГДУ імя Ф. Скарыны” праходзіла дыялекталагічная практыка.
У гэтым годзе будучыя выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры, спецыялісты па камп’ютарным забеспячэнні, а таксама супрацоўнікі газет і часопісаў праходзілі знаёмства з асаблівасці гаворак у населеных пунктах Буда-Кашалёўскага, Добрушскага і Гомельскага раёнаў.
Дыялекталагічная практыка спрыяе замацаванню ведаў, набытых на лекцыйных і практычных занятках па дыялекталогіі. Такая форма працы з’яўляецца вельмі важнай часткай вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. Асаблівасць яе правядзення заключаецца ў тым, што ў студэнтаў з’яўляецца магчымасць замацаваць практычна атрыманыя тэарэтычныя веды, набыць навыкі збіральніцкай і апрацоўчай работы.
Установачная канферэнцыя па дыялекталагічнай практыцы адбывалася 7 ліпеня 2014 года. Падчас канферэнцыя адбылася кансультацыя са студэнтамі, у час якой загадчык кафедры беларускай мовы Ермакова Алена Мікалаеўна растлумачыла мэты і задачы дыялекталагічнай практыкі, паведаміла студэнтам тэму і заданні па зборы фактычнага матэрыялу. Таксама быў зроблены інструктаж па тэхніцы бяспекі. Студэнты азнаёміліся з узорамі справаздачнай дакументацыі па тэме, з патрабаваннямі да афармлення лексічнага матэрыялу для дыялекталагічнага архіва.
Кіраўнікі практыкі – выкладчыкі кафедры беларускай мовы Дземідзенка Л. П., Кузьміч Л. П., Мінакова Л. М., Хазанава К. Л. – расказалі аб адметнасцях запаўнення картак з сабраным моўным матэрыялам і адзначылі пра неабходнасць захавання адметнасцей мясцовага вымаўлення ў працэсе фіксацыі сабранага дыялектнага матэрыялу на картках. Была звернута ўвага на тое, што неабходна і вельмі важна запісваць этнаграфічны матэрыял правільна, з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі, указваць пры кожнай адзінцы яе граматычныя прыкметы і лексічнае значэнне, прыводзіць кожную лексікаадзінку ў кантэксце, дакладна ўказваць іншыя дадзеныя: крыніцу моўных адзінак, кім запісана. Разам з тым асобную ўвагу студэнты павінны звярнуць на занатоўванне фактычнага матэрыялу ў электронным выглядзе. Фактычны матэрыял пры гэтым павінен суправаджацца фотаматэрыяламі. Увесь сабраны матэрыял афармляецца і здаецца ў друкаваным і электронным выглядзе, да гэтага дадаюцца рукапісныя чарнавыя запісы студэнтаў.
Ура! Канiкулы!!
- Подробности
- Просмотров: 1610
Нарэшце, яны надышлі – доўгачаканыя і такія імгненныя і хуткія... Як правесці адпачынак з максімальнай карысцю??? Наведаць новыя цікавыя мясціны і запрасіць у падарожжа сяброў!
За чыстым паветрам – на Браслаўскія азёры!!!!
Адно з іх – возера Дрывяты. Тут нас чакае надзвычай прыгожая прыроды і непаўторная атмасферы. Цішыня, заходы сонца, спевы птушак, а яшчэ – храмы, старажытныя курганы, “дзікія” бухты і астраўкі. І, канешне, лета – гэта пляжы, загар і купанне. Вада на возеры праграваецца ўжо да сярэдзіны чэрвеня. А нават калі надвор’е і сапсуецца, то ёсць шматлікія цікавыя экскурсіі: можна наведаць вёску Мосар, прагуляцца па мясцовым дэндрапарку і зайсці ў касцёл Святой Ганны, наведаць старажытны Полацк, падняцца на гару Маяк і паглядзець на азёры з вышынь птушынага палёту, наведаць гарадзішча Масковічы і курганныя групы ў вёсках Укля і Опса. У самім Браславе ёсць замкавая гара, касцёл Нараджэння Дзевы Марыі, а таксама рыначак са свежымі ягадамі і грыбамі. А яшчэ традыцыя Браслаўскіх азёр – рыбалка! Задавальненне ад рыбнай лоўлі гарантавана нават тым, хто ўпершыню возьме ў рукі вуду.
МЯСЦIНЫ БЕЛАРУСI
Лясное, ахінутае паданнямі возера Свіцязь пачынае турыстычны сезон з першымі цёплымі днямі.
Заказнікі “Чырвоны бор” і “Сіньша” – мясціны Расоншчыны, якія лічацца найбольш маляўнічымі і экалагічна чыстымі ў краіне. Прыхільнікі экатурызму назіраюць тут за раслінным і жывёльным светам.
На бягучую ваду ракі Нёман можна глядзець бясконца. Адпачынак на рацэ супакоўвае і паслабляе.
Турыстычная кар’ера Аўгустоўскага канала пачалася яшчэ паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, калі на шлюзе Дамброўка ладзілі “Свята мора”, а па маршруце Гродна – Аўгустоў – Гродна курсіравалі два параходы.
Рака Прыпяць – непрадказальная, капрызная, цудоўная, няўрымслівая... А яшчэ – Палеская Амазонія... Сплаўляючыся па Прыпяці, пазнаеш самабытную беларускую культуру, любуешся магутнымі дубравамі, слухаеш звонкія спевы птушак і... ловіш рыбу.
Самы вялікі штучны вадаём Беларусі месціцца на рацэ Вілііі. З берагоў Вілейскага вадасховішча адкрываюцца найпрыгажэйшыя віды на водную роўнядзь, а Вілія падыходзіць для байдарачных паходаў.
Сарачанскія азёры – жамчужныя каралі Астраветчыны. Аматарам некранутай прыроды да душы прыйдуцца прагулкі па азёрных берагах, адкрытых узвышанасцях з прывабнымі панарамамі, густым лесам і крутым каньёнам.