Традыцыйныя навуковыя сустрэчы
- Подробности
- Просмотров: 587
21 мая 2021 года ўстанова адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны і кафедра беларускай мовы праводзіла Міжнародную навуковую канферэнцыю “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”.
У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы Беларусі, Украіны, Расіі.
Асноўнае кола навуковых пытанняў форуму сталі:
Археалогія. Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
Традыцыйнае народнае мастацтва. Дойлідства. Жывапіс. Іканапіс. Кнігадрукаванне
Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
Стылістыка.
Гісторыя мовы. Этымалогія. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
Дыялекталогія.
Этналінгвістыка.
Мастацкая літаратура.
У гэтым годзе канферэнцыя адбывалася ўжо ў сёмы раз. Адметнасцю сённяшняй навуковай сустрэчы стаў анлайн-фармат. Замежныя ўдзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць сустрэцца з беларускімі калегамі праз інфармацыйна-камп'ютарныя тэхналогіі.
Адкрыла канферэнцыю і прывітала ўдзельнікаў загдачык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава.
Санкт-Петербургский международный культурный форум
- Подробности
- Просмотров: 840
В ноябре в Санкт-Петербурге традиционно проходит Санкт-Петербургский международный культурный форум. В рамках этого мероприятия Высшая школа технологии и энергетики Санкт-Петербургского государственного университета промышленных технологий и дизайна 14 – 16 ноября проводила Международные научно-практические Петербургские чтения «Сохранение культурно-исторического наследия и формирование исторической памяти».
В работе конференции участвовали преподаватели нашего университета – Лещинская О.А., доктор филологических наук, профессор, Полуян Е.Н., декан филологического факультета.
О.А. Лещинская была модератором секции «Роль образования и науки в сохранении культурно-исторического наследия и формировании исторической памяти». Е.Н. Полуян выступила с докладом на секции «Сохранение культурного наследия как фактор социального здоровья нации».
Кроме того, мы приняли активное участие в панельной дискуссии «Культурно-историческое наследие – ресурс социально-экономического развития региона», в рамках которой познакомили присутствующих с опытом УО «ГГУ имени Ф. Скорины» в изучении и популяризации духовного наследия Гомельского Полесья.
Е.Н. Полуян, декан филологического факультета
Х Международная научная конференция «Славянский мир: Духовные традиции и словесность»
- Подробности
- Просмотров: 1044
23 - 25 мая 2019 года на базе ФГБОУ ВО «Тамбовский государственный университет имени Г.Р.Державина» состоялась Х Международная научная конференция «Славянский мир: Духовные традиции и словесность», посвященная 1150-летию святого равноапостольного Кирилла, 210-летию Н.В.Гоголя, 135-летию Е.И.Замятина и Дням славянской письменности и культуры. В ней приняли участие доктор филологических наук профессор О.А.Лещинская и кандидат филологических наук доцент З.В.Шведова (кафедра белорусского языка УО «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины»).
Подробнее: Х Международная научная конференция «Славянский мир: Духовные традиции и словесность»
Міжнародны навукова-метадычны семінар
- Подробности
- Просмотров: 1150
21 сакавіка 2019 года распачаўся Міжнародны навукова-метадычны семінар “Трэнды ў адукацыі”. Саарганізатарамі семінара выступілі:
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны,
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Францыска Скарыны,
Мелітопальскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага.
Асноўная тэма семінара – выкарыстанне электронных сродкаў навучальнага прызначэння ў працэсе выкладання філалагічных дысцыплін, анлайн-курсы ў падрыхтоўцы капетэнтнага спецыяліста-філолага, медыяграматнасць у сучасным грамадстве.
Міжнародны навукова-метадычны форум праводзіўся на базе філалагічнага факультэта нашай вну і стаў слушным працягам трывалага і плённага супрацоўніцтва кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны з філалагічным факультэтам Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага (Запарожская вобласць, Украіна).
Пра творчыя сувязі ўніверсітэта і школы
- Подробности
- Просмотров: 1176
Філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны падтрымлівае пастаянныя творчыя сувязі са школамі горада Гомеля і Гомельскай вобласці, якія з'яўляюцца асноўнымі ўстановамі для працаўладкавання нашых выпускнікоў. У рамках ХІІ Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «Современное образование: преемственность и непрерывность образовательной системы «школа – университет – предприятие» (14-15.02.2019, ГДУ імя Ф. Скарыны) была арганізавана метадычная канферэнцыя, прысвечаная развіццю і ўдасканаленню навучання беларускай і рускай мовы і літаратуры.