Міжнародны навуковы вэбінар
- Подробности
- Просмотров: 1249
Сумесныя навукова-даследчыя праекты кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны з філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў г. Навазыбкаў (Расійская Федэрацыя ) ужо плённа працягваюцца некалькі гадоў. Розная тэматыка даследаванняў арганічна ўваходзіць у вялікі накірунак сацыяльна-грамадскіх навук і прысвечана выяўленню і характарыстыцы складнікаў, уласцівасцей духоўнай і матэрыяльнай культуры на пагранічных тэрыторыях. А рэгіён Гомельска-Бранскага пагранічча трывала захоўвае надзвычай цікавую і разнастайную, а таксама актыўна функцыянальную спадчыну духоўных і матэрыяльных традыцый.
25 мая 2018 года ў рамках Міжнароднага форуму русістаў “Камунікатыўныя пазіцыі рускай мовы ў славянскім паграніччы: двухмоўе і міжмоўная інтэрферэнцыя”, які праходзіў у Філіяле ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве, у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны адбыўся вэбінар “Вопыт рэалізацыі сумесных расійска-беларускіх даследчых і палявых праектаў па этналінгвістыцы, фалькларыстыцы, анамастыцы: Бранск – Гомель – Смаленск – Віцебск – Магілёў”.
На вэбінары былі прадстаўлены чатыры тэхналагічныя пляцоўкі:
- “Фальклор і мова Бранска-Гомельскага пагранічча” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Старадубец С. Н. (Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага);
- “Асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры расійска-беларускага пагранічча: з вопыту навуковых даследаванняў” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Станкевіч А.А. (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);
- “Адлюстраванне моўных кантаўктаў ў анамастыцы прыгранічча” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Мезенка А.М. (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава);
- “Слоўнік магілёўска-смаленскіх пагранічных гаворак” – навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Шапавалава Л.І. (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова).
Аб міжнародным навуковым супрацоўніцтве кафедры беларускай мовы
- Подробности
- Просмотров: 1261
У 2017 г. выкладчыкі кафедры беларускай мовы выконвалі міжнародныя навуковыя расійска-беларускія праекты, фінансаваныя па лініі РГНФ-БРФФД:
- “Этнаграфічныя і культуралагічныя асаблівасці абрадавага фальклору Бранска-Гомельскага пагранічча”;
- “Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне”
Даследаванні адбываліся ў рамках расійска-беларускага навукова-даследчага праекта сумесна з філіялам ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве – навуковыя кіраўнікі – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч (ГДУ імя Ф. Скарыны), д.ф.н. прафесар С.М. Старадубец (ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве).
Кафедра беларуская мовы разам з выкладчыкамі кафедры замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў маі 2017 года правяла Міжнародны навукова-метадычны семінар «Інавацыйная прастора філолага: рэаліі і перспектывы».
Выкладчыкі кафедры беларускай мовы прымалі актыўны ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях, што праводзіліся у Расіі і Украіне.
Подробнее: Аб міжнародным навуковым супрацоўніцтве кафедры беларускай мовы
Міжкультурны дыялог славянскіх народаў
- Подробности
- Просмотров: 1397
25-26 кастрычніка 2017 года выкладчыкі кафедры беларускай мовы прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Русский язык как основа межкультурного диалога славянских народов на территориях приграничных с Россией государств” у г. Навазыбкаве.
Гомельшчына размяшчаецца ў самым цэнтры ўсходнеславянскай сукупнасці – на мяжы з Расіяй і Украінай. З народамі гэтых краін нас аб’ядноўвае агульная гісторыя, блізкая матэрыяльная і духоўная культура. Расійска-беларускае памежжа – унікальны рэгіён з адметнай гісторыяй, этнічнымі, культурнымі і моўнымі асаблівасцямі.
Калектыў філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта, які на працягу многіх год займаецца вывучэннем традыцыйнай усходнепалескай культуры, мае даўнія і трывалыя сувязі з вучонымі Расіі. У свой час былі падпісаны дагаворы аб творчым супрацоўніцтве з Бранскім дзяржаўным універсітэтам імя акад. І.Г. Пятроўскага і Філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акад. І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве. Па ініцыятыве групы выкладчыкаў філалагічнага факультэта Філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акад. І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве на чале з доктарам філалагічных навук прафесарам Старадубец Святланай Мікалаеўнай і пры фінансавай падтрымцы РГНФ і БРФФД на працягу многіх гадоў выконваюцца сумесныя навукова-даследчыя расійска-беларускія праекты. Пры распрацоўцы расійска-беларускіх праектаў праводзяцца сумесныя экспедыцыі на памежнай тэрыторыі Расіі і Беларусі.
Сустрэча з Яўгенам Уладзіміравічам Свістовым
- Подробности
- Просмотров: 868
Сёння, 14 красавіка, да студэнтаў філалагічнага факультэта быў запрошаны Яўген Уладзіміравіч Свістоў – фалькларыст, этнограф, паэт і краявед з г. Бранска.
Ён займаецца даследаваннем міфалогіі на тэрыторыях Расіі, Украіны і Беларусі.
Яўген Уладзіміравіч вельмі захоплены сваёй работай. Цікавасць яго да Беларусі – не выпадковая. Міфалагічныя ўяўленні беларусаў змяняліся з цягам часу пад уплывам розных гістарычных умоў. Міфалогіі таксама належыць значнае месца ў літаратуры.
Сам Яўген Уладзіміравіч піша вершы на розныя вольныя тэмы, але праблемы палітыкі ў сваёй творчасці ён не кранае. Напісаннем вершаў творчасць фалькларыста не абмяжоўваецца: Яўген Уладзіміравіч піша і вывучае дзённікавую творчасць. На яго думку, дзённік “з’яўляецца значнай крыніцай інфармацыі”.
Да асабістых даследаванняў Яўгена Уладзіміравіча можна аднесці назіранне за сучаснай культурай маўлення. Навуковец упэўнены, што “кожнае наступнае пакаленне абірае сваю асабістую мову для зносін”.
Даследаванне Яўген Уладзіміравіч будзе праводзіць зноў і зноў, таму што тое, “што ёсць у мове сёння, заўтра можа зусім знікнуць”.
Сівакова Вольга
БФ-11
Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава
- Подробности
- Просмотров: 1633
Адэскі ўніверсітэт імя І.І. Мечнікава, які быў адкрыты ў1865 г., – адзін з самых буйных і значных вну Украіны з высокім міжнародным аўтарытэтам. Навучальны працэс у ім забяспечваеюць 4 інстытуты і 10 факультэтаў. У ім працуюць 102 кафедры, 1671 выкладчык (у тым ліку 125 дактароў навук, 576 кандыдатаў, 57 акадэмікаў і членкораў), навучаюцца 14500 студэнтаў.
Подробнее: Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава