Секцыя ХLIX студэнцкай навуковай канферэнцыі “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства” “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”
- Подробности
- Просмотров: 1717
Секцыя № 2
“Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”
Кіраўнік секцыі – Брадзіхіна А.В.
ВІНШУЕМ з атрыманнем пасведчання
- Подробности
- Просмотров: 796

ВІНШУЕМ
з атрыманнем пасведчання
аб узнагародзе першай прэміяй магістранта ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, пераможцу
XXV Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў
Аленчанка Анастасію Віктараўну
з атрыманнем пасведчання
аб узнагародзе другой прэміяй магістранта ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, пераможцу XXV Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў
Дакукіна Аляксандра Дзмітрыевіча
з атрыманнем пасведчання
аб узнагародзе трэцяй прэміяй дацэнта кафедры беларускай літаратуры ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, за асобы ўнёсак у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2018-2019 навучальнага года
Брадзіхіну Алу Васільеўну



I РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ
- Подробности
- Просмотров: 1533

12-13 сакавіка 2020 года ў Нацыянальным гістырычным музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) адбыўся I РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ ў рамках Года малой радзімы, арганізаваны Міністэрствамі культуры, інфармацыі, адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры”. У форуме прынялі ўдзел звыш 250 дэлегатаў, сярод якіх як славутыя краязнаўцы, так і пачаткоўцы.
З дакладам “Проблемы взаимодействия краеведения и художественной литературы (на примере творчества В.Л. Кигна-Дедлова)” выступіў аспірант кафедры беларускай літаратуры Цзы Хэхэ.

ПЕРШЫ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ
- Подробности
- Просмотров: 1719

12-13 сакавіка 2020 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) адбыўся I РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ ў рамках Года малой радзімы, арганізаваны Міністэрствамі культуры, інфармацыі, адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры”. У форуме прынялі ўдзел больш за 250 дэлегатаў, сярод якіх як славутыя краязнаўцы, так і пачаткоўцы.
З дакладам “Проблемы взаимодействия краеведения и художественной литературы (на примере творчества В.Л. Кигна-Дедлова)” выступіў аспірант кафедры беларускай літаратуры Цзы Хэхэ.

Работа з навучэнцамі гімназіі
- Подробности
- Просмотров: 696

У межах прафарыентацыйнай работы прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава выступіла ў гімназіі № 14 г. Гомеля. А. М. Мельнікава пазнаёміла вучняў старэйшых класаў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, спецыфікай вучобы на філалагічным факультэце, расказала пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт. Вучні з цікавасцю ўключыліся ў адказы на пытанні літаратурнай віктарыны, прапанаванай А. М. Мельнікавай.










