ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ “ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ”
- Подробности
- Просмотров: 1370
Дзень чацвёртага траўня запомніцца студэнтам і выкладчыкам філалагічнага факультэта не толькі тэмпературнымі рэкордамі, але таксама і цікавай прэзентацыяй кнігі “Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя”.
З першага погляду падаецца, што падзея гэтая з’яўляецца калі не шэраговай, то будзённай, бо разнастайных дапаможнікаў і слоўнікаў выдаецца зараз вялікае мноства. Але такое меркаванне будзе паверхнасным і памылковым, бо выхад згаданай кнігі можна назваць галоўнай падзеяй апошняга часу для ўсяго айчыннага літаратуразнаўства.
“Тэорыі літаратуры ХХ ст.” – падручнік, напісаны польскімі навукоўцамі Ганнай Бужыньскай і Міхалам Паўлам Маркоўскім. У кнізе падрабязна разглядаюцца ўсе асноўныя з’явы мінулага стагоддзя, датычныя не толькі літаратуры, але і гуманітарыстыкі ўвогуле.
Ініцыятарам з’яўлення беларускамоўнага выдання дадзенага падручніка выступіла Таццяна Нядбай. У ажыццяўленні гэтай ідэі таксама прымалі чынны ўдзел такія перакладчыкі, як Марыя Пушкіна, Святлана Рогач, Марына Шода. Рэдактарам з’яўляецца вядомы навуковец Лявон Баршчэўскі. На нашае шчасце, усе азначаныя асобы змаглі прыехаць у Гомель і падрабязна распавесці аб працэсе працы над кнігай. Так, найбольшую цяжкасць выклікалі разнастайныя навуковыя тэрміны, для многіх з якіх у беларускай мове няма адпаведнікаў. У гэтым выпадку перакладчыкі шукалі патрэбныя словы, абапіраючыся на значэнне тэрміна ў мове-першакрыніцы, ці прыдумвалі пэўныя найменні самастойна. Другой праблемай былі шматлікія цытаты, якія таксама трэба было як мага дакладней перакласці (найлепш, канечне, з мовы арыгінала). Аднак, нягледзячы на некаторыя цяжкасці, падручнік “Тэорыі літаратуры ХХ ст.” нарэшце выйшаў з друку.
Варта трохі распавесці пра само выданне. Кніга налічвае больш за 600 старонак і дае характарыстыку 17 метадам і плыням, а таксама тлумачыць каля 300 тэрмінаў. Канечне, і раней выходзілі беларускамоўныя працы пра такія з’явы, як, напрыклад, гістарызм, семіётыка, структуралізм і інш., аднак ў дадзеным падручніку яны апісаны вельмі падрабязна і прадстаўлены ў пэўнай сістэме. Некаторыя тэарэтычныя звесткі публікуюцца па-беларуску ці не ўпершыню (псіхааналіз, посткаланіялізм і г. д.). Інфармацыя зручна размешчана ў падручніку, маецца шмат зносак і тлумачэнняў на палях. Пасля кожнага раздзела сцісла паўтараюцца асноўныя тэзісы і робяцца высновы.
Прэзентацыя прайшла вельмі цікава. Усе прысутныя маглі задаць пытанні перакладчыкам, удакладніць некаторыя моманты.
Важнасць, высокі ўзровень выдання і грунтоўнасць працы адзначыў у сваім выступленні загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н., прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер.
Аляксандр Дакукін, студэнт 4 курса
Беларуска-расійскія сувязі
- Подробности
- Просмотров: 733
27 – 28 сакавіка 2018 года асістэнт кафедры беларускай літаратуры І.А. Бажок прыняла ўдзел у III Міжнароднай канферэнцыі “О вкладе молодежи в развитие российско-белорусских связей”. Мерапрыемства было арганізавана Каардынацыйным Саветам кіраўнікоў арганізацый расійскіх суайчыннікаў у Беларусі пры садзейнічанні Пасольства Расійскай Федэрацыі. Форум быў прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і прысвечаны пытанням замацавання сувязяў паміж моладдзю дзвюх краін з дапамогай яе прыцягнення ў сумесныя праекты ў розных сферах жыццядзейнасці.
Канферэнцыя адбылася ў Доме Масквы ў Мінску. У рабоце мерапрыемства прынялі ўдзел дэлегаты ад дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Расіі і Беларусі, студэнты і выкладчыкі вну, педагогі, сацыёлагі, палітолагі, а таксама прадстаўнікі СМІ.
Профориентационная работа в школе
- Подробности
- Просмотров: 1219
В рамках профориентационной работы 5 марта 2018 г. доцент кафедры белорусской литературы Фицнер Т.А. посетила ГУО «Гимназия № 46 г. Гомеля имени Блеза Паскаля». Вниманию учеников выпускных классов и их родителей была представлена презентация об УО «Гомельский государственный университет им. Ф.Скорины», озвучена информация (и розданы информационные листы) о Дне открытых дверей, который состоится в нашем ВУЗе 17 марта, об итогах вступительной кампании 2017 г. университета и порядке приема на 2018 год. Также были розданы буклеты с информацией о филологическом факультете и информационные листы о 3-м этапе репетиционного тестирования.
ВІНШУЕМ!!!
- Подробности
- Просмотров: 1369
Шчыра віншуем дацэнта кафедры
беларускай літаратуры
Мельнікаву Анжэлу Мікалаеўну
з паспяховай абаронай дысертацыі
“Канцэптуалізацыя нацыянальнага ў беларускай прозе
першай трэці ХХ стагоддзя”
на суісканне навуковай ступені
доктара філалагічных навук
Посещение Рогачевского государственного педагогического колледжа
- Подробности
- Просмотров: 1333
В рамках профориентационной работы 1 декабря 2017 г. заместитель декана заочного факультета Сериков Г.В. и доцент кафедры белорусской литературы Фицнер Т.А. посетили УО «Рогачевский государственный педагогический колледж». Состоялся разговор с учащимися выпускных курсов названного учебного заведения с целью их ориентации на продолжение учебы и получение образования в нашем ВУЗе. В частности вниманию учащихся Татьяной Адамовной была представлена презентация о филологическом факультете, кафедрах, преподаватели которых будут учить учащихся-выпускников, пожелавших стать студентами заочного факультета специальностей «Белорусская филология» и «Русская филология» нашего вуза. Разговор также велся о внутренних экзаменах, которые должны будут сдавать абитуриенты при поступлении в УО «Гомельский государственный университет им. Ф.Скорины» на упомянутые выше специальности.