Прэзентацыя новай кнігі “Шлола травы” паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча
- Подробности
- Просмотров: 713
Сёння, 10 снежня, адбылася прэзентацыя новай кнігі “Шлола травы” знакамітага паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча. Сустрэча адбылася ў першым корпусе, у аўдыторыі 2-27. У дзень уручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры паэт чытаў свае вершы, спяваў уласныя песні і пераклады Нобелеўскага лаўрэата 2017 года Боба Дылана, здолеў узрушыць аўдыторыю сваімі досціпамі і жартамі. Таксама гучалі песні на вершы беларускіх класікаў, пераклады М. Багдановіча і У. Караткевіча з рускай на беларускую мову. Паэт задаваў цікавыя пытанні па літаратуры і аўдыторыя актыўна намагалася адказаць на кожнае з іх. Час прайшоў незаўважна, слухачы былі ў захапленні ад выступлення паэта. Сустрэча скончылася аўтограф-сесіяй А. Хадановіча.
Марыя Язерская, гр. БФ-31
“Універсітэцкія суботы”
- Подробности
- Просмотров: 695
23 лістапада 2019 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ № 40 і №72 г. Гомеля з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Н.П. Цімашэнка, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага.
Былі праведзены цікавыя і змястоўныя экскурсіі ў музеі “Alma-mater” (прафесар кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. А.М. Мельнікава) і літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” (дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры, к.ф.н. дац. Н.П. Капшай); паказалі кабінеты кітайскай мовы, польскай мовы і інш.
Студэнты нашага факультэта Дрывайла Аляксандра (БФ-21) і Пархоменка Яўген (БФ-31) пазнаёмілі вучняў са структурай факультэта і паказалі, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю і відэаролікі; таксама прапанавалі вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны па рускай і беларускай мовах. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.
“Восеньскі турнір” для школьнікаў
- Подробности
- Просмотров: 674
4 лістапада 2019 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце (аўд. 2-27) быў арганізаваны “Восеньскі турнір” для школьнікаў. У турніры прынялі ўдзел вучні з розных школ і гімназій горада Гомеля і Гомельскай вобласці (Кармянскі раён, Петрыкаўскі раён, Калінкавіцкі раён, Жыткавіцкі раён, Чачэрскі раён, Гомельскі раён). Усяго 28 вучняў 8, 9 і 11-х класаў.
У праграму турніра ўваходзіла знаёмства з факультэтам, экскурсія ў музей “Alma-mater”, правядзенне алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з яе разборам і ўзнагародай пераможцаў, заняткі па падрыхтоўцы да напісання водгуку на вершаваны твор.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесар І. Ф. Штэйнер правёў вельмі цікавую экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Візіт Леаніда Клімовіча
- Подробности
- Просмотров: 669
Самы эмацыйны і няўрымслівы ігрок гульні “Што? Дзе? Калі?”, уладальнік Срэбранай савы славутага інтэлектуальнага клуба Леанід Клімовіч не забывае родны ўніверсітэт. Для літаратурнага музея “Alma mater” пры кафедры беларускай літаратуры ён уручыў рубашку, у якой у 80-я гады працаваў у складзе студэнцкіх будаўнічых атрадаў. Артэфакт будзе захоўвацца поруч з асабістымі рэчамі І. Шамякіна, М. Даніленкі і іншых славутых выпускнікоў ГДУ імя Ф. Скарыны.
Адкрыццё філіяла кафедры
- Подробности
- Просмотров: 690
20 мая 2019 года ў “Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжы імя Л.С. Выгоцкага” быў адкрыты філіял кафедры беларускай літаратуры Гомелькага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. З уступным словам выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Л.Л. Капаткова, якая пазнаёміла прысутных і растлумачыла першакурснікам важнасць падзеі. Супрацоўніцтва паміж установамі працягваецца ўжо шмат гадоў, аднак зараз адносіны замацаваныя на афіцыйным узроўні, падпісана дамова паміж кіраўнікамі ўніверсітэта і каледжа. Адкрыццё кафедры скіравана на павышэнне ўзроўню даследчыціх здольнасцей навучэнцаў, навуковае кансультаванне, прафарыентацыйную работу, сумеснае правядзенне канферэнцый, арганізацыю сустрэч з вядучымі пісьменнікамі і навукоўцамі Беларусі і замежжа.
Мерапрыемства мела практычнае значэнне. З лекцыяй перад навучэнцамі першага курса выступіў д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер, які не толькі расказаў аб вучобе на філалагічным факультэце ГДУ, але і цікава распавёў аб значнасці літаратуры ў жыцці чалавека. Сустрэча стала добрай падставай для развіцця навукова-метадычных стасункаў паміж установамі вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі.
Ірына Бажок
Еще статьи...
- Cтудэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства»
- Студэнцкая навукова канферэнцыя. Секцыя № 2 “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”
- Сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з Алесем Плоткам
- Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучнасць”