У рамках прафарыентацыі

У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 14 і 17 сакавіка 2020 г. былі праведзены выязныя лабараторныя заняткі па педагагічным практыкуме ў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”. Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваныя ўрокі беларускай мовы па тэме “Марфалагічны разбор прыметніка” і “Правапіс не(ня) з прыметнікамі” ў 6”Г” класе, праведзеныя настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Жаўняк Наталляй Валер’еўнай.

Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 3 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана на 3 курсе, і яшчэ не бачылі школы.

Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатныя ўрокі.

IMG-3132

 

IMG-3133

 

IMG-3135

Прэзентацыя новага вучэбнага дапаможніка

 

5 сакавіка 2020 года дацэнтам кафедры З.У. Шведавай была праведзена прэзентацыя новага вучэбнага дапаможніка д.ф.н. праф. В.А.Ляшчынскай “Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультуралагічным асвятленні” студэнтам 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.

З.У. Шведава расказала, якія важнейшыя тэарэтычныя пытанні лінгвакультуралагічнага падыходу ў даследаванні мовы ўвогуле і фразеалагічных адзінак, ці ідыёмаў, беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы ў прыватнасці, асвятляюцца ў вучэбным дапаможніку. Праілюстравала, як праводзіцца аналіз ідыёмаў з пэўнымі кампанентамі, што суадносяцца з рознымі кодамі культуры беларусаў, у выніку чаго на аснове вобразаў, унутранай формы, адбору кампанентаў пры ўтварэнні выяўляецца фон «акультуранага» ўсведамлення свету чалавекам, выясняецца матываванасць культурна значных сэнсаў у семантыцы фразеалагізмаў і тая роля, якую яны здольны выконваць як знакі «мовы» культуры – выступаць эталонамі, стэрэатыпамі і сімваламі. Паказала на прыкладзе канкрэтных фразеалагізмаў, што фрагменты фразеалагічнай карціны свету беларусаў адлюстроўваюць і рэпрэзентуюць практычны і духоўны светапогляд носьбітаў мовы праз абраныя паняцці як складаныя ментальныя ўтварэнні, якія вызначаюцца паняційным, вобразным, фактуальным і каштоўнасным зместам.

         Прэзентацыя суправаджалася віктарынай на веданне фразеалагізмаў беларускай мовы.

 

IMG-3061

 

IMG-3067

 

 

Універсітэцкія суботы - лістапад 2019

23 лістапада  2019 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ № 40 і №72 г. Гомеля з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Н.П. Цімашэнка, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага.

Былі праведзены цікавыя і змястоўныя экскурсіі ў музеі “Alma-mater” (прафесар кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. А.М. Мельнікава) і літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” (дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры, к.ф.н. дац. Н.П. Капшай); паказалі кабінеты кітайскай мовы, польскай мовы і інш.

Н.П. Капшай запрасіла вучняў да сябе на заняткі і паказала, як праходзіць вучэбны працэс.

Студэнты нашага факультэта Дрывайла Аляксандра (БФ-21) і Пархоменка Яўген (БФ-31) пазнаёмілі вучняў са структурай факультэта і паказалі, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю і відэаролікі; таксама прапанавалі вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны па рускай і беларускай мовах. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.

         Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!

Подробнее: Універсітэцкія суботы - лістапад 2019

На восеньскіх канікулах

4 лістапада 2019 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце (аўд. 2-27) быў арганізаваны “Восеньскі турнір” для школьнікаў. У турніры прынялі ўдзел вучні з розных школ і гімназій горада Гомеля і Гомельскай вобласці (Кармянскі раён, Петрыкаўскі раён, Калінкавіцкі раён, Жыткавіцкі раён, Чачэрскі раён, Гомельскі раён). Усяго 28 вучняў 8, 9 і 11-х класаў.

Вялікую дапамогу ў арганізацыі вучняў аказала метадыст вучэбна-метадычнага аддзела гуманітарных дысцыплін ГАІРА Даўгулёва Ірына Аляксееўна, якая непасрэдна зацікаўлена ў адборы таленавітых дзяцей для ўдзелу ў абласным і рэспубліканскім этапах алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

У праграму турніра ўваходзіла знаёмства з факультэтам, экскурсія ў музей “Alma-mater”, правядзенне алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з яе разборам і ўзнагародай        пераможцаў, заняткі па падрыхтоўцы да напісання водгуку на вершаваны твор.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.А. Кастрыца, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесар І. Ф. Штэйнер правёў вельмі цікавую экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Па выніках правядзення алімпіяды па беларускай мове і літаратуры былі праведзены яе праверка дацэнтамі кафедры беларускай мовы А.М. Ермаковай, Л.В. Паплаўнай і З.У. Шведавай. Разбор заданняў алімпіяды правяла Л.В. Паплаўная. Пераможцамі алімпіяды сталі:

1 месца – Гусакова Ксенія (вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Калінкавічы”

2 месца – Руцкая Марыя (вучаніца 8 класа ДУА “Гімназія №71 г. Гомеля”

 3 месца – Балахонава Анастасія (вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №69 г. Гомеля”.

Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.

Дацэнт кафедры беларускай мовы Л.М. Мінакова правяля заняткі па падрыхтоўцы да напісання водгуку на вершаваны твор на прыкладзе верша Сяргея Законнікава “Хлеб”, прысвечанага Р.Барадуліну. Такую падрыхтоўку вучні і іх настаўнікі, якія таксама прысутнічалі на занятках і разборы алімпіядных заданняў, прызналі вельмі патрэбнай і былі вельмі ўдзячны.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас! 

Подробнее: На восеньскіх канікулах

Віншуем удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!

26.10.2019 на базе УА “ГАІРА” праходзіла Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”. Выкладчыкі кафедры беларускай мовы праф. В.А. Ляшчынская, дац. А.М. Воінава, дац. С.А. Вяргеенка, дац. Н.П. Цімашэнка, дац. З.У. Шведава былі задзейнічаны ў рабоце журы секцыі “Лінгвістыка” (беларуская мова), дац. Л.М. Мінакова – у журы секцыі “Літаратуразнаўства” (беларуская літаратура).

Подробнее: Віншуем удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates