“Восеньскі турнір” для школьнікаў
- Подробности
- Просмотров: 615
4 лістапада 2019 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце (аўд. 2-27) быў арганізаваны “Восеньскі турнір” для школьнікаў. У турніры прынялі ўдзел вучні з розных школ і гімназій горада Гомеля і Гомельскай вобласці (Кармянскі раён, Петрыкаўскі раён, Калінкавіцкі раён, Жыткавіцкі раён, Чачэрскі раён, Гомельскі раён). Усяго 28 вучняў 8, 9 і 11-х класаў.
У праграму турніра ўваходзіла знаёмства з факультэтам, экскурсія ў музей “Alma-mater”, правядзенне алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з яе разборам і ўзнагародай пераможцаў, заняткі па падрыхтоўцы да напісання водгуку на вершаваны твор.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесар І. Ф. Штэйнер правёў вельмі цікавую экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Візіт Леаніда Клімовіча
- Подробности
- Просмотров: 603
Самы эмацыйны і няўрымслівы ігрок гульні “Што? Дзе? Калі?”, уладальнік Срэбранай савы славутага інтэлектуальнага клуба Леанід Клімовіч не забывае родны ўніверсітэт. Для літаратурнага музея “Alma mater” пры кафедры беларускай літаратуры ён уручыў рубашку, у якой у 80-я гады працаваў у складзе студэнцкіх будаўнічых атрадаў. Артэфакт будзе захоўвацца поруч з асабістымі рэчамі І. Шамякіна, М. Даніленкі і іншых славутых выпускнікоў ГДУ імя Ф. Скарыны.
Адкрыццё філіяла кафедры
- Подробности
- Просмотров: 631
20 мая 2019 года ў “Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжы імя Л.С. Выгоцкага” быў адкрыты філіял кафедры беларускай літаратуры Гомелькага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. З уступным словам выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Л.Л. Капаткова, якая пазнаёміла прысутных і растлумачыла першакурснікам важнасць падзеі. Супрацоўніцтва паміж установамі працягваецца ўжо шмат гадоў, аднак зараз адносіны замацаваныя на афіцыйным узроўні, падпісана дамова паміж кіраўнікамі ўніверсітэта і каледжа. Адкрыццё кафедры скіравана на павышэнне ўзроўню даследчыціх здольнасцей навучэнцаў, навуковае кансультаванне, прафарыентацыйную работу, сумеснае правядзенне канферэнцый, арганізацыю сустрэч з вядучымі пісьменнікамі і навукоўцамі Беларусі і замежжа.
Мерапрыемства мела практычнае значэнне. З лекцыяй перад навучэнцамі першага курса выступіў д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер, які не толькі расказаў аб вучобе на філалагічным факультэце ГДУ, але і цікава распавёў аб значнасці літаратуры ў жыцці чалавека. Сустрэча стала добрай падставай для развіцця навукова-метадычных стасункаў паміж установамі вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі.
Ірына Бажок
Cтудэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства»
- Подробности
- Просмотров: 712
25 красавіка 2019 г. на філалагічным факультэце адбылася ХLVІIІ cтудэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства». Секцыя №2 “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі” працавала ў аўдыторыі 2-12 першага корпуса ГДУ ім. Ф. Скарыны. Кіравала секцыйным пасяджэннем дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна, якая звярнулася да прысутных з прывітальным словам і падбадзёрыла выступоўцаў перад выступам. Сакратаром канферэнцыі стала студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Язерская Марыя Сяргееўна.
У пасяджэнні прынялі ўдзел як студэнты акадэмічных груп БФ-21 і БФ-31, так і магістранты спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, якія прачыталі даклады “Міфалагічныя вобразы ў творчасці Я. Баршчэўскага” (магістрантка Прахарэнка Марыя), “Беларуская ментальнасць у творы В. Марціновіча «Сфагнум»” (Прахарэнка Руслан), “Ідэйна-мастацкія адметнасці зборніка «Горад у нябесах» А. Казлова” (Пархоменка Яўген), “Ідэйна-мастацкія асаблівасці містычнай аповесці «Ночы на Плябанскіх Млынах» Л. Рублеўскай” (Навуменка Крысціна), “Адметнасці ўвасаблення экзістэнцыйных страхаў у прозе Ю. Станкевіча” (Кавалёў Антон), “Хронафантастыка ў творчасці В. Гапеева” (Язерская Марыя), “Адметны голас А. Казлова” (Свірыдзенка Ганна).
Для большасці студэнтаў другога курса выступленне на гэтай навуковай канферэнцыі стала першым. Прысутныя з цікавасцю слухалі выступоўцаў і задавалі шмат пытанняў. Падобныя мерапрыемтвы дазваляюць студэнтам і магістрантам прадставіць вынікі сваіх даследаванняў шырокай аўдыторыі, атрымаць парады і заўвагі ад сваіх таварышаў, пазнаёміцца з вынікамі навукова-даследчай працы іншых студэнтаў.
Марыя Язерская, 2 курс
Студэнцкая навукова канферэнцыя. Секцыя № 2 “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”
- Подробности
- Просмотров: 1458
25 красавіка 2019 года адбылося пасяджэнне секцыі № 2 студэнцкай навуковай канфреэнцыі “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”.
Кіраўніком пасяджэння стала дацэнт кафедры беларускай літаратуры, к.ф.н. Брадзіхіна Ала Васільеўна.
Сакратар пасяджэння - студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта спец. "Беларуская філалогія" Марыя Язерская.