Выніковая канферэнцыя па педагагічнай практыцы

26 сакавіка 2015 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў  4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася выніковая канферэнцыя па педагагічнай практыцы. Практыка праходзіла ў шасці школах горада, дзве з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на вучня, шкадавалі, што практыка толькі месяц. У ходзе практыкі амаль усе студэнты  ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік практыкі З.У. Шведава падвяла вынікі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважае адзнака ў 9 балаў. Прыемна, што выступленні студэнтаў суправаджаліся відэаматэрыялам. Цудоўную прэзентацыю падрыхтавала група студэнтаў, якая праходзіла педагагічную практыку ў сярэдняй школе №8 г. Гомеля пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы Л.П. Кузьміча.



День открытых дверей

21 сакавіка 2015 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 20 чалавек, некаторыя вучні прыехалі з бацькамі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта У.А. Бобрык, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.М. Воінава. Цікавую прэзентацыю факультэта падрыхтавала ініцыятыўная група студэнтаў групы БФ-22 у складзе Сазонава Аляксея, Шукаловіч Алены і Целяпнёвай Анастасіі.

Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас! 

Подробнее: День открытых дверей

СЫН ЗЯМЛІ НАВАГРУДСКАЙ


 

 Горад Навагрудак, паводле археалагічных звестак, існуе з канца 10 стагоддзя, а  першае летапіснае ўпамінанне пазначана 1252 годам пад назвай Навагародак, паводле іншых звестак – годам заснавання горада лічыцца 1116 год. Горад славуты як старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага, рэзідэнцыя князя Міндоўга, а з 1415 – рэзідэнцыя праваслаўнага мітрапаліта Вялікага Княства Літоўскага. У 1511 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. Пазней ў розныя часы горад Навагрудак (мясцовыя жыхары называюць горад на свой лад – Навáградак) быў цэнтрам павета паслядоўна Слонімскай, Літоўскай, Гродзенскай, Мінскай губерній. Сёння горад Навагрудак – горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Навагрудскага раёна, які славуты сваімі людзьмі. І адным з іх з’яўляецца Аляксандр Мікалаевіч Булыка.

У сакавіку гэтага года – першым месяцы вясны, часе абуджэння прыроды – навуковая грамадскасць Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, усе супрацоўнікі філіяла “Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, навукоўцы з іншых навуковых і вышэйшых навучальных устаноў віншавалі з юбілеем знакамітага ўраджэнца Навагрудчыны, вядомага беларускага моваведа, прафесара, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) Аляксандра Мікалаевіча Булыку, якому споўнілася 85 гадоў.

 

Подробнее: СЫН ЗЯМЛІ НАВАГРУДСКАЙ

Гучыць слова пра Купалу

На ІУ курсе філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” адбылася прэзентацыя “Слоўніка мовы Янкі Купалы” у 8 тт. У прэзентацыі прынялі ўдзел складальнікі слоўніка У.А. Бобрык, В.А. Ляшчынская, А.А. Станкевіч. Яны расказалі, як складаўся і выдаваўся слоўнік.

Янка Купала, глыбока нацыянальны паэт, узяўшы за аснову жывыя народныя гаворкі і вусную народную творчасць, у сваіх творах прадэманставаў узоры нацыянальнай літаратурнай мовы, зацвердзіў правілы і прынцыпы яе выкарыстання. 

У 80-х гг. перад беларускімі лексікографамі паўстала задача – стварыць слоўнікі мовы класікаў нашай літаратуры Я. Купалы і  Я. Коласа. Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі прыступіў да складаннем слоўніка мовы Якуба Коласа, а кафедры беларускай мовы і лінгвістычнай лабараторыі ГДУ імя Ф. Скарыны даручыў складанне слоўніка мовы  Янкі Купалы, работа над якім пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры прафесара У.В. Анічэнкі пачалася ў 1975 г. Слоўнік выдаваўся 3 1997 па 2012 гг.

 

Подробнее: Гучыць слова пра Купалу

Прэзентацыя навуковых артыкулаў выкладчыкаў кафедры ў калектыўнай манаграфіі “Жыцця палескага бяздонныя глыбіні”

“Спадчына – песня матчына” (М. Скобла)

Духоўная культура нашага народа, – як слушна адзначыў Н. Гілевіч, – дзіўны свет дабра, праўды і справядлівасці, спагады і міласэрнасці, гасціннасці і зычлівасці.

Вучоныя нашага факультэта не адно дзесяцігоддзе ўдзельнічаюць у вывучэнні народнай культуры Гомельскага Палесся. Імі апублікаваны многія манаграфіі, слоўнікі, зборнікі, прысвечаныя рэгіянальнай тэматыцы. Прымаюць ўдзел нашы выкладчыкі і ў падрыхтоўцы калектыўных манаграфій па даследаванні духоўнай спадчыны нашага рэгіёна, работу над якой ўзначальвае прафесар В.С. Новак. У2014 г. апублікаваны чарговы фальклорна-этнаграфічны зборнік “Жыцця палескага бяздонныя глыбіні. Народная духоўная культура Петрыкаўскага раёна”, у якім змешчаны навуковыя артыкулы выкладчыкаў кафедры Багамольнікавай Н.А., Бобрыка У.А., Воінавай А.М., Станкевіч А.А.

У час сустрэчы са студэнтамі Ш курса філалагічнага факультэта адбылася прэзентацыя навуковых артыкулаў членаў кафедры, якія распавядалі пра важнасць вывучэння традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры для патрыятычнага выхавання моладзі, для павышэння цікавасці да гісторыі роднага краю, фарміравання павагі і пашаны да нашай духоўнай спадчыны, павышэння ўзроўню нацыянальнай свядомасці. Акрамя таго, падкрэслівалася аксіялагічна значная роля ў фарміраванні лексічнай сістэмы народна-дыялектнай мовы абрадавых і анамастычных назваў, якія і даследаваліся аўтарамі прэзентацыі. Студэнты з цікавасцю ўспрымалі інфармацыю.

 

Подробнее: Прэзентацыя навуковых артыкулаў выкладчыкаў кафедры ў калектыўнай манаграфіі “Жыцця палескага...

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates