Майстар-класы педагагічнага майстэрства




24 лістапада 2017 года на філалагічным факультэце ў рамках ХІ Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «Современное образование: преемственность и непрерывность образовательной системы «школа – университет – предприятие» прайшлі майстар-класы па развіцці і ўдасканаленні педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры. Для студэнтаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” майстар-клас на тэму “Метады і прыёмы актывізацыі мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы” праводзіла Валянціна Мікалаеўна Жгарова – настаўніца ДУА “Камунараўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна”, для студэнтаў спецыяльнасці “Руская філалогія” майстар-клас на тэму «Эффективная работа со словарными словами на основе использования приёмов мнемотехники» праводзіла Святлана Васільеўна Андрыянава – настаўніца ДУА “Крупецкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Добрушскага раёна. Настаўнікі паказалі цікавыя прыёмы развіцця памяці, увагі і мыслення вучняў, творчай работы, актыўнасці і інш. Такія майстар-класы вельмі патрэбныя нашым студэнтам. Дзякуем настаўнікам!

    Пасля правядзення майстар-класаў, настаўнікі і выкладчыкі факультэта прынялі ўдзел у круглым стале “Праблемы падрыхтоўкі будучых настаўнікаў у сістэме “школа – універсітэт – прадпрыемства”, дзе абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі будучых спецыялістаў адукацыйных устаноў рэспублікі, у тым ліку і такое праблемнае пытанне, як недастатковая колькасць гадзін на выкладанне спецыяльных дысцыплін (методыка выкладання беларускай/ рускай мовы, методыка выкладання беларускай/ рускай літаратуры), і гадзін на правядзенне педагагічнай практыкі ў школе. Таму сувязь са школай павінна быць моцнай, а майстар-класы вядучых настаўнікаў для нашых студэнтаў патрэбныя як узоры будучай работы, як накіраванне для творчых пошукаў у час падрыхтоўкі да педпрактыкі і самастойнай работы.

А. М. Палуян,  З.У. Шведава

 









2011 Майстар-класы педагагічнага майстэрства . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates