XXXI Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ: вынікі 1 этапу
- Подробности
- Просмотров: 34
У перыяд з 1 кастрычніка 2024 г. па 7 сакавіка 2025 г. праводзіцца XXХІ Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў.
Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.
У 2024 годзе XXXI Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў праходзіць у два этапы.
На першым, універсітэцкім, этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы былі разгледжаныя камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.
Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта выкананыя ў накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".
Камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны былі вызначаныя пераможцы першага этапа конкурсу.
Да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2024 года конкурсу былі рэкамендаваны 4 работы:
1 Арэшка Юлія Аляксандраўна, выпускніца магістратуры 2024 г. Работа “Вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры 19 стагоддзя на прыкладзе творчасці Я.Баршчэўскага і Э.Ажэшкі”.
Навуковы кіраўнік Фіцнер Таццяна Адамаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры.
2 Дзядкова Алеся Сяргееўна, выпускніца магістратуры 2024 г. Работа “Паэтычны дыскурс Ніла Гілевіча: моўныя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці і слоўнай вобразнасці”.
Навуковы кіраўнік Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы
3 Язерская Марыя Сяргееўна, выпускніца магістратуры 2024 г. Работа “Матыў трансцэндэнтальнага падарожжа ў беларускай прозе ХХ–ХХІ стагоддзяў”.
Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры.
4 Яфрэменка Анастасія Вячаславаўна, выпускніца 2024 г. Работа "Эволюция художественного мира прозы А. и Б. Стругацких (проблемно-тематический и жанрово-стилевой аспекты)".
Навуковы кіраўнік Грачанікава Яўгенія Леанідаўна, старшы выкладчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры.
XXXI Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў
- Подробности
- Просмотров: 26
У перыяд з 1 кастрычніка 2024 г. па 7 сакавіка 2025 г. праводзіцца XXX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў.
Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.
У 2024 годзе XXXI Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы. На першым, універсітэцкім, этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы разглядаюцца камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.
Пераможцы першага ўніверсітэцкага этапа конкурсу будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2024 года конкурсу. На другім (рэспубліканскім) этапе конкурсу навуковыя работы паступяць для разгляду ў конкурсныя камісіі па адпаведных навуковых секцыях.
Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта выкананыя ў накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".
Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 17
- Подробности
- Просмотров: 70
На пачатку навучальнага года выйшаў у свет 17 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".
У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі.
Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны” ў адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.
Літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаны самым разнастайным праблемам класічнага і сучаснага, рускага і айчыннага вербальнага мастацтва. Акрамя прац манаграфічнага характару, дзе даследуюцца асаблівасці паэтыкі (адметнасці вобразна-сімвалічных структур, жанравая спецыфіка, тыпалагічныя сыходжанні і інш.), ідэйна-эстэтычных і светапоглядных канцэпцый асобных пісьменнікаў, у зборніку прапануюцца даследаванні панарамна-аглядавага характару. Апошнія характарызуюцца даволі цікавымі падыходамі ў асэнсаванні актуальных праблем сённяшняга мастацтва слова і выбарам маладаследаваных ракурсаў разгляду літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (экзістэнцыйныя праблемы, жанравыя мадыфікацыі і інш.). Акрамя таго, шэраг артыкулаў прысвечаны пытанням тэорыі літаратуры.
Лінгвістычныя артыкулы таксама закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, гісторыяй мовы, анамастыкай, стылістыкай, лексікалогіяй, а таксама надзённым пытанням выкладання філалагічных дысцыплін.
Артыкулы, змешчаныя ў трэцім раздзеле (“Фалькларыстыка і этнаграфія”), грунтуюцца на сабраным самімі аўтарамі матэрыяле і ўяўляюць сабой арыгінальныя даследаванні ў рэчышчы катэгорый “лакальнае”, “рэгіянальнае” і “нацыянальнае”. Шэраг артыкулаў разглядаюць актуальныя пытанні краязнаўства і этнаграфіі.
Дыпломы пераможцаў 1 катэгорыі ХХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў
- Подробности
- Просмотров: 133
Выпускнікі філалагічнага факультэта атрымалі дыпломы пераможцаў 1 катэгорыі ХХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.
Віншуем!
Запрашаем апублікаваць вынікі навуковых даследаванняў
- Подробности
- Просмотров: 134
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
Філалагічны факультэт
запрашаюць
студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства, методыка выкладання філалагічных дысцыплін
апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў
“Актуальныя праблемы філалогіі.
Выпуск 17”
Традыцыйна ў зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі” ўключаюцца навуковыя публікацыі, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі
Праблемнае поле артыкулаў:
- Стылістыка. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
- Дыялекталогія. Гісторыя мовы. Этымалогія.
- Мастацкая літаратура.
- Тэорыя і практыка перакладу.
- Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
- Этналінгвістыка. Традыцыйнае народнае мастацтва. Кнігадрукаванне.
- Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
- Краязнаўства
- Педагогіка і методыка выкладання філалагічных дысцыплін
Прымаюцца артыкулы на беларускай і рускай мовах да 25 мая 2024 года.
Разам з артыкулам прадстаўляецца скан праверка на плагіят. Макет зборніка правяраецца на плагіят у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Артыкулы, якія маюць менш за 70% унікальнасці, не публікуюцца.
Выданне зборніка “Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 17” адбываецца за кошт сродкаў аўтараў. Прадугледжаны арганізацыйны ўнёсак за публікацыю.
Еще статьи...
- LІІІ студенческая научная конференция «Дни студенческой науки: Актуальные проблемы языкознания и литературоведения»
- ИТОГИ КОНКУРСА НА ЛУЧШУЮ СТУДЕНЧЕСКУЮ НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКУЮ ЛАБОРАТОРИЮ 2024 ГОДА
- Пленарнае пасяджэнне LІІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"
- Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў 2024
Подкатегории
-
СНИЛ факультета
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студенческая наука
- Кол-во материалов:
- 101