Навукова-практычная студэнцкая канферэнцыя "Дни студенческой науки"

16.05.2018 прайшло заключнае паседжанне XLVII навукова-практычнай студэнцкай канферэнцыі "Дни студенческой науки" для гуманітарных і сацыяльна-эканамічных навук, у якім узялі ўдзел лепшыя маладыя навукоўцы ад кожнага факультэта УА "ГДУ імя Ф. Скарыны". Філалагічны факультэт годна прадставіў студэнт групы БФ-41 Дакукін А. Д. з дакладам "Філасофская скіраванасць творчасці Алеся Разанава" (навуковы кіраўнік к.ф.н., дацэнт Мельнікава А. М.). Сваім выступленнем Алесь здолеў зацікавіць аўдыторыю маладых навукоўцаў, у якіх узнік шэраг пытанняў па тэме даклада, у тым ліку пра магчымасць арганізацыі чарговай сустрэчы з выбітным паэтам у сценах нашай alma mater. Відавочна, што падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі развіццю студэнцкай філалагічнай навукі, але і дазваляюць папулярызаваць мову і культуру тытульнай нацыі. Усе ўдзельнікі заключнага паседжання былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.



2011 Навукова-практычная студэнцкая канферэнцыя "Дни студенческой науки" . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates