Настаўнік – гэта гучыць горда!

Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка ў нашай краіне адзначаюць сваё прафесійнае свята прадстаўнікі сферы адукацыі. Мы ўсе праходзім свае ўніверсітэты, і на жыццёвым шляху кожнага сустракаюцца такія настаўнікі, якіх мы і клічам Настаўнікамі з вялікай літары, на якіх мы раўняемся, мудрыя парады якіх слухаем.

Усім выкладчыкам у гэта прафесійнае свята хочацца пажадаць у першую чаргу здароўя, бо менавіта гэты рэсурс можа апынуцца вычарпальным у настаўніка. Натхненне ж, энтузіязм, задавальненне ад працы - усе гэтыя рэсурсы ў сапраўдных настаўнікаў невычарпальныя. Жадаем празмернага цярпення, штодзённага натхнення, арыгінальных задумак у навучанні, шчырасці, пазітыўнага настрою, добрых студэнтаў. Хай праца ўзнагароджвае толькі каласальным задавальненнем!

         Урачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка, прайшоў 30 верасня ў Мінску ў Палацы Рэспублікі. У якасці запрошаных ад філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта былі д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская, к.ф.н. дацэнты Л.В. Паплаўная і З.У. Шведава.

На ўрачыстым канцэрце, прысвечаным Дню настаўніка, прагучала віншаванне кіраўніка дзяржавы, якое зачытаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, адзначыўшы значнасць гэтага свята. Канцэрт нікога