О цветах, весне и не только…


11 марта в картинной галерее Г.Х. Ващенко состоялось открытие выставки семьи Курашовых «О цветах и не только...», собравшая рекордное количество посетителей, среди которых была и группа студентов экономического факультета (ЭУ-2) вместе с доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики С.А. Вергеенко. На выставке было представлено более 30 акварелей Светланы Курашовой, 10 работ в смешанной технике Геннадия Курашова и 15 живописных работ Олега Курашова. Теплые слова поздравлений и одобрения прозвучали от друзей, коллег, ценителей живописи в адрес талантливой семьи гомельских художников. Ознакомившись с работами и лично побеседовав с авторами выставки, посетители уносили в сердце самые красочные и яркие впечатления о выставке.

Подробнее: О цветах, весне и не только…

Таямнічы свет хаўтурны



5 сакавіка групе БФ-21 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А Вяргеенка пашчасціла на некаторы час звярнуцца да вусцішна-загадкавай спадчыны мінулага, а менавіта – да такіх спецыфічных з’яў, як муміфікацыя і старажытнае пахаванне. Адбылася гэтая падзея, дзякуючы выставе “Муміі свету”, якая напрыканцы мінулага тыдня распачала дзейнасць у Палацы Румянцавых і Паскевічаў.

Здзіўленне апаноўвае наведвальнікаў ужо пры ўваходзе ў залу з экспанатамі: апошнія месцяцца ў нішах ці абсталяваных спецыяльна месцах, якія адмыслова аформлены і асветлены. Рухаючыся па памяшканні, глядач мае магчымасць пабываць адразу на розных кантынентах, знаёмячыся з лакальнымі прасторава-часавымі традыцыямі пахавання. Так, пацікавіўшыся спачатку рэканструкцыяй курганка неандэртальца-паляўнічага, далей можна пабачыць адзін з самых старажытных прыкладаў муміфікацыі – гліняныя муміі культуры Чынчора, а таксама паветранае пахаванне з тэрыторыі сучаснай Японіі, знакамітага альпійскага Эцы, “жывыя” паўднёваамерыканскія муміі і нават “іншапланецян”. Не застануцца па-за ўвагай і разнастайныя пахавальныя дзеянні і абрады Старажытнага Егіпта.

Кожны экспанат мае асобную шыльдачку, дзе пазначаны назва, месца і час пахавання, разнастайная дадатковая інфармацыя. Дапаўняюць атрыманую выяву некалькі васковых статуй у чалавечы рост, якія могуць нават напалохаць сваёй натуральнасцю.

Выстава будзе працаваць да траўня, таму ёсць яшчэ досыць дзён, каб яе наведаць, убачыўшы пры гэтым на свае вочы адлюстраване далёкай мінуўшчыны і вобразы ранейшых часоў.

А. Дакукін,

студэнт групы БФ-21

філалагічнага факультэта

Подробнее: Таямнічы свет хаўтурны

Студэнтам аб традыцыйнай культуры Веткаўшчыны

14 сакавіка 2016 года дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян арганізавала сустрэчу студэнтаў філалагічнага і біялагічнага факультэтаў з пісьменніцай, даследчыкам традыцыйнай народнай культуры, супрацоўнікам Веткаўскага музея народнай творчасці Ларысай Дзмітрыеўнай Раманавай. Падчас сустрэчы Л.Д. Раманава распавяла пра асаблівасці такога абраду, як “Пахаванне стралы” на Веткаўшчыне, пра шанаванне крыніц, дрэў. Яшчэ адна цікавая частка сустрэчы – знаёмства з традыцыйным жаночым касцюмам і магчымасць яго прымераць.

Подробнее: Студэнтам аб традыцыйнай культуры Веткаўшчыны

Гісторыя ў мініяцюрах


2 сакавіка 2016 г. студэнты ІІІ курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (група ЛХ-31) разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі выставу Барыса Купчынава ў галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі. У экспазіцыі прадстаўлены мініяцюры, на якіх адлюстраваны егіпецкія і шумерскія воіны, салдаты Старажытнага Рыма і Старажытнай Грэцыі, скандынаўскія воіны, баталіі часоў Сярэднявечча і эпохі Адраджэння, еўрапейскія салдаты ХVІІІ стагоддзя, воіны ВКЛ і Рэчы Паспалітай, часоў Напалеона. На дыярамах адлюстраваны моманты Стагадовай вайны паміж Англіяй і Францыяй, падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Студэнтаў асабліва зацікавілі незвычайныя шахматы, рыцарскі замак з адлюстраваннем турніра часоў ВКЛ і дыярама, прысвечаная Грунвальдскай бітве.

Подробнее: Гісторыя ў мініяцюрах

Рознакаляровы карагод кветак

5 сакавіка 2016 года, напярэдадні веснавога свята, студэнты ІІІ курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (група ЛХ-31) разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі выставу архідэй ў галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі. Студэнты атрымалі магчымасць пабачыць архідэі розных сартоў і атрымалі сапраўднае задавальненне.

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates