Вынікі ідэйна-выхаваўчай работы за 2014-2015 вучэбны год
- Подробности
- Просмотров: 3854
Кафедра беларускай літаратуры плённа і паспяхова рэалізавала ідэйна-выхаваўчае выхаванне студэнтаў у гэтым вучэбным годзе. Былі арганізаваны сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі Гомельшчыны, на нашу кафедру завітвалі знакамітыя дзеячы культуры і СМІ.
25.11.2014 – сустрэча з бардам А. Мельнікавым
30.09.2015 – сустрэча з бардам Э. Акуліным, паэтам Л. Дранько-Майсюком, пісьменнікамі Г. Лапаціным і А. Бароўскім
20.10.2014 – сустрэча з пісьменніцай Л. Раманавай і пісьменнікамі Г. Сакавічам і Г. Лапаціным
30.03.2015 – сустрэча з пісьменнікамі і паэтамі Ц. Чарнякевічам, Г. Янкута, І. Бабковым, А. Хадановічам і С. Балахонавым
06.20.2014 – сустрэча з бардам В. Цярэшчанка
30.03.2015 – сустрэча з А. Хадановічам
Навуковая канферэнцыя
- Подробности
- Просмотров: 1014
14 красавіка на філалагічным факультэце адбылася чарговая студэнцкая навуковая канферэнцыя. На пасяджэнні секцыі “Фалькларыстыка” выступілі студэнты 1–5 курсаў філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў. Праблематыка студэнцкіх дакладаў, якія былі падрыхтаваны пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, была звязана з праблемамі даследавання замоў, каляндарнай і сямейна-абрадавай паэзіі, дзіцячага фальклору, малых фальклорных жанраў, народнай міфалогіі.
Экскурсия
- Подробности
- Просмотров: 756
В мае студенты гр. РФ-41, РФ-42 филологического факультета и АИ-45 факультета иностранных языков вместе с доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики Кастрицей Е.А. посетили выставки «Бонсай – музыка, застывшая в ветвях…» и «Резьба по скорлупе страусиных яиц». Выставки подарили новые знания, эстетическое наслаждение и яркие впечатления.
Беларускія традыцыі
- Подробности
- Просмотров: 1064
7 мая 2015 года студэнтам групы М-11 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вергеенка пашчасціла дакрануцца да традыцыйнай беларускай культуры, наведаўшы выставы ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці і стараабрадніцтва. Студэнты пазнаёміліся з традыцыямі вырабу рушнікоў, сядзібамі Гомельшчыны (у тым ліку ўбачылі на карце тыя мясціны, на якіх сядзібы ўжо зруйнаваныя), а таксама ўбачылі творы сучасных беларускіх мастакоў.
Вандроўка ў свет фальклору
- Подробности
- Просмотров: 1013
19 мая ў бібліятэцы імя Я. Коласа адбылася сустрэча вучняў дзявятых класаў са студэнтамі філалагічнага факультэта. Прысвечана яна была традыцыям сямейнай абраднасці беларусаў.
Вяселле, радзіны, хрэсьбіны – менавіта іх мы лічым значнымі этапамі ў жыцці чалавека. У гэтым прычына таго, чаму сямейная абраднасць вельмі насычана разнастайнымі магічнымі рытуаламі, прымхамі, якія маюць на мэце забяспечыць дабрабыт у сям’і і лад у хаце.
У дзевяцікласнікаў была магчымасць даведацца пра вясельныя песні, пра ўмовы згоды і нязгоды на шлюб, пра выпечку абрадавага каравая, а таксама ўявіць сябе ўдзельнікамі хрэсьбіннай цырымоніі, падчас якой разбіваецца гаршчок з бабінай кашай, гучаць пажаданні добрага лёсу, адрасаваныя нованароджанаму дзіцяці, а таксама бабку-павітуху возяць на баране. Асабліва спадабаліся і запомніліся школьнікам трапныя прыказкі і прымаўкі, звязаныя з галоўнымі дзеючымі асобамі вясельнага свята: маладымі, сватам, свякроўкай.
Як добра, што мы, студэнты, змаглі дакрануцца да глыбіняў народнай спадчыны і абудзіць у юных сэрцах цікавасць да нашага, да беларускага.
Мы шчыра дзякуем шаноўнай Новак В.С. і супрацоўнікам бібліятэкі, якія паспрыялі ажыццяўленню чароўнай вандроўкі ў свет фальклору.
Дакукін Аляксандр, Плахатнюк Ганна.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 157
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 434
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 335
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 314
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 546