“Якуб Колас. Маё XX стагоддзе…”

29 кастрычніка ў Музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна студэнты філалагічнага факультэта ўдзельнічалі ў адкрыцці планшэтнай выставы “Якуб Колас. Маё XX стагоддзе…” з фондаў установы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”.

3 лістапада 2024 года спаўняецца 142 гады з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Для большасці з нас Якуб Колас – вядомы пісьменнік і паэт, таленавіты вучоны і выдатны педагог. Але Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч праявіў сябе і як грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Гэты бок яго дзейнасці раскрывае выстава “Якуб Колас. Маё XX стагоддзе…”.

Студэнтаў-філолагаў пазнаёмілі з фотаматэрыяламі і дакументамі з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, звязанымі з дзейнасцю Якуба Коласа як дэпутата Вярхоўнага Савета БССР і СССР.

Дапоўніла планшэтную выставу кніжная выстава “Рэтраспектыва выдання твораў Якуба Коласа”, на якой былі прадстаўлены кнігі ад рэдкіх выданняў да сучасных кніг беларускіх выдавецтваў.

Наведвальнікаў пазнаёмілі са шматлікімі рэдкімі выданнямі з фонду Музея аўтографа, напрыклад, з паэмай “Новая зямля” Якуба Коласа – выданнем Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, надрукаванай ў Гомелі ў 1934 годзе ў адзінай на той час друкарні.

Студэнты таксама даведаліся, што ў Музеі аўтографа ёсць аўтограф брата Якуба Коласа Юзіка Міцкевіча (Шаляніцы), які ён пакінуў на добры ўспамін на сустрэчы з чытачамі ў 1968 годзе.

“Факультэт вачыма абітурыента”

Кафедра беларускай мовы правяла прафарыентацыйнае мерапрыемства “Факультэт вачыма абітурыента”, на якім прысутнічалі вучні старэйшых класаў ДУА “СШ № 4 г. Гомеля”, ДУА “СШ № 27 г. Гомеля” і ДУА “Печышчанская СШ Светлагорскага раёна”. Яны наведалі лекцыю прафесара Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны, паўдзельнічалі ў гульні “Адгадай слова”, паслухалі інфармацыю выкладчыкаў кафедры пра ўнутраныя экзамены на спецыяльнасці факультэта, а таксама інфармацыю дэкана Алены Мікалаеўны Палуян пра факультэт і яго дасягненні. Прадстаўнікі студсавета факультэта Казлякоўскі А. і Пяцура А. прадставілі старшакласнікам прэзентацыю і распавялі пра студэнцкае жыццё на факультэце.

0

Прафарыентацыйная работа на факультэце

У перыяд асенніх канікул факультэт актыўна сустракае навучэнцаў школ горада Гомеля і вобласці.
28.10.2024 і 29.10.2024 філалагічны факультэт наведалі абітурыенты, зарэгістраваныя на агульнаўніверсітэцкае інфармацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў з ліку педагагічных, спартыўна-педагагічных і інжынерных класаў. Навучэнцам, што жадаюць у будучым паступаць на філалагічны факультэт, намеснік дэкана па прафарыентацыі Фіцнер Т.А. правяла экскурсію па факультэту, растлумачыла, як праводзіцца ўнутраны экзамен па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская/кітайская)”, “Беларуская філалогія”, адказала на пытанні навучэнцаў. Пра тое, як праводзіцца ўнутраны экзамен па спецыяльнасці “Журналістыка” і як да яго рыхтавацца, распавяла наведвальнікам дацэнт Федарава А.М.
Разам з тым, кафедры факультэта праводзяць запланаваныя на канікулы мерапрыемствы. Так, кафедра беларускай літаратуры запрасіла вучняў 10 класа Гімназіі № 56 імя А.А.Вішнеўскага. Экскурсію па факультэту для іх правяла прафесар Мельнікава Анжэла Мікалаеўна. Яна распавяла навучэнцам пра гісторыю ўніверсітэта, падкрэсліла, што ўніверсітэт мае багатыя навуковыя і літаратурныя традыцыі, пра вядомых выпускнікоў, якія пакінулі след як у літаратуры, так і ў навуцы, якія праяўляюць сябе ў журналістыцы і іншых галінах творчай дзейнасці. Школьнікі былі азнаёмлены з кабінетамі філалагічнага факультэта, музеем “Alma-mater”. Яны праявілі жывую зацікаўленасць, былі задаволены і выказалі жаданне ў будучым стаць студэнтамі нашага ўніверсітэта.

“Пошук”

26.10.2024 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцый праходзіла на базе ДУА «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі». Папярэдне членамі экспертнай камісіі – выкладчыкамі факультэта – былі вызначаны лепшыя навуковыя работы, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць. Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў журы 4 секцый:

Лінгвістыка (беларуская мова)” (дац. Воінава А.М., дац. Кастрыца А.А. і дац. Шведава З.У.);

Літаратуразнаўства (беларуская літаратура)” (дац. Бярозка А.Ф., дац. Пятроўская Т.М., дац. Фіцнер Т.А.);

Лингвистика (русский язык)” (выкл. Беладзед В.А., выкл. Лабановіч А.В.);

Литературоведение (русская литература)” (ст. выкл. Азарава І.Б., ст. выкл. Грачанікава Я.Л.).

0

        26 кастрычніка журы ацэньвала прадстаўленне работы і ўменне вучняў весці дыскусію, якія паказалі, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку. Трэба адзначыць крэатыў вучняў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы.

                                                                                                    З.У. Шведава

 

«Факультет глазами абитуриента»

0

Филологический факультет приглашает учащихся 10-11 классов на профориентационное мероприятие «Факультет глазами абитуриента».

 

1)    29.10.2024 в 12.40

Место проведения УО «ГГУ имени Ф. Скорины», г. Гомель, ул. Советская, 108, корпус 1, ауд. 2-21, 2-18а

План:

1. Приветственное слово декана филологического факультета Полуян Е.Н.

2. Лекция д.ф.н. профессора О.А. Лещинской на тему «Вывучаем фразеалагізмы – пазнаём сябе і свой народ».

3. Игра-конкурс «Знаешь ли ты свой язык».

4. Экскурсия по факультету (история факультета, знакомство с кафедрами, экскурсия в литературный музей «Alma-mater»).

 

 

2) 31.10.2024

– в 12.40 кафедра РИМЛИ (русской и мировой литературы) приглашает на экскурсию в центр “Патриотика”.

Место проведения УО «ГГУ имени Ф. Скорины», г. Гомель, ул. Советская, 108, корпус 1, ауд. 2-11

 

– в 14.30 кафедра РОСЯ (русского и славянского языкознания) приглашает на мероприятие «Классики пишут сегодня».

Место проведения УО «ГГУ имени Ф. Скорины», г. Гомель, ул. Советская, 108, корпус 1, ауд. 2-24

 

 

 

Контактное лицо: Фицнер Татьяна Адамовна,

зам. декана по профориентационной работе,

 тел. +375(44) 7967134.

 

Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates