Перадкалядная сустрэча

16 снежня на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з паэткай Антанінай Хатэнка і музыкам Ярашам Малішэўскім. Антаніна Хатэнка распавяла пра традыцыі святкавання Калядаў нашымі продкамі, повязь часоў, сутнасць каляднай абраднасці. Надзвычай арганічна прагучалі вершы паэткі. Аздобіў сустрэчу Яраш Малішэўскі, які пазнаёміў прысутных з рознымі старадаўнімі беларускімі музычнымі інструментамі – дудой, акарынай, перкусіяй, дудкамі, пішчыкам, чароткамі, прадэманстраваў іх гучанне, расказаў пра спецыфіку вырабу.

2011 Перадкалядная сустрэча. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates