ІІІ этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”

12.03.2020 – на базе філалагічнага факультэта праходзіў ІІІ этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”. Лепшыя настаўнікі Гомельскай вобласці – Смарцэлава Наталля Дзмітрыеўна, Яўсеенка Ірына Віктараўна, Кротава Алена Уладзіміраўна, Філіповіч Жана Анатольеўна – правялі свае майстар-класы ў аўдыторыях нашага факультэта для студэнтаў 2-3 курсаў, якія былі вельмі задаволены сваім актыўным удзелам, далі высокую ацэнку прафесіяналізму настаўнікаў і выказалі ўдзячнасць за нагляднае знаёмства  прымянення розных прыёмаў і формаў працы на ўроках. Дзякуем арганізатарам рэспубліканскага конкурсу за выбар філалагічнага факультэта ў якасці пляцоўкі для правядзення яго трэцяга этапа.

 

 

2011 ІІІ этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates