Путешествие в «Страну Одуванчика»
- Подробности
- Просмотров: 672
2 марта 2018 года студенты групп РФ-11 и БФ-21 вместе с преподавателями кафедры белоруской культуры и фольклористики побывали в Гомельской областной универсальной библиотеке имени Ленина на презентации сборника стихов и песен Галины Ласаевой «В стране Одуванчика».
Программа открытия порадовала оригинальностью и разнообразием: была организована фотозона, где все желающие могли сделать фото и поучаствовать в конкурсе селфи, а также послушать песни в исполнении Джеммы Брайт.
Галина с радостью объяснила необычное название своего первого сборника:
– Многие друзья и знакомые люди называют меня Одуванчиком. «Страна Одуванчика» – это моя страна, мой внутренний мир и мир людей, которые меня окружают.
Поддержать автора в день презентации и поздравить с этим событием пришли друзья, родственники и коллеги.
Стихи Галины в этот вечер прочитали известные гомельские поэты: Ева Дудорга, Наталья Шемет, Дмитрий Нилов, Сергей Стариков и Марина Башурова. Добрые напутственные слова прозвучали от архимандрита Саввы (Мажуко).
Студенты остались довольны встречей, были вдохновлены жизнелюбием и креативностью Галины, а также неординарной жизненной позицией и творческим потенциалом. Желаем Галине успехов и свершений.
Янина Гулевич
лаборант кафедры
белорусской культуры и
фольклористики
З цікавасцю да беларускай культуры
- Подробности
- Просмотров: 643
1 сакавіка замежныя студэнты 2-га курса біялагічнага факультэта разам з выкладчыкам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Багамольнікавай Н.А. наведалі выставу “Маркаўскаму роду няма пераводу”. З цікавасцю яны пазнаёміліся са шматлікімі экспанатамі, што прадстаўлялі побытавыя рэчы сялян, прылады апрацоўкі дрэва, тканыя посцілкі, ручнікі, набожнікі, аўтэнтычныя і рэканструяваныя мужчынскія і жаночыя строі в. Маркавічы і іншых населеных пунктаў паўднёва-ўсходняй часткі Гомельска-Чарнігаўскага памежжа. Студэнты адчулі, з якой вялікай любоўю і пашанай да этнаграфічнай спадчыны сваіх продкаў збіраліся экспанаты Віктарам і Вольгай Шышковымі. Экскурсія пакінула незабыўнае ўражанне, аб чым студэнты зрабілі запіс у Кнізе водгукаў.
Шла сула да ўздоўж села…
- Подробности
- Просмотров: 834
28 лютага ў апошні каляндарны дзень зімы ў выставачнай зале ГДУ імя Францыска Скарыны ў рамках экспазіцыі “Маркаўскаму роду няма пераводу” адбылося цікавае мерапрыемства, прысвечанае абраду ваджэння сулы. Нагадаем, што гэту персанальную выставу падрыхтавалі брат і сястра Віктар і Вольга Шыпковы. Вольга — студэнтка трэцяга курса факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф. Скарыны, якая разам з братам на працягу дзесяці гадоў шукала і збірала каштоўныя экспанаты.
Сярод запрошаных гасцей былі загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Валянціна Станіславаўна Новак і загадчык філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Пятро Міхайлавіч Цалка. Студэнты з цікавасцю слухалі іх паведамленні аб сутнасці рытуалаў, звязаных з абрадам ваджэння сулы, семантыцы ваджэння карагода вакол дзетак, якія павінны былі знаходзіцца ў цэнтры і якіх падкідвалі ўгору, што сімвалізавала ў мясцовай традыцыі ўраджайнасць і дабрабыт. Лакальную спецыфіку гэтага ўнікальнага абраду, які рыхтуецца для ўнясення ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, раскрыў Віктар Уладзіміравіч Шыпкоў, адзін з арганізатараў выставы.
Яніна Гулевіч
лабарант кафедры
беларускай культуры і
фалькларыстыкі
Музей. Людзі. Жыццё
- Подробности
- Просмотров: 629
22 лютага студэнты групы ФК-11 разам з выкладчыцай беларускай мовы Панковай Н.М. прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця выставы “Музей. Людзі. Жыццё”, прымеркаванай да юбілея стварэння Музея рэдкай кнігі. На выставе прадстаўлены асобныя рэдкія выданні XIX – XX стагоддзяў, часткі сямейных бібліятэк, царкоўна-рэлігійная літаратура, падарункі устаноў і арганізацый і найбольш яркія кнігі і някніжныя матэрыялы, падораныя за дзесяцігоддзе існавання Музея.
У гэты дзень студэнтам пашчасціла яшчэ раз: для іх арганізавалі экскурсію па іншых залах і аддзелах Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя Леніна, што дазволіла яшчэ ў большай ступені акунуцца ў захапляльную і гасцінную атмасферу бібліятэкі.
Да Міжнароднага Дня роднай мовы
- Подробности
- Просмотров: 968
21 лютага 2018г. выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Вяргеенка Святлана Анатольеўна і Панкова Наталля Міхайлаўна арганізавалі і правялі брэйн-рынг “Перакладчык”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. У брэйн-рынгу прынялі ўдзел студэнты –эканамісты 1-га і 2-га курсаў (спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне”, “Эканоміка і кіраванне”). Першы этап уключаў праверку каманд на веданне перакладу беларускіх слоў. Другая частка мерапрыемства ўяўляла сабой папулярную сярод моладзі гульню “Кракадзіл”. Прадстаўнікам каманд прапаноўвалася пры дапамозе пантамімы растлумачыць значэнне беларускіх слоў і каманды павінны былі адгадаць і назваць гэтае слова. Час прайшоў хутка і весела, усе ўдзельнікі брэйн-рынга атрымалі задавальненне ад мерапрыемства.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 37
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 7
-
Воспитательная работа
- Кол-во материалов:
- 287