Знаёмства з горадам
- Подробности
- Просмотров: 660
27 верасня 2016 года замежныя студэнты 2 курса біялагічнага факультэта разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян пазнаёміліся з найбольш цікавымі месцамі горада Гомеля – плошчай імя Леніна, будынкамі абласнога драматычнага тэатра, Галоўпаштамта, абласнога выканаўчага камітэта, Палацам спорту, помнікам Кірылу Тураўскаму, наведалі цэнтральны гарадскі парк. Пагулялі па сцяжынках парка, пазнаёміліся з мясцовай і экзатычнай флорай і фаўнай, зазірнулі ў сабора Пятра і Паўла, агледзелі месца пахавання апошняй уладальніцы Гомельскага палаца – Ірыны Паскевіч.
Святкаванне Дня горада
- Подробности
- Просмотров: 649
17 верасня студэнты 1-га курса філалагічнага факультэта разам з выкладчыцай факультатыўнага курса «Універсітэтазнаўства» Панковай Н.М. прынялі ўдзел у святкаванні Дня горада ’ 2016. Былі наведаны выстава творчасці «Пад грыфам «Handmade», арт-акцыя «ФотаСушка», на якой былі прадстаўлены лепшыя фатаграфіі гарадскога конкурсу «Мой любімы Гомель», а таксама канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў пад назвай «Гомель – горад таленавітых людзей!»
Знаёмства з традыцыйнай беларускай культурай
- Подробности
- Просмотров: 710
У верасні 2016 года замежныя студэнты 2 курса біялагічнага факультэта разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі філіял Веткаўскага музея народнай творчасці, дзе пазнаёміліся са старажытнымі друкаванымі і рукапіснымі кнігамі, мастацтвам вырабу акладаў для іконаў, асаблівасцямі матэрыяльнай культуры Гомельшчыны, мелі магчымасць сесці за самапрадку і ткацкі станок.
Знаёмства студэнтаў са скарбамі народнай мудрасці
- Подробности
- Просмотров: 620
У верасні 2016 г. д.ф.н., прафесар В.С. Новак пазнаёміла студэнтаў-першакурснікаў філалагічнага факультэта з вуснай народнай творчасцю жыхароў Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі. Прадэманстравала студэнтам фальклорна-этнаграфічныя зборнікі, прысвечаныя народнай духоўнай культуры, падрыхтаваныя на кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі.
На берагах Дняпра і Друці
- Подробности
- Просмотров: 1270
4 верасня 2016 г. падчас святкавання Дня беларускага пісьменства на Рагачоўшчыне адбылася прэзентацыя кнігі “На берагах Дняпра і Друці. Народная духоўная культура Рагачоўскага раёна”, падрыхтаванай на кафедры беларускай культуры і фалькларыствкі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”.
Д.ф.н., прафесар В.С. Новак пазнаёміла прысутных са зместам гэтага выдання, з аўтарскім калектывам, прывяла цікавыя прыклады з экспедыцыйных палявых матэрыялаў, запісаных ў розных вёсках Рагачоўскага раёна.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 37
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 7
-
Воспитательная работа
- Кол-во материалов:
- 287