Дзень адчыненых дзвярэй

5 студзеня 2023 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Гомеля”, ДУА “Ірынінская гімназія № 18 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 45 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 59 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 67 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Рэчыцы”. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава. Выкладчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Ю.Д.Лукашова расказала аб магчымасцях авалодання англійскай і кітайскай мовамі, навуковай дзейнасці студэнтаў, стажыроўкай за межамі нашага ўніверсітэта і інш.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па кабінетах і кафедрах факультэта, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію навучэнцаў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Цікавую прэзентацыю факультэта, віктарыну “Адгадай слова” і квэст, прысвечаны жыццю і дзейнасці Якуба Коласа, падрыхтавала ініцыятыўная група студэнтаў 2 курса ў складзе Масанавец Л., Барысенка К., Дыдышка М., Іванюк Г., Сцепчанка В., Ткачова У., Трухан К. Студэнты зацікавілі абітурыентаў правядзеннем інтэрактыўнай віктарыны з прызамі, праілюстравалі студэнцкае жыццё, выкананне квэсту дало магчымасць вучням паглыбіць свае веды па біяграфіі Якуба Коласа.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!

IMG-0240aeadc47e763885a24ac3c5f5b9b6-V

 

IMG-90219aba217e47d85827c11c0f4b1c4c-V

 

IMG-157bb9d8fdca7bb9f7043a20bce2bf87-V

 

IMG-e39fcdbe2fab2ddb88434a5c289b9e4a-V

 

IMG-7ce6d591d44a6cb202475c1ddbeff440-V

 

IMG-57f7a7ba4a6f72d78bd19092fc5a836e-V

 

IMG-6b6b1b64e4272118c1b042d9c0d48979-V

 

IMG-18c802b129051e6a5a9172498c4ccafd-V

ВУЗ ГЛАЗАМИ АБИТУРИЕНТА

Orange-White-Professional-Edited

Путешествие в Армению

Студентка 4 курса филологического факультета Мария Чешенко побывала в Ереване (Армения).

Путешествие стало наградой за победу в конкурсе "Русский язык: моя формула успеха", который организовали Россотрудничество и Северо-Кавказский федеральный университет.

Подробнее 

 

 

 

Цзі Хехе падзяліўся сваімі ўражаннямі

Аспірант філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны Цзі Хехе, які паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю, падзяліўся ўражаннямі пра нашу краіну.

Глядзець

Cход для бацькоў студэнтаў-першакурснікаў

 12 лістапада 2022 года на філалагічным факультэце адбыўся сход для бацькоў студэнтаў-першакурснікаў, на якім выступілі дэкан факультэта А.М.​ Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Н.П. Цімашэнка, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.А. Кастрыца і куратары груп З.У. Шведава і А.І. Халяўка. А.М. Палуян расказала бацькам пра асаблівасці арганізацыі вучэбнай і выхаваўчай работы на філалагічным факультэце, пра перспектывы навучання на выбраных студэнтамі спецыяльнасцях, пра ваенную падрыхтоўку для жадаючых, пра магчымасць навучання ў магістратуры і аспірантуры, пра сацыяльную падтрымку нашых студэнтаў. Намеснік дэкана Н.П. Цімашэнка пазнаёміла бацькоў з навучальным працэсам у першым і другім семестрах, расказала пра асаблівасці праходжання рознага тыпу практык на філалагічным факультэце. Намеснік дэкана А.А. Кастрыца раскрыла заканамернасці выхаваўчага працэсу ва ўніверсітэце і на факультэце. Затым на ўсе пытанні бацькоў адказалі куратары груп. Акрамя таго, бацькі пазнаёміліся з экранам паспяховасці студэнтаў.

IMG-94dec42bf1dff341bd9dc6d484819827-V

 

IMG-59dfb065707594aaee749f3c97b11b1d-V

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates