Дзень адчыненых дзвярэй

5 студзеня 2023 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Гомеля”, ДУА “Ірынінская гімназія № 18 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 45 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 59 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 67 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Рэчыцы”. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава. Выкладчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Ю.Д.Лукашова расказала аб магчымасцях авалодання англійскай і кітайскай мовамі, навуковай дзейнасці студэнтаў, стажыроўкай за межамі нашага ўніверсітэта і інш.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па кабінетах і кафедрах факультэта, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію навучэнцаў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Цікавую прэзентацыю факультэта, віктарыну “Адгадай слова” і квэст, прысвечаны жыццю і дзейнасці Якуба Коласа, падрыхтавала ініцыятыўная група студэнтаў 2 курса ў складзе Масанавец Л., Барысенка К., Дыдышка М., Іванюк Г., Сцепчанка В., Ткачова У., Трухан К. Студэнты зацікавілі абітурыентаў правядзеннем інтэрактыўнай віктарыны з прызамі, праілюстравалі студэнцкае жыццё, выкананне квэсту дало магчымасць вучням паглыбіць свае веды па біяграфіі Якуба Коласа.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!

IMG-0240aeadc47e763885a24ac3c5f5b9b6-V

 

IMG-90219aba217e47d85827c11c0f4b1c4c-V

 

IMG-157bb9d8fdca7bb9f7043a20bce2bf87-V

 

IMG-e39fcdbe2fab2ddb88434a5c289b9e4a-V

 

IMG-7ce6d591d44a6cb202475c1ddbeff440-V

 

IMG-57f7a7ba4a6f72d78bd19092fc5a836e-V

 

IMG-6b6b1b64e4272118c1b042d9c0d48979-V

 

IMG-18c802b129051e6a5a9172498c4ccafd-V

2011 Дзень адчыненых дзвярэй. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates