ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА

    Студэнты групы БЗА-21 падчас практыкі ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 19” правялі прафарынтацыйнае мерапрыемства для вучняў 11 класаў. Студэнты расказалі выпускнікам пра філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны, пра спецыяльнасці, падрыхтоўка па якіх ажыццяўляецца на факультэце. Навучэнцы былі  азнаёмлены з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны,  высокім статусам нашай навучальнай установы.

 Школьнікам была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта пра спецыфіку вучобы на факультэце.

Будзем спадзявацца, што ў верасні мы пабачым вучняў школы сярод нашых студэнтаў.

2011 ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates