Таямніцы роднай мовы

Інтэлектуальны турнір з такой назвай прайшоў 20 лютага ў групе РФ-21.  Гэта адно з мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, якія традыцыйна праводзяцца на філалагічным факультэце.

Студэнты спаборнічалі за званне знаўцы беларускай мовы. Яны раскадзіравалі лічбавыя сімвалы, каб выявіць дэвіз турніру, разгадвалі загадкі-жарты, выступалі ў якасці перакладчыкаў, успаміналі словы беларускай народнай песні, складалі сінквейн.

Мерапрыемства прыдумалі і правялі Дар'я Дубкова і Віялета Пелагейчык.

З 21 лютага 2000 года штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, каб спрыяць абароне і захаванню ўсіх моў свету. Традыцыйнае мерапрыемства кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства і сёлета нагадала ўсім удзельнікам аб неабходнасці беражлівых адносін да роднай мовы.

2011 Таямніцы роднай мовы . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates