Жыццё, адданае Слову!

26 студзеня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава былі праведзены Студзеньскія рэспубліканскія навуковыя чытанні “Жыццё, адданае Слову” , прысвечаныя памяці кандыдата філалагічных навук дацэнта Генадзя Антонавіча Арцямёнка.

 

Мерапрыемства аб’яднала больш за сотню ўдзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі – супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, выкладчыкаў ўніверсітэтаў Брэста, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Мінска, Гродна, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў настаўнікаў.

Выступленні ўдзельнікаў былі прысвечаны разгляду беларускай мовы як этнакультурнага феномена ў сінхраніі і дыяхраніі, аналізу агульнанацыянальных і рэгіянальных моўных працэсаў у камунікатыўнай прасторы Беларусі. Абмяркоўваліся практычныя аспекты выкладання беларускай мовы і літаратуры ў вышэйшых навучальных установах і ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, сучасныя праблемы этналінгвістыкі, лінгвакраіназнаўства і лінгвакультуралогіі, мова і стыль мастацкай літаратуры і сродкаў масавай інфармацыі, беларускі літаратурны працэс: гісторыя, сучаснасць, перспектывы, жанрава-стылёвыя тэндэнцыі сучаснай літаратуры.

Актыўны ўдзел у Рэспубліканскіх навуковых чытаннях прынялі выкладчыкі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны – прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У.І. Коваль (выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам “К этнокультурной интерпретации одной белорусско-китайской фразеологической параллели”), дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян, дацэнт кафедры беларускай мовы. Н.П. Цімашэнка, а таксама дацэнт кафедры давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Н.М. Гардзей.

IMG-60cd5a4d95f30092e59132ed8a09906c-V

 

 

IMG-42c1bff5125997ab131cda620febf87e-V

 

 

IMG-3b4ae4c33a267a3c12dd680161ebd9b9-V

 

 

IMG-cd8b99ec6f3943c9caba824fb3ccb57c-V

 

 

IMG-593b9b9d6ef0967f79846a8da7acb7cd-V

 

 

IMG-b1503d71fbcd85a225da3382c3d49c2e-V

 

 

2011 Жыццё, адданае Слову!. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates