Дыпломы магістраў
28 красавіка атрымалі дыпломы магістраў выпускнікі спецыяльнасці "Мовазнаўства" дзённай формы навучання!
Віншуем з заканчэннем навучання ў магістратуры! Жадаем поспехаў, новых дасягненняў і перамог!
Адкрыцце LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"
14 красавіка 2023 года адбылося адкрыцце LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" .
Пленарнае пасяджэнне LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 2-27.
Адкрыла канферэнцыю намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава, якая прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі і расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2022, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2023 годзе.
Кацярына Львоўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.
Творчага натхнення і паспяховых навуковых даследаванняў пажадалі студэнтам прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч і загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры кандыдат філалагічных навук, дацэнт Іван Мікалаевіч Афанасьеў
На пасяджэнні вынікі сваіх навуковых даследаванняў прапанавалі:
Подробнее: Адкрыцце LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і...
Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта 2023
14 красавіка 2023 года ў рамках LІІ універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта.
На выставе былі паказаны зборнікі навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый з публікацыямі маладых даследчыкаў-філолагаў нашай вну.
Артыкулы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта на працягу 2022 публікаваліся не толькі ў зборніках міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх студэнцкіх канферэнцый, але і ў зборніках артыкулаў навуковых канферэнцый “дарослых” навукоўцаў.
Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта актыўна і пастаянна публікавалі вынікі сваіх даследаванняў у зборніках, якія выдаюцца на факультэце і ва ўніверсітэце.
Выстава сведчыць аб значным навуковым патэнцыяле маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта.
Зборнікі навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта выклікалі зацікаўленасць студэнцкай аўдыторыі.
Прысутныя на выставе студэнты таксама мелі магчымасць пазнаёміцца са зборнікамі матэрыялаў і артыкулаў студэнцкіх канферэнцый, што выдаваліся на працягу 2022 года.
Жадаем маладых даследчыкам навуковых дасягненняў!
Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 16: запрашаем апублікаваць вынікі даследаванняў
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
Філалагічны факультэт
запрашаюць
студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства, методыка выкладання філалагічных дысцыплін
апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў
“Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 16”
Традыцыйна ў зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі” ўключаюцца навуковыя публікацыі, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі
Праблемнае поле артыкулаў:
- Стылістыка. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
- Дыялекталогія. Гісторыя мовы. Этымалогія.
- Мастацкая літаратура.
- Тэорыя і практыка перакладу.
- Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
- Этналінгвістыка. Традыцыйнае народнае мастацтва. Кнігадрукаванне.
- Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
- Краязнаўства
- Педагогіка і методыка выкладання філалагічных дысцыплін
Прымаюцца артыкулы на беларускай і рускай мовах.
Просім Вас да 25 мая 2023 года прадставіць звесткі аб аўтары, артыкул у раздрукаваным і электронным выглядзе (назва файла – прозвішча аўтара), звесткі аб праверцы на плагіят
Второе место на II Державинской олимпиаде у Марии Шавешян
Подведены итоги II Международной Державинской олимпиады по русскому языку. Олимпиада проходила с 13 марта по 5 апреля 2023 г.
Организаторами Олимпиады были Федеральное государственное бюджетное образовательное учреждение высшего образования «Тамбовский государственный университет имени Г.Р. Державина» (Россия) и Самаркандский институт экономики и сервиса (Узбекистан).
Олимпиада имела цель создания дополнительных условий для поддержки и развития русского языка за рубежом, повышения интереса иностранных студентов к изучению русского языка.
В рамках первого этапа участникам предлагалось выполнить 50 тестовых заданий на знание русской грамматики, лексики, орфоэпии, фразеологии и выполнить письменную работу – написать эссе на заданную тему.
20 студентов, набравших наибольшее количество баллов, вышли в финал. Среди финалистов были студенты группы РФ-11 Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины Елена Лисовская и Мария Шавешян.
Финальный этап представлял собой конкурс ораторского мастерства, посвященный 280-летию со дня рождения Гавриила Романовича Державина. Участникам предлагались отрывки из стихотворений Г.Р. Державина, по тематике которых следовало подготовить краткое выступление, продемонстрировать умение грамотно, лаконично и убедительно излагать свои мысли.
Решением жюри Мария Шавешян стала серебряным призером Державинской олимпиады. Поздравляем Марию и благодарим всех студентов-участников олимпиады!