Да 100-годдзя з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага
Да 100-годдзя з дня нараджэння
Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага, доктара філалагічных навук, прафесара – моваведа, празаіка
З нагоды дадзенай падзеі на філалагічным факультэце прайшоў конкурс чытальнікаў прозы Ф.М. Янкоўскага сярод студэнтаў групы БФ-21, арганізаваны дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай. Студэнты пазнаёміліся з асноўнымі перыядамі жыцця і творчасці выдатнага беларускага моваведа і празаіка, сваімі ўспамінамі аб цудоўным выкладчыку і чалавеку падзялілася прафесар кафедры беларускай мовы, д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская. Журы ў складзе дэкана факультэта А.М. Палуян, прафесара В.А. Ляшчынскай і дацэнта З.У. Шведавай вызначыла лепшых чытальнікаў, якімі былі прызнаны Караткевіч Віка, Кушнер Тамара і Пархоменка Яўгеній.
Ф.М. Янкоўскі нарадзіўся 21 верасня 1918 у в. Клетнае (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям'і.
Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1936). Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Мінскага раёна. Скончыў завочна Мінскі настаўніцкі інстытут у 1939 годзе.
Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939—1940), быў паранены. У час Вялікай Айчыннай вайны — разведчык, начальнік разведкі атрада «Грозны» на Міншчыне.
Пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў два гады (1944—1946) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска» і настаўнічаў у Глускай сярэдняй школе. У 1948 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе, вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце. З 1953 г. — выкладчык беларускай мовы, у 1956—1982 гг. — загадчык, з 1983 — прафесар кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР (з1968 г.).
Памёр 13 лістапада 1989 года.
Даследаваў беларускую народную мову, фанетыку, марфалогію і сінтаксіс беларускай літаратурнай мовы, гісторыю беларускай мовы, фразеалогію, займаўся праблемамі стылістыкі і культуры мовы.
Аўтар кніг «Дыялектны слоўнік» (вып. 1-3, 1959—1970), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Пытанні культуры мовы» (1961), «Вусная мова і выразнае чытанне» (з У. Калеснікам, 1962), «Роднае слова» (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978), «Беларуская фразеалогія» (1968, 1981), «Беларускія народныя параўнанні» (1973), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (ч. I — 1974, ч. II — 1977), «Сучасная беларуская мова» (1984), «Само слова гаворыць» (1986). Выдаў «Фразеалагічны слоўнік» (з Н. Гаўрош і І. Я. Лепешавым, 1973). Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў «З беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі» (1957), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962)[1]. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў «Сучасная беларуская літаратурная мова» (1976, 1984), «Практыкум па беларускай мове» (1980) і інш.
Асноўныя навуковыя працы
- Янкоўскі, Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Народная асвета, 1976. — 95 с.
- Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя параўнанні : кароткі слоўнік / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1973. — 237 с.
- Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1957. — 451 с.
- Янкоўскі, Ф. М. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Выд-ва АН БССР, 1962.
- Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1968.
- Янкоўскі, Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1989. — 301 с.
- Янкоўскі, Ф. М. Дыялектны слоўнік : Вып. 1—3 / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1959—1970.
- Янкоўскі, Ф. М. Крылатыя словы і афарызмы : З беларускіх літаратурных крыніц / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Выд-ва АН БССР, 1960.
- Янкоўскі, Ф. М. Пытанні культуры мовы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Выд-ва М-ва вышэйш.,сярэд.спец.і праф.адукацыі БССР, 1961.
- Янкоўскі, Ф. М. Роднае слова / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1972. — 447 c.
- Янкоўскі, Ф. М. Само слова гаворыць : Філалагічныя эцюды, абразкі, артыкулы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. — 346 c.
- Янкоўскі, Ф. М. Абразкі / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975.
- Янкоўскі, Ф. М. Прыпыніся на часінку / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 208 с.
- Янкоўскі, Ф. М. І за гарою пакланюся / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — 238 с.
- Янкоўскі, Ф. М. Радасць і боль / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Юнацтва, 1984. — 475 с.
- Янкоўскі, Ф. М. З нялёгкіх дарог / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1988.
Подробнее: Да 100-годдзя з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага
Интеллектуальный журнал «РОТ»
8 октября состоялась презентация интеллектуального журнала «РОТ», созданного студентами 3 курса филологического факультета. Будущие литературоведы и журналисты попробовали себя в жанрах путевого и проблемного очерка, фельетона, а также представили на суд читателей свою поэзию. Кафедра русской и мировой литературы выражает надежду на придание интеллектуальному журналу «РОТ» периодического характера)))
Поздравляем с Днём рождения!
6 октября – День рождения заведующего кафедрой русской и мировой литературы Ивана Николаевича Афанасьева. Коллектив кафедры поздравляет именинника и желает здоровья, жизненной энергии, положительных эмоций, успехов в преподавательской и научной деятельности, осуществления задуманного и исключительно приятных новостей!
Сардэчна віншуем Вас з юбілеем! Жадаем Вам моцнага здароўя і творчага натхнення! Няхай жыццё будзе сонечным і радасным, справы – плённымі, а планы – здзяйсняльнымі. Тварыце на ніве літаратуразнаўства, натхняйце сваім прыкладам маладых на руплівую працу. Святло Вашай неабдымнай душы няхай і надалей доўга-доўга сагравае Вашых родных, калег, студэнтаў, усіх, хто Вас паважае, шануе і любіць!
Дзень адчыненых дзвярэй на філалагічным факультэце
29 верасня 2018 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі выпускнікі і школьнікі з розных школ, гімназій і коледжа Гомеля і вобласці, і нават суседніх абласцей: ДУА “Гімназія № 3 г. Бабруйска”, ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа”, ДУА “Сярэдня школа № 2 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 4 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 9 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 15 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 19 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 37 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 40 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 49 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 2 г. Ельска”, некаторыя вучні прыехалі з настаўнікамі і бацькамі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэс навучання ў цэлым, размеркаванне і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, д.ф.н. прафесар У.І. Коваль. Цікавую і змястоўную прэзентацыю факультэта падрыхтавала і прадэманстравала ініцыятыўная група студэнтаў у складзе Кароль Кацярыны (РФ-21) і Малашкова Мікіты (РФ-31).
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кабінетах і музеях факультэта, дзе яны пазнаёміліся з цікавымі звесткамі аб жыцці і дзейнасці факультэта.
Загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, д.ф.н. прафесар У.І. Коваль зацікавіў абітурыентаў магчымасцю вывучаць кітайскую мову, расказаў пра перспектывы навучання на спецыяльнасці “Руская філалогія”.
Дацэнт кафедры беларускай літаратуры, к.ф.н. дац. А. М. Мельнікава правяла экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!
Подробнее: Дзень адчыненых дзвярэй на філалагічным факультэце
Актуальные проблемы филологии-2018
В конце сентября 2018 увидел свет сборник научных статей студентов, магистрантов и аспирантов «Актуальные проблемы филологии» (выпуск 11, Гомель, 2018). В издании на белорусском и русском языках представлены научные публикации студентов, магистрантов и аспирантов, отражающие опыт разностороннего осмысления проблем языкознания, литературоведения и фольклора.
Сборник научных статей «Актуальные проблемы филологии» состоит из трех частей (языкознание, литературоведени, фольклористика) и освещает самые разнообразные литературные, лингвистические и фольклорные явления, что способствует интересу к содержащимся в выпуске статьях не только узких специалистов, но и широкого круга читателей, интересующихся филологией.
Статьи молодых исследователей являются показательными для характеристики векторов и перспектив развития белорусской филологической науки в ХХI столетии. В сборнике «Актуальные проблемы филологии» рассматриваются мало или совсем не исследованные аспекты современной и классической литературы, используются инновационные подходы к изучению проблем лингвистики, глубоко осмысливается специфика фольлорно-этнографического наследия (локальных традиций и обрядов, образной системы.). Студенческие научные работы соответствуют приоритетным направлениям современной филологической науки. Должное внимание уделяется в сборнике интердисциплинарным связям, коммуникативным явлениям лингвистического и литературного характера, детальной разработке теоретического базиса исследований, что обеспечивает корректность формулирования выводов и научную новизну последних.
При этом необходимо отметить публикацию в сборнике не только статей студентов-старшекурсников, выпускников и магистрантов лингвистических и филологических специальностей, но и студентов младших курсов, которые тем самым сделали свои первые, но уже достаточно уверенные шаги в мире научного исследования.
Сборник научных статей студентов, магистрантов и аспирантов «Актуальные проблемы филологии» является ежегодным изданием. Филологический факультет ГГУ имени Ф. Скорины и редколлегия сборника приглашает молодых исследователей литературы, лингвистики, фольклористики и межъязыковой коммуникации опубликовать результаты своих научных изысканий в следующем выпуске «Актуальные проблемы филологии. Гомель. 2019».
Информация об опубликовании по e-mail: hazanova*gsu.by