Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”
24 сакавіка2018 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла чарговая, ужо 14-я, Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”, на якой свае навуковыя работы прадстаўлялі вучні школ і гімназій Гомеля і вобласці.
Дацэнт кафедры беларускай мовы З.У. Шведава ўзначальвала склад экспертнай камісіі секцыі “Спадчына”, у які ўваходзілі к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры М.У. Аммон, асістэнт кафедры беларускай літаратуры І.А. Бажок і настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” Н.В. Жаўняк. Выступленні амаль усіх вучняў, а гэта былі вучні 8 – 11 класаў, уразілі крэатыўнасцю мыслення, глыбінёй ведаў, неардынарнасцю падыходаў да вырашэння праблемы, а таксама арыгінальнасцю прадстаўлення сваіх работ. Самымі лепшымі былі работы вучняў ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа №59 г. Гомеля”.
Папярэдне для ўдзелу ў канферэнцыі выкладчыкамі кафедры праф. В.А. Ляшчынскай і дац. З.В. Шведавай былі прачытаны ўсе прадстаўленыя вучэбна-даследчыя работы вучняў школ і гімназій горада Гомеля і Гомельскай вобласці, з якіх адабраны тыя, што адпавядаюць патрабаванням, ці лепшыя.