Прафарыентацыйная работа

У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 12 лістапада 2018 г. былі праведзены выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы ў ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля”. Студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваны ўрокі беларускай мовы па тэме “Спосабы ўтварэння дзеясловаў” у 7 класе, праведзены настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Афанасьевай Наталляй Васільеўнай, і ўрок па тэме “Сказы паводле мэты выказвання” ў 5 класе, праведзены настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Кірушкінай Марыяй Іванаўнай.

 

 

Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 4 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана на 3 курсе, і яшчэ не бачылі школы.

Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцам, што не адмовілі і паказалі выдатныя ўрокі.

1

 

 

2

2011 Прафарыентацыйная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates