Прафарыентацыйная сустрэча

10.02.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У.Шведавай і студэнткі 3 курса спец. “Беларуская філалогія” Аляксандры Дрывайла з вучнямі 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 66 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 74 г.Гомеля” і Гомельскага гарадскога ліцэя № 1 на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.

Вучням была прадстаўлена прэзентацыя ўніверсітэта ў цэлым і філалагічнага факультэта ў прыватнасці, звесткі аб рэпетыцыйным тэсціраванні.

Школьнікі цікавіліся спецыяльнасцямі розных факультэтаў, прахаднымі баламі, умовамі паступлення, студэнцкім жыццём.

На завяршэнне сустрэчы з вучнямі правялі займальную віктарыну “Ці ведаеш ты слова”, у якой яны прынялі актыўны ўдзел.

IMG-5019

 

IMG-5020

 

IMG-5022

 

IMG-5023-1

 

 

2011 Прафарыентацыйная сустрэча. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates